Закрываўленае сонца
Шрифт:
Дзесь з-за Гараваткi даляцеў да вушэй iхных зусiм iншы гул. Янук першы падняў на неба вочы. Натупырыўся й Тапсiк. Зусiм нiзка з-за сугра выплыў вялiкi, з чырвонымi зоркамi на крыльлях, самалёт. Ужо пралятаючы над самай вёскай, пачуўся лёгкi стрэл. З жывата ягонага, як мак, пасыпалася нешта дробнае.
– Тата, тата!
– усхапiўся Янук, - iраплан нешта кiнуў! Вiдзiш вунь? Гляньце, гляньце!
– Чаму-ж ня вiджу? Паперкi нейкiя.
Янук, Мiкола й Надзя пагналiся за паперкамi. Нiкуды ня трэба было бегчы. Паперкi асядалi на стрэхах, падалi на вулiцу.
Захарукоў Пятро, калупаючы ў носе, паволi шкандыбаў у гэты бок з другога канца вёскi. Спынiўся, лыпнуў
Ад бальшака пачуўся грукат каляскi. Спанукаючы гнядога, сьпяшыў на гасьцiнец Захарук, каб забраць труп Макатунiшкi. Людзi адыйшлiся на бок, каб даць яму дарогу. Алесь стрымаў Захарука рухам рукi.
– Гэта ты па пакойнiцу?
– спытаў.
– Ага, папрасiла-ж старая.
– А хто-ж гэта пахаваць? Сама Макатунiха рады нi дасьць.
Лейцамi стрымлiваў Захарук нецярплiвага конiка, што ёмка сьцёбаў хвастом па баках.
– Дык брат-жа ў яе ёсьць. А гэтыя во гяроi што, нi памогуць?
– Ты думаеш пра нашых камунiстаў?
– Ну а каго-ж... За iх-жа дзяўчына галавой налажыла. Дый мы-ж нi калекi. Трэба бабе памагчы.
Афiшкi, ськiнутыя з самалёту, усё яшчэ падалi. Захарук узяў адну, што трапiла на воз, ды разглядаў яе.
– Вы гляньце, а гэта што?
– Нешта можа цiкавае. трэба во пачытаць, - сказаў Пракоп.
– Ну, братцы, нiма мне часу. Тамака ждалi й пiраждалi мяне. Як прачытаеце, раскажаце. Дый заглянiце там пасьля да Макатуноў.
Захарук зiрнуў на сына, што стаяў побач, памкнуўся нешта сказаць, ды ёмка сьвiснуў кароценькай пугай i гняды раптоўна тузануў зь месца. У доктаравым дварэ стаялi дзьве хурманкi. Праз адчыненыя вароты й доктарава поле накiраваўся Захарук на гасьцiнец.
– Ну дык, Пракоп, ты найболi з нас паруску граматны. Прачытай што тут пiшуць, - спанукаў Алесь.
Кажны трымаў прынамсi па аднэй афiшцы ў руцэ, але цяпер усе пазiралi на Пракопа.
– Даўно-ж i я, братцы, паруску чытаў, - тлумачыў Бахмач, разглядаючы афiшку.
– Чакайце, алi-ж гэта нi паруску, а панашаму, значыцца пабiларуску, яй Богу!
– зьдзiвiўся Пракоп.
– Ну дык яшчо лепi, - узрадавалася Кацярына, - чытай ужо, нi марудзь.
"Браты Беларусы!
– пачаў Пракоп, - Надыйшоў сьветлы доўгачаканны дзень вашага вызваленьня. Сёньня вялiкi савецкi народ падаў вам братнюю руку дапамогi. Наша слаўная Рабоча-Сялянская Чырвоная Армiя перайшла ўсходнiя межы панскай Польшчы, каб вызвалiць вас ад белапольскага панскага прыгнёту..."
Пад гул савецкiх танкаў з гасьцiнцу й гамонку навакольнай прыроды часта запiнаўся дый зноў набiраў моцы Пракопаў бас. I гэна аграмадная новая сiла, што ўскалыхнула дрэмлючыя беларускiя лясы й нiвы, патокам магутнае зброi хлынула ў марудна-гаротнае сялянскае жыцьцё, цяпер вось праз гэтыя чорныя лiтары прамаўляла Пракопавым басам.
Гаварыла пра цяжкi лёс беларускiх сялянаў, пра зьдзекi й эксплёатацыю з боку паноў, пра посьнiцу й голад, пра зямлю - iхную зямлю - каторую зрабавалi паны памешчыкi й асаднiкi, пра родныя школы зь беларускай мовай навучаньня, каторых iм ня далi, пра страшны глум. I гэта новая магутная сiла паведамляла, што з прыходам Чырвонае Армii прыйшоў нарэшце й доўгачаканы канец пакутаў iхных.
Ад гэтага памятнага дня ўсё мае паправiцца, бо ўзыйшло й зазьзяла на ўсходзе залатое сонейка шчасьлiвага заўтра. Жыватворчымi праменьнямi сагрэе i ўмацуе яно зьняможаны арганiзм рабочых i сялян. Слаўце й багаславiце дзень 17-га верасьня - дзень вашага вызваленьня. Збылiся вашы адвечныя мары. Стаiцё на парозе шчасьлiвае будучынi. Ад гэтага часу будзеце мець i зямлю, i волю, i
будзеце гаспадарамi свайго лёсу.Пракоп скончыў чытаць. Усе задумалiся. У спрацаванай, парэпанай руцэ трымаў лiстоўку. Рука, што да гнаявых вiлаў, поручняў плуга, касы й цэпу прывыкла, што ў зьнямозе сьцiснулася ў тую жахлiвую нядзелю, калi басяк Бжончэк у Гаравацкай пушчы Алену забiў, гэта рука цяпер крукам, нязграбна трымала ськiнутую з чужога самалёта паперку.
Рэха прыляцела з далёкай чужой краiны, адкуль калiсьцi ў вагнi рэвалюцыi давялося ўцякаць. I гэта чужая й блiжэй няведамая сiла прамаўляла "нашай" мовай. Што-ж гэта за загадка такая? Надта-ж марудна працавалi цяжкiя да ўзруху сялянскiя мазгi. За плугам, касой, сярпом, цэпам навучыўся чалавек адрозьнiваць сяброў ад ворагаў, па розных прыметах прыроды - угадваць пагоду. Навокал было канкрэтнае, матар'яльнае, намацанае. Навет шчасьце й гора, весялосьць i сум канкрэтнымi зьявамi былi: гэтта ўсьмешка, а там сьлёзы. Бяз хiтрыкаў, казаў той, жылося. Прырода - прыяцель i вораг канкрэтнымi вобразамi прамаўляла. I нiдзе ў гэтым простым няхiтрым жыцьцi моднага й крывадушнага, здавалася, ня было. Чалавек мог выцягнуць руку, памацаць, дый ведаў дзе сябра, а дзе вораг твой.
У пана пры касьбе, малацьбе, цi жнiве потам вочы залiвала. I тая залатоўка мiзэрная, што так нясьмела й сiратлiва ў зрэбнай сялянскай кiшэнi тулiлася, сваей мовай да сэрца прамаўляла. Ведаў, што ашукалi яго, паразiты. Ды за сваё, заробленае, патрабавалi яшчэ каб прасiў, розныя "пеленгнаваныя" рукi цалаваў: будзь ласкавы, паночак, заплацi. Рабiў-жа вунь, вочы на лоб лезьлi.
Iншы сьвет - свае сермяжнiкi. У бальшынi - простыя, сумленныя людзi. Колькi зь iх зубы на палiцы трымала. Ды ў выпадку патрэбы ня людзi зь мяккiмi рукамi, а гэтыя гаротнiкi стануць. Як у гэну нешчасьлiвую нядзелю, цi панядзелак. Забылася пра яго ўлада сьвецкая й царкоўная, сьцяной збоку станула цэлая вёска. Свая кашуля блiзка цела свайго.
Калi зьявiцца ў хату якi ўраднiк, цi абмаскалены царкоўнiк, так i ведай, што па апошняе прыйшоў. Калi-ж "пахвалёны" ля парогу ад сярмяжнiка пачуеш, ведай - сябра ў хаце. I цi нi тая галiта, чужое ярмо паставiла цябе побач зь iм найблiжэй да Бога.
А гэтта што за дзiвы-дзiвосы? Наехалi Бог ведае адкуль, зь неба паперкi кiдаюць, горы залатыя адразу абяцаюць. Што сiла, ну дык сiла! Фанабэрыстыя польскiя паўшабэлкi адно "шабэлькамi" памахвалi, а гэтыя дык тых у тысячу разоў пераплюнулi. Але цi-ж гэта яны сюды табе што даваць прыйшлi? Дагэтуль-жа так было, што як каторага чужнiка сюды чорт прыгнаў, дык паразiт рабаваў, на народным целе тучнеў. А гэтыя i зямлю, i волю даваць маняцца. Эгэ! I на паперцы гэнай пад самым нiзам нейкi Молатаў, старшыня нейкага "саўнаркому" падпiсаўся.
На якi капыл усё гэта мерыць? На ўсе абяцанкi, усю гэту магутную сiлу падае патройны цень: Косьцiк, Лявон i Хведар - злыднi мясцовыя. Калi вось на такiх новая ўлада абаперцiся мае, дык якая яна тады сама ўлада гэна? Якога дабра ад басякоў-галадранцаў чакаць? Цi-ж нi напiсана ў Сьвятым Пiсьме, што з бруднай крынiцы толькi бруднае, а з чыстай адно чыстае можа пацячы? Адвечная, назьменная праўда, ад самаго Бога закон.
Зь лекаравай хаты выйшлi людзi. Барадаты стары мужчына - сьвiтка ў лапiках, працёртыя зрэбныя порткi, босы - падсаджваў на воз захутаную ў кажух жанчыну, што крактала й стагнала. На другую каляску сядаў здаравенны сярэдняга веку дзядзька. Паказаўся й сам Зянькевiч. Перакiнуўся словам зь людзьмi, лянiвым крокам падыйшоў да тыну, паглядзеў на аселiцы, пакруцiў свае даўгаватыя вусы, ды спасьцярогшы людзей ля Пракопавай хаты, накiраваўся да iх.