Закрываўленае сонца
Шрифт:
– Ды мусiць не, трэба паехаць забраць.
– Ну дык во, паедзiш забярэш яе, пасьля дзеда Якуба дый сама глядзi яшчо каго...
– Каторым?
– зiрнуў Пятух на грузавiкi.
– Сiчас скажу. Ды помнi, што ад найстарэйшых пачынаць. Тутака фатограф ёсьцiка, ён зробiць зьнiмкi, каторыя ў газэця напiчатаюць. Панiмаiш?
– Ну. А дзе-ж Косьцiк?
– Нi тваё дзела. Скора будзiць.
Скрыпеў, шунеў, трашчэў патэфон. Хадзiў "на закаце парынь, ухадзiлi на гражданскую вайну камсамольцы" i ўжо цi ня мiлiённы раз "выхадзiла на бераг Кацюша". Колька яна, бедная, у чарзе
Ля Пятуховай хаты быццам кiрмаш у чацьвер на Глыбоцкiм рынку. Шырака адчынены ў хату дзьверы. Надзьмутая, з важнай кiславатай мiнай сядзела ля "балацiравачнай скрынi" Аксеня. Побач варушыў даўгiмi рыжымi вусамi Захарук. У шэрым школьным сшытку Дуня Макатунiшка адзначала прозьвiшчы тых, што галасавалi. У вёсцы мала хто "паруску" ведаў. Колькi не адмаўлялася, ня выкруцiлася ад Лявона, дый ведала-ж, што шмат камбедаўскага дабра трапiла Макатуном з ласкi Шпунта. Укусi яго, дык сябе ўкусiш. Казалi людзi некаторыя, што новы лад вымагаў новага падыходу да людзей. Але з другога боку памятала дзяўчына гвалт у лесе. Калi Лявон збоку ацiраўся, на старожы трымалася. Гэтак i сяньня ранiцай, вельмi балюча за мяккое месца ўшчыкнуў.
Людзi гаманiлi за дзьвярмi, мала хто ў хату заходзiў. Спанукаў iх сам энтузiястычны Лявон. Зьявiўся на самакаце Косьцiк.
– Быў на ўчастках Павалiцкага Хвёдара й Саладухi, - паясьнiў, прывiтаўшыся.
– А як тут iдзець?
– Ат, медлiнна, - махнуў рукой Шпунт.
У суправодзе вясковых сабак i дзяцей укацiўся ў двор грузавiк. Першай саскочыла рухавая Вульляна. Выцягнулiся рукi на помач дзеду Якубу. Лiтоўскi патрыярх пазаўчора ў пасьцелю залёг. Колькi нi пратэставаў Васiль i нявестка, каб ня трывожылi занямогшага, Пятух учапiўся за дзеда, як клешч за скуру.
– Прыказ дык прыказ!
– падняў ён голас.
– Мне сказалi прывязьцi жывога цi мёртвага, от!
Паласаваўшыся нарабаваным камбедаўскiм дабром, стары абiбок нагоду ўбачыў. Ягоны сур'ёзны твар i задзiрлiвыя словы не давалi месца на нiякi сумлеў, што забярэ дзеда. Якуба апранулi й вывелi да машыны.
– Што-ж ты гэта, Сымон, каб цябе макарэц, з пасьцелi мяне хворага цягнiш! Выбiралi-б бiзь мяне!
– пратэставаў дзед.
– Нiчога табе, дзеду, нi станiцца, - запэўнiваў Пятух.
– ты-ж найстарэйшы, дык за табой, казаў той, усе пойдуць.
Зьняможанага дзеда паставiлi на ногi на Пятуховым дварэ ды, падтрымлiваючы, павялi да "балацiровачнай скрынi". Ледзь шкандыбаючы, стары вурчэў пад нос, не адказваў на нiчые вiтаньнi.
– Дык што з гэтым рабiць?
– спытаўся, узiраючыся мутнымi вачмi ў лiтары на "балоце".
– Гэта, дзядуля, нашы кандыдаты. Вы галасуiце за iх, дык укiньце ў гэту скрыню i ўсё, - тлумачыла Аксеня.
– Кандзiдаты, кажаш? Хто-ж яны?
– спытаў дзед.
– Таварышчы Шпунт i Бурак.
– Таварышчы, кажаш? Каму-ж яны такiя таварышы?
Людзi цiснулiся ў дзьверы, ацiхкла гамонка.
– Ну гэта такая мода, так завуць цяперака. Паноў-жа нiма, усе толька таварышы, - спакойна тлумачыла Аксеня. Захарук падкручваў вусы й маўчаў. Адно Дуня пазiрала зьбянтэжана то надзеда, то на iншых.
– Ага, унь яно як... таварышы,
кажаш.., - паволi крэкчачы, гаварыў дзед. А тады раптоўна й злосна: - Алi якiя такiя яны мне таварышы, калi хворага з пасьцелi сьцягнулi? Што гэта й памерцi спакойна нiма як? Бiзь мяне нi маглi?– Да как это так, отец? Да нельзя так. Вы прiмером всей деревнi должны быть, - голасна сказаў Маршалкаў, што дагэтуль збоку трымаўся.
– За вамi другiе последуют.
– Прымерам, кажаш...
– зморшчыўся дзед. Ягоны слабы зрок блудзiў па людзях, вусны памкнулiся нешта сказаць, ды стрымалiся.
– На, укiнь гэты сьвiсток, каб адчапiлiся ад мяне, старога й хворага, - адаў дзед "балот" Дунi й адыйшоўся.
Дуня ўкiнула выбарчы бiлет у скрыню i ўзялася запiсваць дзедава прозьвiшча. Васiль мiгам адбыў сваю павiннасьць i ўзяў бацьку пад руку, каб надвор памагчы выйсьцi. Чырвонаармеец мецiў на дзеда фотаапаратам.
– А ну-ка отец, на меня смотрi!
– загадаў голасна.
– Обождi, братец, давайте сюда кандiдатов i другiх, - спынiў ягоМаршалкаў.
Ля дзеда паставiлi "таварышчаў кандзiдатаў", побач стануў Маршалкаў i старшыня камбеду. Прынясьлi "балацiровачную скрыню", якую абкружыла "балацiровачная камiсiя". Ужо пасьля ўсяе гэтае муштры шчоўкаў апарат. Адно не ўдалося ўпрасiць дзеда, каб на фотакамэры ўсьмiхнуўся. Ён бурчэў i раiў усiм прысутным, каб яго скарэй у цёплую пасьцелю пусьцiлi, бо дрыжыкi бяруць. Пасьля здымкаў, дзеда мелi павезьцi дамоў, "балацiровачная камiсiя" заняла папярэднiя месцы, а да Маршалкава падыйшла Вульляна.
– Таварыш камiсар, я да вас...
– Так, грамадзянка, чым магу служыць?
– Я, гэта самае... можа помнiце... пра сваiх сыноў-галубкоў, каторых гэта палякi на вайну забралi, вас пыталася. Дык вы-ж тады гэта абяцалi, што дагледзiце... Можа яны там дзе да немца папалiся...
– Што ей трэба?
– спытаўся Маршалкаў Косьцiка парасейску.
– Двух яе сыноў палякi на вайну забралi, - адказаў Косьцiк.
Выгляд Сабакевiча гаварыў быццам напярэдаднi ўжо цэлую ноч выбарчую перамогу сьвяткаваў.
– Дык што, калi забралi? Пры чым тут я?
– шорстка адказаў бальшавiк.
– Як гэта пры чым ты?!
– Вульляна наўмысна павысiла голас, каб усе пачулi.
– Ты-ж мне абяцаў, што сам Сталiн гэтым дзелам займiцца. Ня помнiш нiчога?
– Пачакай, пачакай, грамадзянка!
– крыкнуў Маршалкаў.
– Так, я вас памятаю цяпер... Ну так, зусiм памятаю.
Камiсар намагаўсяўсьмiхнуцца, але на твары паказалася грымаса.
– Ну так, памятаю. Гэта вы мяне на першым мiцiнгу пра сыноў пыталiся? Так, цi не?
– Я, ага...
– Вы сьпiсок усiх зрабiлi, Канстанцiн Паўлавiч?
– зьвярнуўся камiсар да Косьцiка.
– Перадаў вам, - адказаў Косьцiк.
– Ну дык калi вы мне перадалi, дык я уж верна перадаў далей... Ну да...
Маршалкаў узiраўся ў Вульлянiны вочы, быццам хацеў сказаць: "Маеш адказ. Чаго яшчэ, баба, хочаш?".
– Ну й што? Дзе мае сыны?
– насядала жанчына. Яна выцiрала сьлёзы, пазiрала на людзей, што сьцяной абступiлi яе й двух начальнiкаў. Маршалкаў пачырванеў. Дзясяткi дапытлiвых вачэй i сьцiнутых вуснаў узлавалi яго.