Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

Дзяўчынка сказала: "Пiшыце", - i ён адразу ж сунуў у чарнiлiцу свой нос i страшэнна напалохаўся, калi з носа на паперу ўпала чарнiльная клякса.

Дзяўчынка пляснула рукамi, у яе нават пырснулi слёзы.

– Вы брыдкi свавольнiк, вы павiнны быць пакараны!

Яна высунулася ў акенца.

– Артамон, завядзi Бурацiна ў цёмную каморку.

Высакародны Артамон з'явiўся ў дзвярах, паказваючы белыя зубы. Схапiў Бурацiна за куртачку i, адступаючы задам, пацягнуў у каморку, дзе па кутках у павуцiннi вiселi вялiкiя павукi. Замкнуў яго там, пагыркаў, каб

як след напалохаць, i зноў памчаўся за птушкамi.

Дзяўчынка кiнулася на лялечны карункавы ложак i заплакала ад таго, што ёй давялося абысцiся так жорстка з драўляным хлопчыкам. Але калi ўжо ўзялася за выхаванне, справу трэба давесцi да канца.

Бурацiна бурчаў у цёмнай каморцы:

– Вось дурная дзяўчынка... Знайшлася выхавальнiца, падумаеш... У самой фарфоравая галава, тулава, ватай напханае...

У каморцы пачуўся тоненькi скрып, нiбы хтосьцi скрыгатаў дробнымi зубамi:

– Слухай, слухай...

Бурацiна падняў запэцканы ў чарнiла нос i ў цемры распазнаў кажана, якi вiсеў пад столлю ўнiз галавой.

– Табе чаго?

– Дачакайся ночы, Бурацiна.

– Цiшэй, цiшэй, - шамацелi павукi па кутках, - не гайдайце нашых сетак, не адпужвайце нашых мушак...

Бурацiна сеў на пабiты гаршчок, падпёр шчаку. Ён трапляў у перапалкi i горшыя за гэтую, але абурала несправядлiвасць:

– Хiба так выхоўваюць дзяцей?.. Гэта пакута, а не выхаванне... Гэтак не сядзi ды гэтак не еш... Дзiця, можа, яшчэ буквара не засвоiла, - яна адразу за чарнiлiцу хапаецца... А сабака нябось ганяецца за птушкамi, - яму нiчога...

Кажан зноў запiшчаў:

– Дачакайся ночы, Бурацiна, я цябе павяду ў Краiну Дурняў, там чакаюць цябе сябры - кот i лiсiца, шчасце i весялосць. Чакай ночы.

Бурацiна трапляе ў Краiну Дурняў

Дзяўчынка з блакiтнымi валасамi падышла да дзвярэй каморкi.

– Бурацiна, дружа мой, вы каецеся нарэшце?

Ён быў вельмi сярдзiты, да таго ж у яго зусiм iншае было ў галаве.

– Вельмi трэба мне каяцца! Не дачакаецеся...

– Тады вам давядзецца праседзець у каморцы да ранiцы...

Дзяўчынка горка ўздыхнула i пайшла.

Настала ноч. Сава зарагатала на вышках. Жаба выпаўзла з-пад падлогi, каб шлёпаць жыватом па адбiтках месяца ў лужынах.

Дзяўчынка легла спаць у карункавы ложачак i доўга з жалем усхлiпвала, засынаючы.

Артамон, уткнуўшы нос пад хвост, спаў каля дзвярэй яе спальнi.

У домiку гадзiннiк з маятнiкам прабiў поўнач.

Кажан сарваўся са столi.

– Пара, Бурацiна, уцякай!
– пiскнуў яму над вухам.
– У кутку каморкi ёсць пацучыны ход пад падлогу... Чакаю цябе на палянцы...

Кажан вылецеў праз дахавае акно. Бурацiна кiнуўся ў куток каморкi, блытаючыся ў павуцiннi. Услед яму злосна шыпелi павукi.

Ён папоўз пацучыным ходам пад падлогу. Ход быў усё вузейшы i вузейшы. Бурацiна цяпер ледзь пралазiў пад зямлёй... I раптам галавой унiз паляцеў пад падлогу.

Там ён ледзь не трапiў у пацучыную пастку, наступiў на хвост вужу, якi толькi што напiўся малака са збанка ў сталовай, i праз кашэчы лаз выскачыў на

палянку.

Над блакiтнымi кветкамi бясшумна лятаў кажан.

– За мной, Бурацiна, у Краiну Дурняў!

У кажаноў няма хваста, таму кажан лятае не проста, як птушка, а ўверх i ўнiз - на перапончатых крылах, уверх i ўнiз, падобны на чорцiка; рот у яго заўсёды адкрыты, каб, не трацячы часу, па дарозе лавiць, кусаць, глытаць жыўцом камароў i начных матылькоў.

Бурацiна бег за iм па шыю ў траве, мокрая дзяцелiна хвастала яго па шчоках.

Раптам кажан высока рвануўся да круглага месяца i адтуль крыкнуў камусьцi:

– Прывёў!

Бурацiна адразу ж кулём паляцеў унiз з крутога абрыву. Кацiўся, кацiўся i шлёпнуўся ў лопух.

Падрапаны, поўны рот пяску, з вылупленымi вачыма, сеў.

– Ух, ты!..

Перад iм стаялi кот Базiлiо i лiсiца Алiса.

– Смеленькi, адважненькi Бурацiна, мабыць, звалiўся з месяца, - сказала лiсiца.

– Дзiўна, як ён жывы застаўся, - панура сказаў кот.

Бурацiна ўзрадаваўся старым знаёмым, хоць яму здалося падазроным, што ў ката перавязана анучай правая лапа, а ў лiсiцы ўвесь хвост запэцканы балотнай тванню.

– Не было шчасця, дык няшчасце памагло, - сказала лiсiца, - затое ты трапiў у Краiну Дурняў...

I яна лапай паказала на паламаны мост цераз высахлы ручай. На тым баку ручая сярод кучаў смецця вiдаць былi старэнькiя домiкi, чэзлыя дрэвы з абламаным галлём i званiцы, пахiленыя ў розныя бакi...

– У гэтым горадзе прадаюцца славутыя курткi на заечым футры для таты Карла, - аблiзваючыся, спявала лiсiца, - азбукi з каляровымi малюнкамi... Ах, якiя прадаюцца салодкiя пiражкi i ледзянцовыя пеўнiкi на палачках! Ты ж не згубiў яшчэ сваiх грошай, цудоўненькi Бурацiна?

Лiсiца Алiса памагла яму ўстаць на ногi, наслiнiўшы лапу, пачысцiла яму куртачку i павяла цераз паламаны мост.

Кот Базiлiо панура клыпаў ззаду.

Была ўжо сярэдзiна ночы, але ў Горадзе Дурняў нiхто не спаў.

Па крывой гразкай вулiцы бадзялiся худыя сабакi ў калючках, пазяхалi ад голаду:

– Э-хе-хе...

Козы з абшарпанай шэрсцю на баках скублi запыленую траву каля тратуара, трэслi агрызкамi хвастоў.

– Б-э-э-э-э-так...

Апусцiўшы галаву, стаяла карова; у яе косцi тырчалi скрозь скуру.

– Мууучэнне...
– паўтарала яна задуменна.

На камяках гразi сядзелi аскубеныя вераб'i, - яны не ўзляталi - хоць тапчы iх нагамi...

Хiсталiся ад знямогi куры з выдранымi хвастамi...

Затое на скрыжаваннях стаялi навыцяжку лютыя бульдогi-палiцэйскiя ў трыкутных капелюшах i ў калючых нашыйнiках.

Яны крычалi на галодных i шалудзiвых жыхароў:

– Пррраходзь! Тррымай прррава! Не затрррымлiвайся!..

Лiсiца цягнула Бурацiна далей па вулiцы. Яны ўбачылi сытых катоў у залатых акулярах, якiя гулялi пры святле месяца па тратуары, пад ручку з кошкамi ў каптурыках.

Гуляў тоўсты Лiс - губернатар гэтага горада, важна задраўшы нос, i з iм фанабэрыстая лiсiца, якая трымала ў лапе кветку начной фiялкi.

Поделиться с друзьями: