Злая зорка
Шрифт:
— Дзяніс Міхеевіч, бульбу трэба паскарадзіць, конь трэба.
Не, вачэй ён не адвёў, не схаваў, наадварот, глядзеў ва ўпор, але вочы яго звузіліся.
— Няма коней. Няма… сёння, Лізавета Іванаўна. Усіх раздаў.
«Калі? Каму? — хацелася крыкнуць Лізе. — Ды пасуцца яны на поплаве за фермай».
Безумоўна, Карака даў бы каня, каб яна папрасіла, як просяць жанчыны, уніжана: «Старшынька, родненькі…»
Але Ліза не магла прасіць. Ёй i ў галаву не магло прыйсці, што можна адмовіць у такой дробязі. Ей, адной з лепшых даярак у раёне. Ды што па працы, яна бацьку роднага не прасіла — патрабавала. Многа гадоў яна бачыла павагу, чула пахвалу не ад такіх людзей, як гэта Карака-паскарака. Безумоўна, гэта песціла яе самалюбства. Маючы характар, яна ўладарыла не толькі ў сваёй сям’і, але i ў бацькавай — сёстрамі Ірынай i Тамарай кіравала больш рашуча, чым маці… Пра ферму i
I раптам ёй адмовілі… У чым! Каня яна не зарабіла, не заслужыла!..
Абраза, крыўда болем i гневам ударылі ў патыліцу, у сэрца. Ажно зялёныя мухі зароіліся ў вачах.
Паўтарэння просьбы Карака не дачакаўся. Ліза моўчкі павярнулася, пайшла да дзвярэй.
— Заўтра прыходзь! — весела паабяцаў ёй услед старшыня.
Па вуліцы яна ішла i не бачыла людзей, якія віталіся з ёй.
Пастромкі да гужоў прывязвала доўга, прысеўшы на барану. Магчыма, яна вагалася, ёй хацелася супакоіцца. Не, не супакоілася. Страшэнная крыўда i абраза душылі яе, гордую, незалежную, можа, i спешчаную ўвагай i любоўю, але сумленную ў галоўным — у працы. Іншая жанчына магла б паплакаць — i ёй стала б лягчэй. Ліза доўгі час плакала хіба ад радасці: ад замілавання дзецьмі, светам, выцірала слёзы смеху ад Віктаравых п’яных, але бяскрыўдных дзівацтваў. Ад гора, бяды яна ўпершыню рыдала месяц назад, кал i пакідала родную хату, ёй ажно блага зрабілася, калі ўпала на калені на ганку. Плакала i тут па начах, успамінаючы былое жыццё. Але маці, бацька, Віктар суцяшалі яе: «Ну, чаго ты, дурніца! Што людзям — тое i нам. Дзякуй богу, усе жывыя i здаровыя».
Расла новая хата, радаваў вока гарод — не горшы, чым ў людзей, хоць i позна пасаджаны; i Ліза весялела, зазвінеў яе смех, загучэў загадна голас у старэнькай, але па-пустаходаўску дагледжанай хаціне.
Нікога не было побач, хто мог бы ласкава ці строга сказаць: «Спыніся, Ліза. Глупства ўсё гэта. Каму ты што дакажаш?»
Сапраўды, што яна хацела даказаць? Таямніца — учынкі чалавека ў стрэсавым стане.
Ліза надзела хамут на плечы, гукнула, каб пачулі людзі:
— Но-о, кабыла! — i пацягнула барану.
Рабіла суседка ў гародзе. Спынілася, глядзела, здзіўленая, зацікаўленая, не дапяўшы сваім розумам, што да чаго, ды i трохі злараднічаючы, бо зайзросціла таму, як хутка гэть;я «авакураныя» будуюцца побач. Пайшла паклікала яшчэ а дну суседку:
— Ідзі паглядзі, суседачка, на шпіктакль. Што авакураная вытварае.
I трэцяя далучылася да ix. I ніхто не спыняў. Ажно пакуль не выйшла з хаты насупраць дзяўчына з партфелем, вучаніца старэйшага класа.
Пачула галёканне:
— Но-о, кабылка!
Убачыла, што адбываецца на суседнім гародзе i, напэўна, зразумела, ад якой роспачы чалавек можа пайсці на такое. Закрычала:
— Людцы! Спыніце яе!
Але бабулі не крануліся. I Ліза не спынілася, а толькі паскорыла хаду, абліваючыся потам, разадраўшы на грудзях кофгачку.
Тады дзяўчына, што ёсць маладога спрыту, праз гароды кінулася на ферму. Убачыла Марыю Пятроўну пад паветкай — адпачывалі даяркі, памыўшы бітоны.
— Цётачка! Там ваша Ліза! Скародзіць!
Выгляд дзяўчыны спалохаў маці, хоць не адразу сцяміла, чаму школьніца такая ўсхваляваная; ведала, што таму Ліза i пайшла раней, каб паскарадзіць бульбу. Нязвыклая для яе работа, ці што?
— Сама! — задыхалася дзяўчына, не знаходзячы тлумачэння. — На сабе!
Вось тады Марыя Пятроўна ахнула i апусцілася на лаўку, бо ўміг уявіла, што адбылося, на які пратэст пайшла дачка. I Паша зразумела. I бягом кінулася ў вёску, за ёй — маладыя даяркі.
Калі яны прыбеглі, Ліза ляжала ў разоры пасярод гарода. Старыя суседкі знялі з яе хамут, паілі вадой i цяпер ужо нарэшце спачувальна дакаралі:
— Во дурная, во дурная! Што надумала! Караку ты хацела даказаць! Ды яго абухом не праб’еш.
Раённая «хуткая», якая прыехала гадзіны праз дзве, да бальніцы хворую не давезла. У дарозе канстатавалі смерць. Інфаркт.
Смерць Лізы вельмі балюча ўразіла не толькі бацькоў, сясдёр але i Уладзіміра Паўлавіча, Вольгу Андрэеўну. Глеб па тэлеграме прыляцеў у той жа дзень — падкінулі верталётчыкі. Панура, ca страхам сядзеў на аўтобуснай станцыі, чакаючы Ірыну. Ей пазваніла Вольга Андрэеўна, але сказала адно:
— Ірыначка, прыязджай, дзяцятка, сёння ж.
— Глеб? — у роспачы крыкнула яна.
— Не. Не.
— Мама? — прашаптала баязліва.
— Не, дзіцятка. Не. Не палохайся. Але прыязджай.
У Пыльчанкі-старэйшага дрыжэлі рукі, яму ўвесь
час хацелася плакаць. Ніводная смерць блізкіх, сяброў не даводзіла да такога стану. Але акрамя жа лобы, гора з’явілася яшчэ адно пачуццё — страх. Страх — што Ліза пачала лік ахвяр ад катастрофы. Ніякі следчы не звязваў бы яе смерць з аварыяй. Маўляў, вельмі ўскосная сувязь. А для яго прамая. Дагэтуль ахвяр не было. Паміралі людзі — старыя, хворыя. У аварыю трапіла машына, загінуў ча лавек. I хоць было гэта ў часе эвакуацыі, тую смерць чамусьці не звязваў з аварыяй на станцыі. A Лізу звязаў да таго яшчэ, як даведаўся падрабязнасці. З жахам думаў: хто наступны? Страшная гэта думка. Таму, можа, i плакаць хацелася — не толькі па Лізе, па будучых невядомых ахвярах. Чаму невядомых? Вельмі вядомых.Раней, чым ён сабраўся ў Высокі Гай, прыехаў счарнелы Іван Іванавіч. Абняліся. Паплакалі на плячы адзін у аднаго. Па тэлефоне паведамілі: скарадзіла бульбу — i памерла. Бацька расказаў, як скарадзіла. Уладзімір Паўлавіч адразу зразумеў, што адбылося: не даў Карака каня. Уявіў пачуцці вясёлай, шумнай, ганарыстай Лізы, ён любіў гэтую працаўніцу i за яе працу, i за яе слабасці. Некалі, калі пазнаёміўся з ёй, на ферме, паслухаў яе кры тыку начальства — пра Пустахода інакш падумаў. I пасябраваў з ім, з сям’ёй яго.
Абурэнне Каракам вырвалася такім крыкам, што ў дзверы заглянула спалоханая сакратарка.
— Ану, паехалі!
— Не трэба, Валодзя, табе ехаць сёння. Беражы, брат, сябе. Ты нам патрэбны. Тут узнікла праблема, якую голькі ты можаш вырашыць. Маша хоча, каб пахавалі дачушку на родных могілках… Не там жа хаваць яе, — Іван Іванавіч закрыў твар далонямі, застагнаў,— Ах, Ліза, Ліза!.. Што ты нарабіла?
Пыльчанка спыніўся пасярод невялікага новага кабінета свайго ўражаны. Натуральнае матчына жаданне. Яго нельга не выканаць. Але i гэтае жаданне — дзе пахаваць чалавека — стала праблемай. Не ўсё так проста, як думаецца Івану. «Толькі ты можаш вырашыць». Служба аховы зоны падпарадкавана МУС рэспублікі. Праўда, ахоўваецца яна так, што марадзёры, напрыклад, лёгка праходзяць i нават праязджаюць на машынах. Ды i выселеныя ходзяць па набытак свой — не спыніш людзей, якія з маленства ведаюць усе сцежкі. Калючы дрот парэзаны знізу на кожнай палявой дарозе — тымі, хто ходзіць па сваё, a ў лесе i на балоце — невядома кім. Міліцыі не да гэтага, яна пільная, але спытай у ix, што яны тут ахоўваюць. Калючы дрот? зямлю? паветра? нукліды? Усё так. Але пахавальная працэсія… У зону! Тут пры мнагаўладдзі, якое ўтварылася ў раёне, пры бюракратыі, якая пры надзвычайным становішчы становіцца непрабіўной, патрабуецца не адно ўзгадненне. Але справа не толькі ў гэтым. Пакутліва разважаў Уладзімір Паўлавіч над іншым. Тры дні назад рэзка падскочыла фонавая радыяцыя [1] . Чаму? З якой прычыны? У штаб, які ўзначальваў рэспубліканскі кіраўнік, часам паступала інфармацыя з Штаба ліквідацыі аварыі ў Чарнобылі. Але значнае павышэнне радыяцыі ніхто не растлумачыў. Больш таго, складвалася ўражанне, што яго хочуць скрыць. Начальнік штаба напэўна за сваё запытанне атрымаў па носе, бо, звычайна далікатны, спакойны, узлаваўся на яго, Пыльчанкавы, дамаганні, назваў яго панікёрам i наладзіў разнос службам, якія вялі дазіметрычныя замеры. Але Пыльчанка не столькі верыў сваім службам, колькі верыў ваенным, якія мелі больш дасканалую апаратуру i з якімі ў старшыні меўся добры кантакт, з камандзірам хімпалка пасябраваў.
1
Як вядома зараз, 2 чэрвеня 1986 года пад цяжарам пяці тысяч тон пяску, свінцу, якімі спрабавалі патушыць рэактар, правалілася шахта i ў атмасферу «выплеснулася» новая порцыя пясчанага, графітнага, свінцовага пылу — мільёны бэр. Быў хмурны дзень, з Польшчы на Маскву плылі воблакi. Радыенукліды селі на ўсходнія раёны Гомельскай вобласці, на Магілёўшчыну, на Браншчыну.
Дык ці мае ён права падвяргаць дадатковай рызыцы блізкіх людзей? На могілкі паедуць усе Пустаходавы i ўсе яго — Вольга, Глеб, Ірына, цяпер Ірыну далучаў да сваіх блізкіх.
Хадзіў па цеснай клетцы, стараўся не сустракацца вачамі з Іванавым позіркам, але адчуваў кожным нервам, як сват глядзіць на яго — з чаканнем, надзеяй. Выказаў яму свае сумненні:
— А трэба рызыкаваць, Іван?
— А дзе ж пахаваць нашу Лізачку, Валодзя? — прашаптаў, а здалося, што закрычаў у страшэннай роспачы бацькоўскай — i пахаваць няма дзе! — Якая рызыка, Уладзімір Паўлавіч? Тлумачыш, як малому… З гэтага боку дроту мы яе не набіраем, радыяцыі гэтай праклятай? А як пярэйдзем за дрот, так i схопім смяртэльную дозу? Глупства!