Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

— Здаецца — не, не таму. Там былі іншыя матывацыі. Хаця я не выключаю, што агульны сарказм беларускіх інтэлектуалаў адносна французаў выгукнуўся праз маё падсвядомае, калі я шукаў назву горада для сваёй агрэсіўнай метафары.

Вячаслаў Ракіцкі: А ці можам мы ў стаўленні беларусаў да іншых вызначыць нейкую асноўную характарыстыку, якая адначасна была б і характарыстыкай саміх беларусаў.

— Ведаеце, хоць мы тут даволі разважалі аб тым, як беларусы ўспрымалі іншаземцаў, суседзяў і захопнікаў, але, калі казаць па шчырасці, дык беларусам няма справы да ўсяго астатняга свету. Хай ён сабе хоць ляснецца, абы ў нас не было вайны. Пачуццё персанальнай самадастатковасці (і самазавершанасці) у беларусаў відавочна гіпертрафаванае.

Верагодна адсюль і вечная недаробленасць той краіны, у якой яны жывуць. Бо да яе беларусам таксама няма справы.

Вячаслаў Ракіцкі: Адзін народ лічаць рацыянальным, другі — бязладным, трэці — скнарыстым, чацвёрты — гуллівым і г.д. і да т.п… Якой, па-навуковаму кажучы, «дэфініцыяй» вы б пазначылі беларусаў.

— Прынамсі, калі меркаваць па нашай літаратуры, дык мы выдаем на панылы і занураны у сябе народ. Каго ні вазьмі з класікаў, усюды нэндза, туга, роспач. Напрыканцы XIX—пачатку XX стагоддзяў жыццё простага чалавека ў Шатландыі сацыяльна зусім не выглядала лепшым за нашае, але паглядзіце, якая бадзёрая, дзёрзкая і жыццядайная паэзія у Роберта Бёрнса! А ў тагачаснай беларускай паэзіі — суцэльныя песні жальбы.

Вячаслаў Ракіцкі: Дык што: беларусы здольныя адно паныла нудзіцца і зусім не ўмеюць радавацца?

— Нам, як нацыі, яшчэ трэба будзе навучыцца радавацца, а гэтак станецца не раней, чым мы навучымся ганарыцца за саміх сябе. Радасці без гонару не бывае.

Вячаслаў Ракіцкі: Можа праблема ў тым, што мы ўсім народам разам ніколі ні за што не радаваліся? Давайце згадаем хаця б ХХ стагоддзе. Ці былі ў ім падзеі, якія выклікалі ў беларусаў усеахопную радасць?

— Ну, ужо ж напэўна такой падзеяй не была Кастрычніцкая рэвалюцыя, як пра гэта потым 70 год казалі камуністы, але не сталася такой падзеяй і стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, як спрабуюць пра гэта казаць нацыянальна заангажаваныя. Бадай, з усяго ХХ стагоддзя я б вылучыў толькі ўз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Рассечаная лязом «Брэсцкага міру», Беларусь і з таго і з другога боку натуральна імкнулася зноў стацца адным цэлым. Не станем тут кранаць праблемы злачыннага пакта «Молатава—Рыбентропа», дзякуючы якому мы задзіночыліся… Але ў беларусаў гэтая падзея выклікала сапраўды агульна нацыянальную радасць, якая з тае пары больш ніколі не паўтарылася. Бо хаця радасць ад сканчэння Другой сусветнай вайны, напэўна, была значна вастрэйшай, аднак гэта была проста радасць ад таго, што з фронту вернуцца мужчыны, днём з неба не будуць сыпацца бомбы, а ноччу ў шыбу не пагрукае ці то партызан, ці то бандыт…

Вячаслаў Ракіцкі: Інакш кажучы, вы згодныя, што ў нас, лічы, не было сваёй ці, дакладней, толькі сваёй вялікай радасці?

— Так. Калі заўгодна, мы — Народ Чужых Радасцяў. Прынамсі, колькі апошніх стагоддзяў мы змушаныя былі святкаваць не свае святы і радавацца не сваім радасцям. Асабліва гэта заўважна па ХХ стагоддзі. Давайце хоць трохі згадаем: свята Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дзень Савецкай Арміі, 8 Сакавіка, Дзень касманаўтыкі, Першамай, Дзень Перамогі, нараджэнне Леніна… Божухна, чаго мы толькі не святкавалі, каго толькі не хваласпевілі… І нават сёння, пасля столькіх год незалежнасці, мы ўсё яшчэ не маем уласных святаў, як падставаў для выяўлення агульнанацыянальнай радасці. Бо той самы Дзень Незалежнасці, звязаны не з незалежнасцю, як такой, а ўсяго толькі з вызваленнем савецкай Беларусі ад нямецкай акупацыі. Па сутнасці, мы ўсё яшчэ застаёмся Народам Чужых Радасцяў.

Вячаслаў Ракіцкі: Але ж якімі б панылымі не выглядалі беларусы ў сваім калектыўным вобразе, мы то самі ведаем, што ўсё ў нас, як у людзей. І спяваем, і жартуем і цешымся ды радуемся ні з таго, дык з гэтага.

— Ваша праўда. Тое, што мы казалі папярэдне, звязанае з нейкім ці то напаўкаланіяльным, ці то проста амбівалентным станам беларусаў у апошніх

стагоддзях і, натуральна, з нацыянальнай недааформленасцю… Толькі ўсё гэта, зразумела, не магло пазбавіць нас натуральных чалавечых радасцяў — адно што мы заўсёды радаваліся як бы паасобку. Прынасі, зазвычай калектыўная прастора свята не пашыралася далей за кола сваякоў і суседзяў.

Вячаслаў Ракіцкі: Пачакайце, але ж былі рэлігійныя святы — Каляды, Вялікдзень… Людзі збіраліся ў цэрквах, разам маліліся і супольна радаваліся нараджэнню ці ўваскрашэнню Хрыста!..

— Задзіночанне ў супольнай любові да Бога спарадзіла ў Расіі такую з’яву, як саборнасць, Польшчы — нацыянальную канвенцыю. А беларусаў гэтае задзіночанне толькі разасобіла па канфесіях і рэлігіях. І чым мацнейшай была канфесійная любоў да Бога, тым далей яна адсланяла адну частку беларусаў ад другой. Іншымі словамі, чым мацней праваслаўныя гуртаваліся ў сваёй супольнай любові да Усявышняга, тым болей яны асобіліся ад каталікоў, уніятаў ці пратэстантаў — і, адпаведна, наадварот. Тое ж самае з іўдзеямі ды мусульманамі. Мы навучыліся рэлігійнай ды культурнай талеранцыі, аднак гэтая талеранцыя не сталася тым, што гуртуе нас у адно цэлае. Бадай, калі што рэлігійнае і лучыла многіх беларусаў, дык гэта парэшткі паганства, як, да прыкладу, Купалле…

Вячаслаў Ракіцкі: Але ж Купалле сёння святкуе хіба што нацыянальна свядомая моладзь.

— Ну так, але згадкай пра Купалле мне ўсяго толькі хацелася падкрэсліць, што ўсім беларусам агулам ад веку натуральнае адно тое, што я называю ціхай радасцю календара. Нават цяпер, у пару урбанізацыі, нас соладка хвалюе змена зімы на вясну, вясны — на лета… А ўвосень мы зноў чакаем, як свята, першага снегу. Што праўда, і тут, у адрозненне, скажам, ад японцаў, якія ўсе разам цешацца, калі цвіце сакура, мы вішнёвай квецені радуемся кожны ўпаасобку.

Вячаслаў Ракіцкі: З усяго гэтага ці можам мы сказаць, што пакуль у нас не будзе супольных радасцяў — мы толькі фармальна будзем лічыцца нацыяй?

— Думаю, што менавіта так. Кожны чалавек нечаму цешыцца, усялякая супольнасць мае нейкія святы, але народ становіцца нацыяй толькі тады, калі яго аб’ядноўвае нейкая, адна на ўсіх вялікая радасць.

Вячаслаў Ракіцкі: Вышэй мы шмат размаўлялі пра калектыўнае падсвядомае беларусаў. І хаця аўтар тэорыі падсвядомага Зігмунт Фрэйд, як кажуць, «не герой нашага рамана», але паколькі яму летась спаўняецца 150 год, давайце паспрабуем ненадоўга змясціць яго ў фармат гэтай гаворкі… Тэорыя псіхааналізу Фрэйда зрабіла вялізны ўплыў не толькі непасрэдна на псіхааналіз, але і на філасофію, літаратуру, мастацтва, тэатр першай паловы ХХ стагоддзя. А як быў успрыняты (і ці быў успрыняты?) наробак Фрэйда на Беларусі?

— Калі лічыць па вялікаму рахунку, дык мы мусім канстатаваць, што Беларусь размінулася з Фрэйдам. У міжваенны перыяд (пік папулярнасці Фрэйда) мне прыгадваюцца адно некалькі выпадкаў, непасрэдна звязаных з тэорыяй псіхааналізу. Першым успамінаецца грунтоўна нарыс пра Фрэйда ў заходнебеларускім часопісе «Калосьсе» (на вялікі жаль, прозвішча аўтара запамятаваў). А яшчэ аповесць Міхася Зарэцкага «Голы звер», у якой «фрэйдызм» крута замешаны з «ніцшэанствам». Натуральна, калі адмыслова заняцца праблемай «Фрэйд і Беларусь», дык па закутках можна сяготаго наскрэбці. Але ўсё яно разам не зменіць агульнай сітуацыі, якая канстатуецца гранічна проста: Фрэйд прайшоў паўз Беларусь.

Вячаслаў Ракіцкі: Але чаму так здарылася? З чаго тое, што захапіла ўсю Еўропу, лічы, не закранула нават Заходнюю Беларусь, вольную ад камуністычнай ідэалогіі?

— Тут мы можам вылучыць як мінімум тры грунтоўныя прычыны. Па-першае, беларускім культурным элітам у тую пару было не да корпання ў саміх сабе. Каб стацца ўпоравень з іншымі народамі, трэба было спехам будаваць нацыю, а з гэтага ўся ўвага была скіраваная не на персанальнае «Я», а на калектыўнае «Мы», мы — беларусы.

Поделиться с друзьями: