Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– А што вы вывучалі?- спыталася дзяўчынка.

– Па-першае Чханне і Пханне,- адказаў Чарапаха,- потым разнавіды Арыфметыкі: Скандаленне, Абдыманне, Узбеляненне ды Абмаражэнне

– Я анічога не чула пра Узбеляненне,- рызыкнула спытацца Аліса.- Што гэта?

Грыфон ажно падскочыў на усе лапы.

– Што! Ты ніколі не чула аб Узбеляненні?! – усклікнуў ён.- Ты не ведаеш, як трэба бяліцца?

– Чаму, ведаю,- сумняваючыся адказала Аліса,- некаторыя жанчыны... накладаюць спецыяльную

фарбу на валасы... каб быць... больш... прыгожымі.

– Ну вось,- працягваў Грыфон,- І пасля гэтага ты кажаш, што не ведаеш, што такое Узбеляненне! Ну ты і дурная!

Аліса больш не адчувала сябе здольнай працягваць гэтую размову, таму павярнулася да Чарапахі:

– Чаму вас яшчэ вучылі?

– Яшчэ ў нас была Гістэрыя,- працягваў Чарапаха, адлічваючы плаўніком навукі,-... дык вось Гістэрыя – старажытная і сучасная, Мораграфія, Зброднае Слова... яго нам выкладаў стары вугар, які звычайна прыплываў адзін раз на тыдзень: Ён вучыў нас Збороднаму Слову, Шкрабанняметрыі ды Страце Прытомнасці.

– Гэта як?- спыталася Аліса.

– Я ўжо не магу табе гэтага паказаць,- адказаў Фальшывы Чарапаха,- бо стары. А Грыфон яго не вывучаў.

– Не меў на гэта часу,- сказаў Грыфон,- Я хадзіў да Класічнага Настаўніка. Ён быў старым крабам.

– Я чуў пра яго, але не мог з ім займацца,- сумна заўважыў Чарапаха,- кажуць ён выкладаў Плаціну і Грэчку.

– Так, так, сапраўды,- уздыхаючы казаў Грыфон, і яны абодва схавалі твары між лап.

– А колькі доўжыліся заняткі?- спыталася Аліса, каб адцягнуць іх увагу.

– У першы дзень дзесяць гадзін,- адказаў Фальшывы Чарапаха,- у наступны дзень дзевяць, потым восемь і гэтак далей...

– Які цікавы расклад!- усклікнула Аліса.

– А што тут дзіўнага, мы займалі веды сваіх настаўнікаў, таму гэта і завецца ЗАНЯТКАМІ,- растлумачыў Грыфон,- і яны штодня зменшваліся.

Гэта было чымсьці новым для Алісы, таму яна крыху над гэтым паразважала перш чым задаць наступнае пытанне:

– Тады пэўна адзінаццаты дзень быў выходным,- здагадалася яна.

– Зразумела,- сказаў Чарапаха.

– А што вы рабілі на дванаццаты?- нецярпліва працягвала Аліса.

– Хопіць распавядаць пра навукі,- рашуча перарваў іх Грыфон,- Лепей раскажы ёй аб нашых гульнях.

Глава X

Кадрыль з лобстэрамі

Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуў і выцер плаўніком вочы. Ён гядзеў на Алісу і спрабаваў штосьці сказаць, але на працягу хвіліны-другой яго голас душылі сумныя енкі.

– Ён быццам праглынуў косць і яна засела ў яго ў горле,- заўважыў Грыфон і, наблізіўшыся да Чарапахі, пачаў трэсці яго і стукаць яму кулаком па спіне. Урэшце да Чарапахі вярнуўся голас, і ён працягваючы гаротна рыдаць вымавіў:

– Ты магчыма ніколі не жыла на марскім дне...

– Не,- прызналася Аліса.

– ... і хутчэй за ўсё не ведаеш, лобстэра...

(Аліса канечне хацела шляхетна прызнацца, што спрабавала яго калісьці, але зразумеўшы, што скажа глупства, толькі пахістала галавой)

– ... Тады ты і ўявіць сабе не зможаш, такога цудоўнага танца як Лобстэравая Кадрыль!

– Ой не!- сказала Аліса.- А як яго танчаць?!

– Як?!-

казаў Грыфон.- Па-першае, трэба ўстаць у лінію на беразе...

– У дзве лініі!- закрычаў Чарапаха.- Цюлені, чарапахі, ласосі і гэтак далей; прастора ачышчаецца ад мядуз...

– ГЭТА займе колькі часу,- патлумачыў Грыфон.

– ... потым, усе становяцца па двая...

– ... кожны са сваім лобстэрам,- усклікнуў Грыфон.

– Зразумела,- падтрымаў яго Чарапаха,- становяцца па двая і рухаюцца наперад...

– ... потым мяняюцца лобстэрамі і працягваюць рух...- пряцягваў Грыфон.

– ... а потым,- закрычаў Чарапаха,- кідаюць...

– ... лобстэраў... – усклікнуў Грыфон, узлятаючы ў паветра.

– ... як мага далей у мора...

– ... плывуць за імі...- шалёна крыкнуў Грыфон.

– ... вяртаюцца назад. Гэта першая фігура,- сказаў Чарапаха, раптоўна сцішыўшы голас і дзве істоты, якія хвіліну таму шалёна прыгалі вакол, ціхінька селі на зямлю, гледзячы на дзяўчынку.

– Напэўна гэта вельмі прыгожы танец!- сарамліва прамовіла Аліса.

– А ці б хацела ты яго ўбачыць?- спытаў Фальшывы Чарапаха.

– Аёечкі! Вельмі б хацела,- пляснула ў далоні Аліса.

– Тады давай паспрабуем прадэманстраваць першую фігуру,- сказаў Чарапаха Грыфону.- Канечне прыйдзецца танчыць без лобстэраў... Так! Хто будзе спяваць?

– Вой, лепш ТЫ спявай,- сказаў Грыфон.- Я забыў словы.

Яны пачалі захопленна кружыцца вакол Алісы, час ад часу наступаючы ёй на ногі, калі набліжаліся надта блізенька і махалі лапамі ў такт, а Чарапаха тым часам пачаў спяваць, вельмі павольна і сумна:

“Рухайся хутчэй, браточак,- хек у смоўжыка прасіў,- Каб дэльфін, за мной плывучы, хвоцік мне не аддавіў. Лобстэры і чарапахі недзе ўперадзе імчаць І на беразе чакаюць, ці ты будзеш танцаваць? Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць? Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць? Не ўяўляеш, як выдатна,- хек працягваў спакушаць,- У празрыстай гладзі мора разам з лобстэрам лятаць!” Кажа смоўжык: “Задалёка будуць пэўна нас кідаць. Дзякуй, дружа, за прыязнасць, не пайду я танцаваць. Не пайду я, не хачу я, не пайду я танцаваць. Не пайду я, не хачу я, не хачу я танцаваць.” “Не хвалюйся за адлегласць, будзь, брат смоўжык, весялей. Там, дзе Англія, далёка, воды Францыі бліжэй. Ты заўжды ў блакіце мора зможаш сябра адшукаць, Не блядней, а разам з намі ты спяшайся танцаваць. Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць? Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць?”

– Дзякуй вам, за такое цікавае відовішча,- сказала Аліса, задаволеная, што танец урэшце скончыўся,- і песенька пра хека мне вельмі спадабалася!

– Наконт хека,- пацікавіўся Чарапаха,- ты канечне ж яго ведаеш!

– Так!- адказала дзяўчынка.- Ён колькі разоў быў у нас на аб...- яна тарапліва ўстрымалася.

– Не ведаю, дзе знаходзіцца твой Аб,- сказаў Чарапаха,- але, калі ты яго столькі бачыла, ты канечне ведаеш, як ён выглядае?

– Зразумела,- глыбакадумна адказала Аліса.- З хвастом у роце і ў сухарах.

Поделиться с друзьями: