Аліса ў Цудакуце
Шрифт:
– Ну наконт сухарэй ты памыляешся,- заўважыў Чарапаха,- мора хутка б іх змыла. А наконт хваста ў роце маеш рацыю...- Чарапаха пазяхнуў і заплюшчыў вочы...- Лепш ты ёй скажы,- звярнуўся ён да Грыфона.
– Справа ў тым,- казаў той,- што ён ЗАШМАТ любіць танцы з лобстэрамі. І яго, канечне, заўжды кідаюць у мора, і ён ляціць далёка-далёка, а хвост для раўнавагі трымае ў роце і потым, канечне, не можа яго выцягнуць. Вось.
– Дзякуй вялікі,- адказала Аліса,- вельмі цікава! Пра гэта я ніколі не ведала.
– Калі жадаеш, я магу расказаць яшчэ больш,- сказаў Грыфон.- Напрыклад, ведаеш, чаму ён называецца хекам
– Не! Я нават не думала аб гэтым!- пляснула ў
– ГЭТА ЎСЁ З-ЗА АБУТКУ,- ганарова адказаў Грыфон.
Аліса была надта здзіўленая.
– З-за абутку?!- здзіўлена паўтарыла яна.
– Уважліва паглядзі на свае чаравічкі,- сказаў Грыфон.- Думаю яны ў цябе сухія, так?
Аліса паглядзела ўніз і колькі часу разглядала свой абутак, перш чым даць адказ.
– Канечне ж, сухія, а пры чым тут гэта!
– Таму што на марскім дне чаравікі ды боты заўжды мокрыя,- сказаў Грыфон таямнічым голасам,- таму шмат якія рыбы кХЕКаюць. Цяпер зразумела?
– А хто шые марскім жыхарам абутак?- згараючы ад цікаўнасці спытала Аліса.
– Вядома, камбала ды вугар,- крыху нахабна адказаў Грыфон,- гэта і малая крыветка ведае!
– Калі б я была хекам,- заўважыла Аліса ў якой яшчэ не выходзілі з галавы словы песенькі,- я б не дазволіла дэльфіну аддавіць сабе хвосцік, я б яму крыкнула: “Асцярожней, калі ласка, вы нам тут не патрэбны!”
– Ён абавязкова павінен быць,- паведаміў Фальшывы Чарапаха,- аніводная разумная рыба не пойдзе ў супольнасць, дзе няма дэльфіна.
– Няўжо! А чаму?- здзіўлена спытала Аліса.
– Тут няма загадкі,- адказаў Чарапаха,- справа ў тым, што дэльфін сваім вялізным хвастом проста змятае ўсіх мядуз са шляху, таму калі рыбы мяне кудысьці запрашаюць, я пытаюся: “А хто мяце?”
– А ў нас звычайна пытаюцца :“З якой мэтай?”,- сказала Аліса
– Добра! Дастаткова аб гэтым.- пакрыўджана заявіў Чарапаха, а Грыфон дадаў:
– Цяпер ты распавядай сваю гісторыю!
– Добра, я раскажу пра свае прыгоды, але ж толькі з сённешняга ранку,- крыху сарамліва сказала Аліса,- няма сэнсу распавядаць пра тое, што было ўчора, таму што ўчора і я была іншай.
– Не разумею аб чым ты. Растлумач,- сказаў Чарапаха..
– Не, не! Спачатку прыгоды,- не цярпліва заенчыў Грыфон,- на тлумы губіцца столькі часу!
Так што Аліса пачала распавядаць з таго моманту, як у першыню ўбачыла Белага Труса. Спачатку яна крыху баялася, што з яе пачнуць здзеквацца, але ж істоты падселі бліжэй, адзін з правага, другі з левага боку, шырока расплюшчылі вочы, і раскрылі рты. Таму асмялеўшы працягвала. Яе слухачы паводзілі сябе ціхінька, ажно да таго моманту, калі Аліса распавяла пра сваю папытку прачытаць “ТАТКУ ВІЛЬЯМА” для Вусеня і як пераблытала ўсе словы. Тады Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуўшы сказаў:
– Так!.. Гэта вельмі цікава!
– Як такое можа здарыцца, вось у чым пытанне!- сказаў Грыфон.
– Кажаш, усё пераблытала?!- глыбокадумна спытаў Чарапаха.- Я хацеў бы сам паслухаць, ці не магла б ты паўтарыць папытку? Пачынай!
Ён паглядзеў на Грыфона так, нібы ён мае над Алісаю ўладу.
– Падыміся і чытай “ГЭТА ЕНК АБІБОКА”,- сказаў Грыфон.
– Як гэтыя істоты любяць кіраваць і прымушаць чытаць вершы!- падумала Аліса,- Я быццам у школе на занятках.
Але ўсё ж такі паднялася і пачала чытаць. Дзяўчо знаходзілася яшчэ ў моцным ураджанні ад Лобстэравай Кадрылі і амаль не ведала, што казала. Таму словы вершыка атрымаліся гэткімі:
“Чую лобстэра енк, ён страшэнна зароў: "Падгарэў я і цукар згубіў з валасоў." Ну, а потым, ён ботам мысочкі загуў І нібы Валадар шпацыруе па дну. Калі ў моры адліў - ён вясёлы, басісты, Пра акул размаўляе заўжды ганарыста, Але ж толькі акулы з прылівам прыйдуць, За бліжэйшы адразу хаваецца кут”.– Гэта не тое, што я прызвычаўся расказваць у дзяцінстве,- заўважыў Грыфон.
– Я ўвогуле не чуў гэтага раней,- сказаў Чарапаха,- але гучыць гэта, як лухцень нейкая.
Аліса не сказала анічога, яна села і схавала тварык у рукі. Хаця разумела, што калі б у яе атрымалася, гэта было б сапраўдным дзівам.
– Я патрабую тлумачэнняў,- сказаў Чарапаха.
– Хіба яна можа?- шпарка сказаў Грыфон.- Працягвай далей!
– Але ж боты,- не сунімаўся Чарапаха.- Навошта ён выгінае ім мысочкі?
– Каб было зручней танчыць,- сказала Аліса, але страшэнна была ўсім гэтым азадачана і збіралася перайсці на іншую тэму.
– Давай працягвай далей,- падштурхнуў яе Грыфон,- “Я праз сад яго йшоў...”
Аліса не магла аслухацца, хаця і была ўпэўненая, што зноў будзе ўсё не верна. Тым не менш працягвала дрыжачым голасам:
“Я праз сад яго йшоў і пабачыў здалёк, Як Сава і Пантэра дзялілі пірог. Тую страву Пантэра адна скаштавала, А Сава толькі блюда з яго атрымала. Потым лыжку Пантэра Саве аддае, А сабе нож ды вілку для мяса бярэ. І сыходзіць узняўшы свой хвост над травой, Завяршыўшы пасілак нязграбай...”– Навошта ты кажаш усялякую дрэнь,- перарваў яе Фальшывы Чарапаха,- калі анічога не тлумачыш? Гэта самы заблытаны верш з усіх, якія я чуў!
– Так, але думаю, мы павінены скончыць,- сказаў Грыфон да вялікай радасці Алісы.
– Будзем паказваць другую фігуру з Лобстэравай кадрылі,- працягваў Грыфон,- ці Чарапаху праспяваць сваю песню?
– Вой, лепш песню, будзе добранькім,- адказала Аліса, так хутка, што Грыфон заўважыў, пакрыўджана:
– Хм! Ніякага ўяўлення аб густу! Праспяваеш ёй “Чарапахавы суп”, старэча?
Чарапаха глыбока ўздыхнуў і пачаў спяваць, час ад часу зрываючыся на рыданні:
“Суп мой раскошны - зялёны і тлусты, Як устрымацца ад гэткай спакусы?! Ходзь, пакаштуеш, калі ты не глуп Сімвал вячэры - раскошны мой суп! Сімвал вячэры - раскошны мой суп! А ты ж раскошны мой су-уп! А ты ж раскошны мой су-уп! Сі-іімвал вячээ-эры, Самы раскошны мой суп! Калі есць суп, ну навошта дзічына, Бульба, кілбасы ці смажаніна? Хто ж не папросіць дадаці яшчэ Гэткага супу талерку ці дзве? Лепшага супу талерку ці дзве? А ты ж раскошны мой су-уп! А ты ж раскошны мой су-уп! Сі-іімвал вячээ-эры, Самы раско-оошны мой суп!”