Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Аап... аап... аап...
– завыў Карабас Барабас, закочваючы вочы, - аап -чхi!..
I ён чхнуў так, што попел узняўся слупам у камiнку.
Калi доктар лялечных навук пачынаў чхаць, дык ужо не мог спынiцца i чхаў пяцьдзесят, а часам i сто разоў запар.
Ад такога незвычайнага чхання ён бяссiлеў i рабiўся дабрэйшым.
П'еро цiшком шапнуў Бурацiна:
– Паспрабуй з iм загаварыць памiж чханнем...
– Аап-чхi! Аап-чхi!
– Карабас Барабас набiраў разяўленым ротам паветра i з трэскам чхаў, трасучы галавой i тупаючы нагамi.
На
Памiж гэтымi чханнямi Бурацiна пачаў енчыць жаласным тоненькiм галаском:
– Бедны я, няшчасны, нiкому мяне не шкада.
– Кiнь раўцi!
– крыкнуў Карабас Барабас.
– Ты мне перашкаджаеш... Аап-чхi!
– На здароўе, сiньёр, - усхлiпнуў Бурацiна.
– Дзякуй... А што - бацькi ў цябе жывыя? Аап-чхi!
– У мяне нiколi, нiколi не было мамы, сiньёр. Ах, я няшчасны!
– I Бурацiна закрычаў так пранiзлiва, што ў вушах у Карабаса Барабаса пачало калоць, як iголкай.
Ён затупаў падэшвамi:
– Кiнь вiшчаць, кажу табе! Аап-чхi! А што - бацька ў цябе жывы?
– Мой бедны бацька яшчэ жывы, сiньёр.
– Уяўляю, як прыемна будзе твайму бацьку, калi ён даведаецца, што я на табе засмажыў труса i двух куранят. Аап-чхi!
– Мой бедны бацька ўсё роўна хутка памрэ з голаду i холаду. Я яго адзiная падтрымка на старасцi. Пашкадуйце, адпусцiце мяне, сiньёр.
– Дзесяць тысяч чарцей!
– зароў Карабас Барабас.
– Нi пра якую лiтасць не можа быць i размовы. Трус i кураняты павiнны быць засмажаны. Лезь у камiнак.
– Сiньёр, я не магу гэтага зрабiць.
– Чаму?
– спытаў Карабас Барабас толькi для таго, каб Бурацiна вёў далей размову, а не вiшчаў у вушы.
– Сiньёр, я ўжо спрабаваў аднойчы сунуць нос у камiнак i толькi праткнуў дзiрку.
– Што за глупства!
– здзiвiўся Карабас Барабас.
– Як ты мог носам праткнуць у камiнку дзiрку?
– Таму, сiньёр, што камiнак i кацялок над агнём былi намаляваны на кавалку старога палатна.
– Аап-чхi!
– чхнуў Карабас Барабас з такiм шумам, што П'еро адляцеў налева, Арлекiн - направа, а Бурацiна закруцiўся круцёлкай.
– Дзе ты бачыў камiнак, i агонь, i кацялок намаляванымi на кавалку палатна?
– У каморцы майго таты Карла.
– Твой бацька - Карла!
– Карабас Барабас усхапiўся з крэсла, узмахнуў рукамi, барада яго разляцелася.
– Дык, значыцца, гэта ў каморцы старога Карла знаходзiцца патайная...
Але тут Карабас Барабас, вiдаць, не жадаючы прагаварыцца пра нейкую таямнiцу, абодвума кулакамi заткнуў сабе рот. I так сядзеў нейкi час i глядзеў, вылупiўшы вочы, на пагасаючы агонь.
– Добра, - сказаў ён нарэшце, - я павячэраю недасмажаным трусам i сырымi куранятамi. Я табе дарую жыццё, Бурацiна. Мала таго...
Ён залез пад бараду ў кiшэню камiзэлькi, дастаў пяць залатых манет i падаў iх Бурацiна.
– Мала таго... Вазьмi гэтыя грошы i занясi iх Карла. Пакланiся i скажы, што я прашу яго нi ў якiм разе не памiраць з
голаду i холаду i самае галоўнае - не выязджаць з яго каморкi, дзе знаходзiцца камiнак, намаляваны на кавалку старога палатна. Iдзi выспiся i ранiчкай бяжы дадому.Бурацiна паклаў пяць залатых манет у кiшэню i адказаў з ветлiвым паклонам:
– Дзякую вам, сiньёр. Вы не маглi даверыць грошы ў больш надзейныя рукi...
Арлекiн i П'еро завялi Бурацiна ў лялечную спальню, дзе лялькi зноў пачалi абдымаць, цалаваць, штурхаць, шчыпаць i зноў абдымаць Бурацiна, якi так незразумела пазбег страшнай пагiбелi ў камiнку.
Ён шэптам гаварыў лялькам:
– Тут нейкая таямнiца.
Па дарозе дадому Бурацiна сустракае двух жабракоў - ката Базiлiо i лiсiцу Алiсу
Ранiцай Бурацiна пералiчыў грошы, - залатых манет было столькi, колькi пальцаў на руцэ, - пяць.
Сцiснуўшы манеты ў кулаку, ён, падскакваючы, бег дадому i напяваў:
– Куплю тату Карла новую куртку, куплю многа макавых трыкутнiчкаў, ледзянцовых пеўнiкаў на палачках.
Калi знiк з вачэй балаган тэатра лялек i сцягi, што развявалiся на ветры, ён убачыў двух жабракоў, якiя панура валаклiся па пыльнай дарозе: лiсiцу Алiсу, што кульгала на трох лапах, i сляпога ката Базiлiо.
Гэта быў не той кот, якога Бурацiна сустрэў учора на вулiцы, а другi, таксама Базiлiо i таксама паласаты. Бурацiна хацеў прайсцi мiма, але лiсiца Алiса сказала яму лiслiва:
– Дзень добры, добранькi Бурацiна. Куды так спяшаешся?
– Дадому, да таты Карла.
Лiсiца ўздыхнула яшчэ лiслiвей:
– Ужо i не ведаю, цi застанеш ты жывым беднага Карла, ён зусiм зблажэў ад голаду i холаду...
– А ты гэта бачыла?
– Бурацiна разняў кулак i паказаў пяць залатых.
Убачыўшы грошы, лiсiца мiжвольна пацягнулася да iх лапай, а кот раптам шырока расплюшчыў сляпыя вочы, i яны блiснулi ў яго, як два зялёныя лiхтары.
Але Бурацiна нiчога гэтага не заўважыў.
– Добранькi, харошанькi Бурацiна, што ж ты будзеш рабiць з гэтымi грашыма?
– Куплю куртку для таты Карла... Куплю новую азбуку...
– Азбуку, ох, ох!
– сказала лiсiца Алiса, кiваючы галавой.
– Не давядзе цябе да дабра гэтая навука... Вось я вучылася, вучылася, а - бачыш - хаджу на трох лапах.
– Азбуку, - прабурчаў кот Базiлiо i сярдзiта фыркнуў у вусы.
– Праз гэтую праклятую навуку я вочы страцiў...
На сухой галiне каля дарогi сядзела пажылая варона. Слухала, слухала i каркнула:
– Няпр-раўда! Няпр-раўда!
Кот Базiлiо адразу ж высока падскочыў, лапай збiў варону з галiны, выдраў ёй паўхваста, - ледзь яна вырвалася. I зноў прыкiнуўся, быццам ён сляпы.
– Вы за што яе так, кот Базiлiо?
– здзiўлена спытаў Бурацiна.
– Вочы ж сляпыя, - адказаў кот, - здалося - гэта сабачаня на дрэве...
Пайшлi яны ўтраiх па пыльнай дарозе. Лiсiца сказала:
– Разумненькi, найразумненькi Бурацiна, хацеў бы ты, каб у цябе грошай стала ў дзесяць разоў больш?