Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Ён мне не спадабаўся,- заўважыў Кароль,- але, калі жадае, хай пацалуе маю руку.

– Не, дзякуй!- адказаў Кот.

– Не грубі,- пакрыўдзіўся Кароль,- і не глядзі на мяне гэдак,- апошнія словы ён сказаў схаваўшыся за Алісу..

– Кошкі маюць права глядзець на каралей,- сказала яна.- Памятаю, што чытала аб гэтым у кнізе, хаця не памятаю ў якой.

– Не! Хай ён адыйдзе!- рашуча прамовіў Кароль і паклікаў Каралеву, якая праходзіла па блізу,- Даражэнькая! Зрабі з гэтым катом, што-небудзь.

Каралева мела толькі адзін спосаб уладжваць любыя справы.

– Адсячы ЯМУ

галаву!- сказала яна, нават не азірнуўшыся.

– Пайду прывяду к'aта,- шпарка казаў Кароль і збег.

Аліса вырашыла паглядзець, як працягваецца гульня, паколькі здалёк чула апантаныя крыкі Каралевы. Яна ўжо паспела асудзіць трох гульцоў, за тое, што прапусцілі сваю чаргу. Алісе гэта здалося дзіўным, паколькі гульня была ў такім бязладдзі, што яна ніколі не ведала, яе зараз чарга ці не. Таму вырашыла пайсці пашукаць свайго вожыка.

Ён быў заняты бойкаю з іншым вожыкам, што здалося Алісе добрай магчымасцю забіць аднаго другім. Адзінай цяжкасцю было тое, што яе фламінга паспеў збегчы ў іншы бок саду, дзе беспаспяхова пытаўся ўзляцець на дрэва.

Калі Аліса злавіла фламінгу і павярнулася, бойка ўжо скончылася і абодва вожыкі збеглі:

– Гэта не вельмі важка,- вырашыла Аліса,- тым больш, што ўсе роўна вароты даўно сышлі.

Яна ўзяла фламінгу падпаху, каб той не збег, і вярнулася крыху паразмаўляць з сябрам.

Калі яна ўжо набліжалася да Ката, яна здзівілася, ўбачыўшы вялікі натоўп вакол яго. Тут спрачаліся кат, Кароль і Каралева. Яны гаварылі адначасова, а астатнія маўчалі і выглядалі даволі недарэчна.

Калі Аліса наблізілася, усе трое звярнуліся да яе, каб уладзіць спрэчку. Кожны паўтарыў свае аргументы, але паколькі гаварылі яны адначасова, ёй было цяжка, штосьці зразумець.

Кат сцвяржаў, што не можа секчы галаву, калі няма цела, ён ніколі не рабіў гэта ў маладосці і не збіраецца пачынаць у сталым узросце.

Аргумент Караля быў такім, калі маецца галава, яе можна адсячы, і ён не збіраецца надалей слухаць лухту к'aта.

Каралева ж сказала, што, калі яны зараз жа не разбяруцца, што рабіць з Катом, яна ўкатуе ўсіх. (Гэтая заўвага і прымусіла прысутных занепакоіцца.)

Аліса нават не ведала, што і адказаць:

– Ён належыць Герцагіне. Спытайце ў ЯЕ.

– Яна ў турме,- сказала Каралева к'aту,- прывядзі яе!

Кат, збег з хуткасцю стралы. А галава Ката ў той жа момант пачала знікаць. Таму Кароль з катам доўга бегалі па наваколлі ў яго пошуках. А астатнія вярнуліся да гульні.

Глава IX

Гісторыя Фальшывага Чарапахі

– Ты нават не ўяўляеш, як я рада цябе зноў убачыць, любасенькая,- сказала Герцагіня, далікатна ўзяшы Алісу за руку, каб пайсці разам.

Дзяўчынка была вельмі ўражаная, калі ўбачыла яе ў гэткім настроі і вырашыла, што гэта перац рабіў Герцагиню шалёнай.

– Калі Я буду герцагіняй,- вырашыла яна (не вельмі на гэта спадзеючыся, але...),- я ўвогуле забараню гатаваць штось з перцам. Суп і без яго надта смачны... Можа і ўсамрэч гэта перац прымушае людзей гарачыцца,- працягнула Аліса, задаволеная сваёй знаходкай новага правіла,- кіслы воцат робіць іх кіслатварымі,

горкія лекі - гаротнымі, а разнастайныя слодычы - добрымі і любымі. Шкада, што людзі гэтага не ведаюць і моцна пакутуюць.

Яна ўжо паспела забыцца на Герцагіню, таму крыху збянтэжылася, пачуўшы яе голас ля вуха:

– Аб чым ты задумалася, любасенькая,- раптам сказала Герцагіня.- Не магу прыпомніць, якая тут мараль, але прыпомніўшы абавязкова скажу.

– А ці абавязкова павінна быць мараль?- рызыкнула спытаць дзяўчынка.

– А, дзіцятка ж ты маё любае,- прамовіла Герцагіня.- Мараль ёсць паўсюль. Трэба яе толькі адшукаць.

І прамовіўшы гэта, моцна прытулілася да Алісы.

Ёй гэта вельмі не спадабалася: па-першае, Герцагіня была надта брыдкай, па-другое, - яна была высокага росту і таму уперлася сваім падбароддзем у Алісіна плячо, а падбароддзе ў яе было ваструшчае. Але паколькі Аліса была далікатнай дзяўчынкай, яна цярпела, як магла.

– Во! Нарэшце, гульня пайшла лепей,- прамовіла яна, каб крыху падтрымаць размову.

– І я аб тым жа,- знайшлася Герцагіня,- і вось мараль: “Мая любоў, ты рухаеш зямлю!”

– Хтосьці казаў,- прашапатала Аліса,- што зямля рухаецца хутчэй, калі кожны займаецца толькі сваімі справамі.

– Выдатна! Гэта амаль тое самае,- сказала кабета і мацней уперлася падбароддзм у плячо Алісы, і вось мараль: “Сачы за сэнсам, а словы падбяруцца самі!”

“Як жа ж яна любіць знаходзіць паўсюль малаль!”- вырашыла Аліса.

– Мне здаецца, ты пытаешся ў сябе, чаму я не абдымаю цябе за талію,- заўважыла Герцагіня пасля паўзы,- справа ў характары твайго фламінгі. Ці можа паэксперэментаваць?

– Асцярожна, ён кусаецца,- асцерагла Аліса, не рашыўшыся паспрабаваць.

– Сапраўды,- сказала Герцагіня,- фламінгі кусаюцца мацней за гарчыцу. І вось мараль: “Хто мае пер’е, той трымаецца разам!”

– Але ж гарчыца не мае пер’я, яна ўвогуле не птушка,- заўважыла Аліса.

– Так! Канечне!- адказала Герцагіня.- Якое ж ты разумнае дзіця!

– Думаю, яна мінерал,- сказала Аліса.

Зразумела!- сказала кабета, якая гатова была згадзіцца з усім, што б не сказала Аліса.- З яго робяць гарчычныя міны. І вось мараль: “Няма таго, што прамінула!”

– Вой, я ведаю!- усклікнула Аліса, не звярнуўшы на словы Герцагіні аніякай увагі.- Гарчыца - гэта гародніна. Не надта падобная, але...

– Поўнасцю з табою згодна,- сказала Герцагіня,- і вось мараль: “Будзь тым, кім з’яўляешся”, ці калі казаць прасцей: “Ніколі не ўяўляй сябе інакш, чым ты здаешся іншым, каб іншыя не палічылі, што ты не тая, хто ты ёсць, альбо можаш быць.”

– Я думаю, што зразумела б гэта лепш,- ветліва прамовіла Аліса,- калі б вы мне гэта запісалі, таму што мне цяжка сачыць за вашай думкай.

– А ўяўляеш сабе, што было б, калі я падумала больш,- задаволена адказала Герцагіня.

– Толькі прашу, не трэба болей непакоіцца аб маім лепшым уразуменні,- прамовіла Аліса.

– Ну што ты, дзіцятка,- сказала тая,- я са задавальненнем, працягну цябе навучаць, гэта мой табе падарунак.

“Барані Божа, ад гэткіх падарункаў,- падумала Аліса.- Добра, што падобнага не дораць на Дзень Нараджэння!”- але не рызыкнула сказаць гэта ўголас.

Поделиться с друзьями: