Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Артыкулы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А ўсё клятыя анкеты, каб ім згарэць.

І вось людзі жывуць, смяюцца,

кнігі пішуць, а я ўжо дзевятнаццаць год мёртвы. Такі яшчэ малады, прыгожы, халодны.

І праз месяц мой дзень нараджэння. Стукне мне сорак сем. І, значыцца, ужо дваццаць год буду я парыць родную зямельку-маці.

Кнігі адтуль буду пісаць, закахаюся няўдала, з жонкай пазнаёмлюся, убачу многіх людзей,

добрых і благіх. І ў Варшаву паеду адтуль.

Што ж мне рабіць? Хто ўратуе?

Калі надрукуюць гэтае маё пасмяротнае рыданне — ганарар за яго прашу пераслаць у пекла, рад апошні, квартал пяцьдзесят восем. Люцыпаровічу. Можа, хоць менш дроваў падкіне пад злашчасны, перадчасны мой кацёл.

…Ратуйце, людзі…

Поделиться с друзьями: