Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Маё імя Аліса, з дазволу Вашай Вялікасці!- вельмі ветліва адказала яна, але пра сябе заўважыла,- Яны ж папросту картачная калода. І ці ж трэба іх баяцца?

– А гэта ХТО?- спытала Каралева, указваючы на трох садоўнікаў, што працягвалі ляжаць ля ружавых кустоў, паколькі тыя знаходзіліся тварамі на зямлі і нічым не адрозніваліся ад іншых; таму Каралева не магла зразумець, хто яны: садоўнікі, салдаты, лёкаі, ці тройца яе ж уласных дзяцей.

– Адкуль я ведаю?- адказала Аліса, здзіўленая сваёй храбрасцю,- МЯНЕ гэта не датычыцца!

Каралева адразу стала цёмна-чырвонай ад злосці, і сверлячы

Алісу вачыма, закрычала, як дзікі звер:

– Адсячы ёй галаву! Хутка!

– Глупства,- заўважыла Аліса, моцна і рашуча, так што Каралева адразу ж замоўкла.

Тады Кароль узяў яе за руку і ціха прамовіў:

– Не злуйся, даражэнькая. Яна ж толькі дзіця!

Каралева вырвала сваю руку і звярнулася да Валета:

– Перагарні іх!

Валет выканаў прыказанне з вялікай далікатнасцю, адным толькі наском свайго чаравіка.

– Устаць,- прыказала Каралева пранізлівым громкім голасам, тады садоўнікі падскочылі і пачалі кланяцца ўсім : Каралю, Каралеве, іхным дзецям і іншым прысутным.

– Супыніцеся,- закрычала Каралева,- Мне з вас ужо моташна!- і павярнуўшыся да ружовых кустоў, працягнула.- Чым вы ТУТ займаліся?!

– Прашу прабачэння ў Вашай Вялікасці,- напалоханым тонам сказаў Двойка, прыхіліўшыся на адно калена,- мы толькі...

– Я бачу,- сказала Каралева, гледзячы на ружы.- Адсекчы ім галовы!

Працэсія пайшла далей, а трое з салдатаў, засталіся, каб пакараць садоўнікаў, якія пачалі шукаць аховы ў Алісы.

– Я гэтага не дазволю,- сказала яна і схавала іх у вялізным кветкавым гаршку, што стаяў побач. Тры салдаты пакруціліся хвіліну-другую, шукаючы садоўнікаў, а потым спакойна вярнуліся да астатніх.

– Ці адсеклі вы ім галовы?- крыкнула Каралева.

– Згубіліся іх галовы, з дазволу Вашай Вялікасці,- хорам адказалі салдаты.

– Выдатна,- моцным голасам адказала Каралева.- Ці гуляеш ты ў кракет?

Салдаты моўчкі глядзелі на Алісу, таму яна зразумела, што звяртаюцца да яе.

– Так!- громка адказала яна.

Тады пойдзем!- узравела Каралева, і Аліса далучылася да працэссіі, крышачку здзіўленая свайму шчасцю.

– Які... які выдатны дзень сёння,- сказаў хтосьці з-за пляча. Аліса абярнулася і ўбачыла Белага Труса, які з непакоем на яе паглядаў.

– Так! Згодна!- адказала яна.- А дзе Герцагіня?

– Цішэй, калі ласка!- шпарка прашыкаў Трус. Потым баязліва азірнуўся, падняўся на мыскі і прашапатаў ёй у самае вуха.- Яна чакае смяротнага прысуду!

– За што ўжо?- пацікавілася Аліса.

– Вы сказалі: “Як шкада!”?- спытаў Трус.

– Я сказала іншае,- прамовіла Аліса.- Я і не думала яе шкадаваць. Я спыталася: “За што ўжо?”!

– Яна дала Каралеве па вуху...- пачаў Трус. Аліса голасна засмяялася

.- Аёечку! Цішэй!- напалохана зашапатаў Трус.- Каралева можа вас пачуць!.. Дык вось, Герцагіня спазнілася і Каралева сказала...

– Усім заняць свае месцы!- закрычала Каралева грымотапрадобным голасам, і прысутныя адразу забегалі сюды-туды, наскокваючы адно на аднаго. Але праз хвіліну-другую ўсё супакоілася, і гульня пачалася. Аліса вырашыла, што гэткай дзівоснай гульні ў кракет яна ніколі ў жыцці не бачыла - усё поле было ў рытвінах ды ўзгорках, мячыкамі былі жывыя вожыкі, малаткамі - фламінгі, а салдаты, устаўшыя ў мосцік на

рукі ды ногі, працавалі варотамі.

Галоўнаю цяжкасцю, якую адразу ж зразумела Аліса, было кіраванне фламінгам - толькі яна знайшла добры спосаб утрымання яго за ногі і апусціла яго шыю, каб стукнуль па вожыку, як фламінга выгнуў шыю і, падняўшы сваю галаву, паглядзел ёй у твар такімі вачыма, што яна не змагла ўстрымацца ад смеху. А калі яна ўсёж зноў апусціла яго галаву, высветлілася, што яе вожык укаціўся даволі далёка. Да таго ж, на яе шляху паўсюдна трапляліся рытвіны ды ўзгоркі, а калі яна знайшла вожыка і чарговы раз сабралася рабіць удар, салдат, які працаваў яе варотамі, падняўся і сышоў у іншы бок поля. І хутка Алісе прыйшла ў галаву думка, што кракет - гэта самая цяжкая гульня ў свеце.

Гулялі ўсе адначасова, не чакаючы сваёй чаргі, а таксама ўвесь час біліся і сварыліся за вожыкаў. Даволі хутка гэта настолькі раззлавала Каралеву, что яна пайшла па полі, што хвіліну ўскрыківаючы: “Адсячы яму галаву!”, “Галаву ёй прэч з плячэй!”

Аліса пачала адчуваць сябе няўтульна. Канечне, яна пакуль не сварылася з Каралевай, але здагадвалася, што гэта здарыцца праз хвіліну-другую.

– А потым,- думала яна,- што бы са мною здарылася? Як жа ж тут любяць караць, я здзіўляюся, як тут увогуле хтосці застаўся жывым.

Аліса ўжо пачала шукасць магчымасці дзеля адыходу і задавала сабе пытанне, ці ж ёй атрымаецца зрабіць гэта, і не быць кімсьці заўважанай. Раптам, яна заўважыла ў паветры дзівосную выяву, якая спачатку яе азадачыла, але праз хвіліну-другую Аліса ўбачыла знаёмую ўсмешку і зразумела, што гэта аб’яўляецца Чашырскі Кот. Таму супакоілася і сцешылася тым, што будзе магчымасць з кімсьці пагаманіць.

– Як маешся?- спытала Усмешка, як толькі была поўнасцю сфарміраваная.

Аліса дачакалася калі з’явіцца хаця б адно вока і кіўнула галавой.

– Няма карысці з ім размаўляць,-вырашыла яна,- пакуль няма вушэй, хаця б аднаго.

Праз хвіліну з’явілася ўся галава, тады Аліса пакінула ў спакое свайго фламінга і пачала дзяліцца з Катом сваімі думкамі пра гульню, адчуваючы задавальненне ад наяўнасці добрага суразмоўцы. Кот жа ж, вырашыўшы, што і галавы дастаткова для гамонкі, далей не з’яўляўся.

– Яны тут увогуле не ведаюць, як гуляць,- жаласліва распачала Аліса,- і ўсе так жудасна спрачаюцца, што не магчыма пачуць нават саму сябе... А калі і ёсць якія правілы, на іх ніхто не звяртае ўвагі... І ты нават не ўяўляеш, як цяжка тое, што ўсе атрыбуты жывыя. Напрыклад, что рабіць, калі вароты, ў якія я павінна біць, сыходзяць у іншы бок поля... Я між іншым, павінна зараз біць па вожыку Каралевы, але той збег, як толькі заўважыў маё набліжэнне.

– А ці спадабалася табе сама Каралева?- ціхім голасам спытаў Кот..

– Ані,- адказала Аліса,- яна так занадта...- у гэты момант Аліса заўважыла, што Каралева наблізілася з заду і ўважліва падслухоўвае, таму працягвала,-... добра гуляе, што хоць кідай зараз жа ўсё аб зямлю і здавайся.

Каралева ўсміхнулася і пайшла далей.

– З КІМ ты тут размаўляеш?- спытаўся Кароль, які падышоў да Алісы і з зацікаўленасцю пачаў разглядаць галаву Чашырскага Ката.

– Гэта мой сябра – Чашырскі Кот,- адказала Аліса,- дазвольце мне вас пазнаёміць адно з адным?

Поделиться с друзьями: