Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Што вы з iм зрабiлi?

– Цяпер ён у Iнстытуце судова-медыцынскай экспертызы.

– Гэта морг?

Мэгрэ змаўчаў.

– Як мне папярэдзiць дачку?

– Можаце пакiнуць цыдулку.

Гаспадыня задумалася.

– Не. Мы лепей заедзем да маёй сястры, i я перадам ёй ключ. Яна прыйдзе сюды i дачакаецца Монiкi. Дачку вам таксама трэба ўбачыць?

– Пажадана.

– Дзе ёй лепш сустрэцца з намi?

– У маiм бюро на набярэжнай Арфэўр. Гэта будзе найбольш аператыўна. Колькi ёй гадоў?

– Дваццаць два.

– А вы не

маглi б папярэдзiць яе па тэлефоне?

– Па-першае, у нас няма тэлефона, а па-другое, яна ўжо пайшла з працы i едзе на вакзал. Пачакайце мяне.

Яна паднялася наверх па лесвiцы, якая ўся рыпела пад ёю - дом быў пабудаваны з уцэненых матэрыялаў, i дажыць да старасцi яму наўрад цi было наканавана.

Унiз яна спусцiлася ў чорным, напарфумленая. Падышоўшы да машыны, панi Турэ спынiлася, усё роўна як сумнявалася, цi памесцiцца яна ў такiм маленькiм аўтамабiлi. Нехта назiраў за iмi з суседняга акна.

– Сястра жыве за два кварталы адсюль. Няхай шафёр паверне направа, а потым на другую вулiцу налева.

Домiкi сясцёр здавалiся блiзнятамi. Адрознiвалiся яны хiба што колерам шкла ў акенцы на дзвярах: тут яно было жоўтае.

– Я зараз вярнуся, - сказала панi Турэ, выйшаўшы з машыны, аднак затрымалася хвiлiн на пятнаццаць.

Вярнулася яна разам з сястрою, падобнай на яе як дзве кроплi вады i таксама апранутай у чорнае.

– Сястра паедзе з намi. Я думаю, месца хопiць. Яе муж пойдзе да мяне i дачакаецца Монiкi. Сёння ў яго выхадны. Ён кантралёр на чыгунцы.

Мэгрэ сеў побач з шафёрам. Сантонi ледзь уцiснуўся на сядзенне побач з мажнымi жанчынамi. Па дарозе сёстры перашэптвалiся.

Калi яны прыехалi ў Iнстытут судмедэкспертызы, цела Луi Турэ ўжо ляжала на мармуровай плiце. Нябожчыка згодна з загадам Мэгрэ яшчэ не распраналi. Камiсар сам адкiнуў з твару забiтага прасцiну.

Мэгрэ назiраў за сёстрамi. У цемнаце ён прыняў iх за блiзнят. А цяпер, пры яркiм святле, заўважыў, што сястра гады на тры-чатыры маладзейшая.

– Вы яго пазнаяце?

Панi Турэ трымала ў руках насоўку, але не плакала. Сястра трымала яе пад руку.

– Гэта Луi... Нябога...
– уздыхнула ўдава.
– Цi магла б я падумаць уранку...
– Раптам яна заўважыла: - Яму ж нiхто не закрыў вочы...

– Можаце гэта зрабiць.

Сёстры пераглянулiся: а чый гэта абавязак?.. Разважыўшы, панi Турэ з урачыстым выглядам закрыла мужу вочы.

Прашаптаўшы: "Бедны Луi..." - яна звярнула ўвагу на чаравiкi нябожчыка, бачныя з-пад прасцiны, i адразу ж нахмурыла бровы.

– Што гэта?.. Хто надзеў яму гэтыя чаравiкi?

– Яны былi на iм, калi мы яго знайшлi.

– Не можа быць. Луi нiколi не насiў жоўтых чаравiкаў. Прынамсi, за ўсе дваццаць шэсць гадоў, што мы разам жылi. Ён ведаў: я такога колеру не дапусцiла б. Жанна, ты бачыла?

Сястра згодна кiўнула.

– Вы ўсё-такi падумайце, - сказаў Мэгрэ, - цi былi ў яго такiя адзежа i абутак... А можа, гэта не ён?

– А хто ж? Але чаравiкi не ягоныя. Я ж чышчу iх кожны дзень. Магла я запомнiць iх колер?.. Сёння ўранку на iм былi

чорныя чаравiкi на двайной падэшве, ён надзяваў iх ца працу.

Мэгрэ адкiнуў прасцiну да канца.

– Палiто ягонае?

– Ягонае.

– А гарнiтур?

– Таксама. А гальштук - не. Ён нiколi не надзеў бы такога яркага гальштука. Гэты ж амаль чырвоны!

– Якi лад жыцця быў у вашага мужа?

– Сама мерны. Сястра можа пацвердзiць. Уранку ён ад'язджаў на працу, сядаў у аўтобус, ехаў да вакзала на цягнiк у восем семнаццаць. На Лiёнскiм вакзале ён спускаўся ў метро i выходзiў на станцыi Сэн-Мартэн.

Супрацоўнiк Iнстытута зрабiў Мэгрэ знак, i камiсар, зразумеўшы яго, падвёў сясцёр да другога стала, на якiм былi раскладзены рэчы, знойдзеныя ў кiшэнях у забiтага.

– Спадзяюся, вы пазнаяце гэтыя рэчы?

На стале ляжалi срэбраны гадзiннiк з ланцужком, насоўка без меткi, пачаты пачак цыгарэт, запальнiчка, ключ i, побач з кашальком, два сiнiя бiлеты.

– Квiткi ў кiно, - адзначыла панi Турэ.

Мэгрэ дадаў, зiрнуўшы на iх:

– Кiнатэатр "Навiны дня", бульвар Бон-Нувэль. Калi я не памыляюся, квiткi сённяшнiя.

– Не можа быць. Ты чуеш, Жанна?

– Цiкава, - адказала сястра.

– Будзьце ласкавы, гляньце, што там у кашальку.

Праверыўшы кашалёк, панi Турэ зноў нахмурыла бровы.

– У Луi не было столькi грошай уранку.

– Вы ўпэўнены?

– Я ж кожную ранiцу правяраю, цi ёсць у яго грошы. Ён нiколi не бярэ з сабою больш як тысячу дзвесце, тысячу трыста.

– Можа, ён сёння атрымаў грошы?

– Ды не, цяпер жа канец месяца.

– Калi ён вяртаўся ўвечары, у яго заўсёды заставалiся грошы?

– За вылiкам тых, што ён плацiў за метро i цыгарэты. А на цягнiк у яго праязны.

Яна не рашалася пакласцi кашалёк сабе ў сумку.

– Напэўна, ён вам яшчэ патрэбны?

– Пакуль што патрэбны.

– Я нiяк не магу зразумець, чаму ў яго гэтыя гальштук i чаравiкi. I чаму, калi ўсё гэта здарылася, ён не быў у сябе ў краме?..

Нiчога не адказаўшы, Мэгрэ папрасiў яе распiсацца на бланках.

– Вы паедзеце дамоў?

– Калi мы зможам забраць цела?

– Напэўна, праз дзень цi два.

– Яго будуць ускрываць?

– Магчыма. Але не абавязкова.

Панi Турэ паглядзела на гадзiннiк.

– Праз дваццаць хвiлiн адыходзiць наш цягнiк, - сказала яна сястры i звярнулася да Мэгрэ: - Цi не маглi б вы давезцi нас да вакзала?

– Ты не будзеш чакаць Монiку?
– запыталася ў панi Турэ сястра.

– Яна можа вярнуцца сама.

Вяртаючыся з Лiёнскага вакзала ў палiцыю, Мэгрэ i Сантонi яшчэ раз зiрнулi з машыны сёстрам услед.

– Ведзьма!
– прабурчаў Сантонi па дарозе з вакзала на набярэжную Арфэўр. Нябозе, вiдаць, было не надта весела.

– Ва ўсякiм разе, з ёю.

– Што вы думаеце пра гэтыя чаравiкi? Калi б яны былi новыя, можна было б падумаць, што ён купiў iх сёння...

– Наўрад цi. Ён не пасмеў бы. А цiкава, цi падобная на мацi дачка?

Поделиться с друзьями: