Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Нядобра, даўгаваты...
I пачаў зрэзваць кончык носа. Але зрабiць гэта было не так проста. Нос круцiўся, выкручваўся, так i застаўся - доўгiм-доўгiм, цiкаўным, вострым носам.
Карла ўзяўся за рот. Але толькi паспеў выразаць губы, - рот адразу адкрыўся:
– Хi-хi-хi, ха-ха-ха!
I высунуўся з яго, дражнячыся, вузенькi чырвоны язык.
Карла, ужо не звяртаючы ўвагi на гэтыя штукарствы, працягваў стругаць, вырэзваць, калупаць... Зрабiў ляльцы падбародак, шыю, плечы, тулава, рукi...
Але як толькi
– Паслухай, - сказаў Карла строга, - я ж яшчэ не скончыў цябе майстраваць, а ты ўжо дурэць пачынаеш... Што ж потым будзе... Га?..
I ён строга паглядзеў на Бурацiна. I Бурацiна круглымi вачыма, як мыш, глядзеў на тату Карла.
Карла зрабiў яму з лучынак доўгiя ногi з вялiкiмi ступнямi. На гэтым закончыўшы работу, паставiў драўлянага хлапчука на падлогу, каб навучыць хадзiць.
Бурацiна пахiстаўся, пахiстаўся на тоненькiх ножках, ступiў раз, ступiў другi, скок, скок, - проста да дзвярэй, цераз парог i - на вулiцу.
Устрывожаны Карла пайшоў за iм.
– Гэй, дураслiвец, вярнiся!..
Дзе там! Бурацiна бег па вулiцы, як заяц, толькi драўляныя падэшвы яго тукi-тук, тукi-тук - пастуквалi па бруку...
– Трымайце яго!
– закрычаў Карла.
Прахожыя смяялiся, паказваючы пальцамi на шустрага Бурацiна. На скрыжаваннi стаяў высозны палiцэйскi з закручанымi вусамi i ў трохкутным капелюшы.
Убачыўшы драўлянага чалавечка, якi бег па бруку, ён шырока расставiў ногi, загарадзiўшы iмi ўсю вулiцу. Бурацiна хацеў праскочыць у яго памiж ног, але палiцэйскi схапiў яго за нос i так трымаў, пакуль не падаспеў тата Карла...
– Ну, пачакай жа ты, я з табой ужо распраўлюся, - аддыхваючыся, прагаварыў Карла i хацеў засунуць Бурацiна ў кiшэню курткi...
Бурацiна зусiм не хацелася ў такi вясёлы дзень пры ўсiм народзе тырчаць нагамi дагары з кiшэнi курткi, - ён спрытна выкруцiўся, бразнуўся на брук i прыкiнуўся мёртвым.
– Ай, ай, - сказаў палiцэйскi, - справа, здаецца, кепская.
Пачалi збiрацца прахожыя. Гледзячы на распластанага Бурацiна, кiвалi галовамi.
– Небарака, - гаварылi адны, - мабыць, з голаду...
– Карла яго да смерцi прыбiў, - гаварылi другiя, - гэты стары катрыншчык толькi прыкiдваецца добрым чалавекам, ён лiхi, ён злы чалавек...
Чуючы ўсё гэта, вусаты палiцэйскi схапiў няшчаснага Карла за каўнер i пацягнуў у палiцэйскае аддзяленне.
Карла пылiў чаравiкамi i моцна стагнаў:
– Ох, ох, на бяду сабе я зрабiў драўлянага хлапчука!
Калi вулiца апусцела, Бурацiна падняў нос, агледзеўся i, падскакваючы, пабег дадому...
Цвыркун, якi ўмее гаварыць, дае Бурацiна мудрую параду
Прыбегшы ў каморку пад лесвiцай, Бурацiна пляснуўся на падлогу каля ножкi крэсла.
– Што б такое яшчэ прыдумаць?
Не трэба забывацца, што Бурацiна iшоў усяго першы дзень ад нараджэння. Думкi ў яго
былi маленькiя-маленькiя, кароценькiя-кароценькiя, дробязныя-дробязныя.У гэты час пачулася:
– Крры-кры, крры-кры, крры-кры.
Бурацiна пакруцiў галавой, аглядваючы каморку.
– Гэй, хто тут?
– Тут я, - крры-кры...
Бурацiна ўбачыў стварэнне, крыху падобнае на таракана, але з галавой, як у конiка. Яно сядзела на сцяне над камiнкам i цiха патрэсквала, - крры-кры, глядзела пукатымi, як са шкла, вясёлкавымi вачыма, варушыла вусiкамi.
– Гэй, ты хто такi?
– Я - цвыркун, якi ўмее гаварыць, - адказала стварэнне, - жыву ў гэтым пакоi больш за сто гадоў.
– Тут я гаспадар, прэч адгэтуль.
– Добра, я пайду, хоць мне вельмi шкада пакiдаць пакой, дзе я пражыў сто гадоў, - адказаў цвыркун, - але раней чым я пакiну пакой, выслухай карысную параду.
– Надддта мне патрэбны парады старога цвыркуна...
– Ах, Бурацiна, Бурацiна, - прагаварыў цвыркун, - пакiнь сваволiць, слухайся Карла, без патрэбы не бегай з дому i заўтра пачнi хадзiць у школу. Вось мая парада. Iнакш цябе чакаюць жахлiвыя небяспекi i страшэнныя прыгоды. За тваё жыццё я не дам i здохлай сухой мухi.
– Ччччаму?
– спытаў Бурацiна.
– А вось ты пабачыш - ччччаму, - адказаў цвыркун.
– Ах ты, стогадовая казяўка-маляўка!
– крыкнуў Бурацiна.
– Больш за ўсё на свеце я люблю страшэнныя прыгоды. Заўтра, як толькi развiднее, уцяку з дому лазiць па платах, разбураць птушыныя гнёзды, дражнiць хлапчукоў, цягаць за хвасты сабак i кошак... Я яшчэ не тое прыдумаю!..
– Шкада мне цябе, шкада, Бурацiна, пралiеш ты горкiя слёзы.
– Ччччаму?
– зноў спытаў Бурацiна.
– Таму што ў цябе дурная драўляная галава.
Тады Бурацiна ўскочыў на крэсла, з крэсла на стол, схапiў малаток i шпурнуў яго ў галаву цвыркуна.
Стары разумны цвыркун цяжка ўздыхнуў, паварушыў вусамi i папоўз за камiнак, - назаўсёды з гэтага пакоя.
Бурацiна ледзь не гiне праз уласную легкадумнасць. Тата Карла склейвае яму адзенне з каляровай паперы i купляе азбуку
Пасля здарэння з цвыркуном, якi ўмее гаварыць, у каморцы пад лесвiцай стала зусiм сумна. Дзень цягнуўся i цягнуўся. У жываце ў Бурацiна таксама было сумнавата.
Ён заплюшчыў вочы i раптам убачыў смажаную курыцу на талерцы.
Жвава расплюшчыў вочы, - курыца на талерцы знiкла.
Ён зноў заплюшчыў вочы, - убачыў талерку маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.
Расплюшчыў вочы, - няма талеркi маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.
Тады Бурацiна здагадаўся, што яму страшэнна хочацца есцi.
Ён падбег да камiнка i сунуў нос у кацялок, што кiпеў на агнi. Але доўгi нос Бурацiна праткнуў наскрозь кацялок, таму што, як мы ведаем, i камiнак, i агонь, i дым, i кацялок былi намаляваны бедным Карла на кавалку старога палатна.