За волю
Шрифт:
– Усё-ж ты, вiдаць, даволi спрытная, бо цябе нават палiцыя не
– Можа я больш спрытная, чымся ты думаў, - падмiргнуўшы Алесю, жартавала Вера.
– А калi ў тую палiцыю пойдзем?
– Могуць да заўтра пачакаць. Я цяпер такi задаволены што камунiсты цябе не накрылi.
– А яны шукалi?
– Шукалi, вядома.
Цяпер мусiм адразу прыняць меры, каб яны табе не адпомсьцiлi за тое, што сьветчыць маеш. Але пра гэта будзем разважаць пазьней. Цяпер-жа давай свае цудоўныя вусенкi па каторых я так зажурыўся.У гэным гарачым абдымку новай энэргiяй i радасьцю запульсавалi два сэрцы. Сiла каханьня, нарэшце, перакрочыла апошнюю мяжу, каб зьлiць iх у адно цела.
Поделиться с друзьями: