Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:
* Leonne - iльвiца (фр.).
Вялiкi мясiсты нос рабiў жанчыну i праўда падобнай да iльвiцы ў заапарку у час сну. Але ж якая только гэта iльвiца...
З суседняга пакоя iшло цяпло ад грубкi. Адчувалася адразу, што палiлi тут не шкадуючы. На прылаўку i на палiцах раскладзены пушыстыя распашонкi, пiнеткi з ружовымi цi блакiтнымi банцiкамi, каптурыкi, сукеначкi...
– Што пану трэба?
– Камiсар Мэгрэ, крымiнальны вышук.
Жанчына сумелася.
– Учора забiлi аднаго з вашых былых саслужыўцаў, Луi Турэ...
З усiх жанчын, з якiмi камiсар паспеў
– Даруйце, што я так знянацку...
Панна Леон моўчкi пакруцiла галавою, паказваючы, што камiсару няма чаго прасiць прабачэння.
У суседнiм пакоi рыпнуў фатэль.
– Каб знайсцi злачынцу, нам трэба сабраць як мага больш звестак аб забiтым...
Панна Леон зноў моўчкi кiўнула.
– Я думаю, вы добра ведалi нябожчыка.
Яе твар нiбыта прасвятлеў.
– Як гэта здарылася?
– спыталася яна нарэшце, з цяжкасцю выгаварыўшы словы. Зазiрнуўшы ў суседнi пакой, запыталася: - Не хочаце сесцi?
– А мы не патрывожым вашу мацi?
– Яна зусiм глухая. Ёй будзе нават прыемна паглядзець на iншага чалавека.
Мэгрэ не стаў казаць, што яму не надта хочацца ў перагрэты пакой, i прыняў прапанову.
Цяжка было вызначыць узрост панны Леон. Напэўна, ёй было больш як пяцьдзесят. Мацi выглядала гадоў на восемдзесят. Свой тоўсты нос дачка, напэўна, займела ад бацькi: на сцяне вiсела фатаграфiя мужчыны з такой самай "бульбiнай". Жанчына, бадай, усведамляла сваю непрыгожасць з самага дзяцiнства.
– Я толькi што быў у кансьержкi на вулiцы Бондзi.
– Яна, канечне, не магла паверыць?..
– Не магла. Вiдаць, што яна яго любiла.
– Яго ўсе любiлi.
– Панна Леон пачырванела.
– Якi ён быў добры!
– таропка дадала яна.
– Вы яго часта бачылi?
– Ён прыходзiў да мяне... Нячаста, вядома. Я жыву далёка ад цэнтра, а ён чалавек заняты.
– Вы ведаеце, чым ён займаўся апошнiм часам?
– Я ў яго пра гэта нiколi не пыталася. Па-мойму, ён жыў нябедна. Думаю, пан Луi меў уласную справу - ён мог заявiцца да мяне ў любы час дня.
– А ён не расказваў пра людзей, з якiмi кантактваў?
– Мы пераважна ўспамiналi нашае жыццё ў Капланаў, пана Макса... А жонку яго вы бачылi?
– неяк нерашуча запыталася яна.
– Учора ўвечары.
– I што яна вам сказала?
– Яна не разумее, чаму ў яго ў момант смерцi былi нагах жоўтыя чаравiкi. Яна лiчыць, што iх надзеў забойца.
Але панна Леон, як i кансьержка, таксама бачыла яго ў жоўтых чаравiках.
– Ён iх часта надзяваў.
– Ужо тады, калi яшчэ працаваў у Каплана?
– Не, толькi пазней. Прайшло досыць шмат часу, як яго першы раз у iх убачыла.
– А колькi прыблiзна, не скажаце?
– Прыблiзна год.
– Вас здзiвiла, што ён быў у жоўтых чаравiках?
– Здзiвiла. Гэта было не ў яго стылi.
– Што вы тады падумалi?
– Што ён змянiўся.
– Ён i праўда змянiўся?
– Ва ўсякiм разе, ён быў ужо не такi, як раней. Жартаваў iнакш. Нават рагатаў.
– А раней
ён смяяўся?– Цiшэй. У ягоным жыццi з'явiлася штосьцi новае.
– Жанчына?
Мэгрэ разумеў, што пытанне жорсткае, аднак яго трэба было задаць.
– Магчыма.
– Ён дзялiўся з вамi сваёй тайнай?
– Не.
– А за вамi ён нiколi...
– Нiколi!
– пачырванеўшы, таропка перапынiла яна.
– Клянуся! Я ўпэўнена, што яму гэта нават у галаву не прыйшло б.
Кошка, якая сядзела на каленях у старой, пераскочыла на каленi да Мэгрэ.
– Няхай сядзiць, - сказаў ён панне Леон, калi тая хацела сагнаць кошку.
Старая расчаравана пазiрала на яго. Камiсару захацелася запалiць люльку, але дзе тут запалiш!
– Закрыццё фiрмы Капланаў для вас усiх было цяжкiм ударам?
– Вельмi цяжкiм.
– А для пана Турэ асаблiва?
– Пан Луi быў больш за ўсiх прывязаны да гэтага дома. Там яму ўсё было роднае. Ён жа, зразумейце, пачаў працаваць там кур'ерам з чатырнаццацi гадоў!
– Адкуль ён прыехаў?
– З Бэльвiля. Ён расказваў мне: калi памёр яго бацька, мацi пераехала ў Парыж. Гэта яна прывяла яго да старога Каплана.
– Мацi памерла?
– Даўно ўжо.
Мэгрэ чамусьцi здавалася, што жанчына нешта ўтойвала. Яна глядзела яму ў самыя вочы, аднак камiсар адчуваў у iх нейкi няўлоўны рух.
– Я чуў, што яму было цяжка знайсцi новае месца.
– Хто гэта вам сказаў?
– Мне так здалося са слоў кансьержкi.
– Самi разумееце, як гэта цяжка - знайсцi працу, калi табе ўжо за сорак i няма спецыяльнасцi. Мне самой...
– Прыйшлося шукаць працу?
– Толькi некалькi тыдняў.
– А пан Луi як?
– Ён шукаў нашмат больш.
– Вы гэта дакладна ведаеце?
– Дакладна.
– Ён заходзiў да вас тады?
– Заходзiў.
– Вы яму чым-небудзь дапамаглi?
Цяпер камiсар ужо не сумняваўся, што панна Леон сабрала на чорны дзень сякiя-такiя грошы.
– Чаму вы ў мяне пытаецеся пра гэта?
– Таму, што пакуль я не буду ведаць, якi гэта быў чалавек у апошнiя гады, у мяне няма анiякага шанцу натрапiць на след забойцы.
– Я раскажу вам усё, - сказала яна, падумаўшы.
– Але прашу вас, каб усё засталося памiж намi. Галоўнае, каб пра гэта не даведалася жонка.
– Вы яе ведаеце?
– Ён расказваў мне пра яе. Яе швагры ўсе добра ўладкаваныя, у кожнага свой дом.
– У яго таксама.
– Гэта яна прымусiла яго купiць дом i пасялiцца ў Жувiзi, побач з яе сёстрамi.
Голас у панны Леон задрыжаў.
– Ён баяўся сваёй жонкi?
– Проста ён нiкому не мог зрабiць балюча. Калi за некалькi тыдняў да Новага года мы засталiся без працы, ён не захацеў псаваць сваiм родным настрой пад канец года.
– I нiчога iм не сказаў, каб яны па-ранейшаму думалi, што ён у Каплана?
– Ён спадзяваўся знайсцi працу праз некалькi дзён, потым - праз некалькi тыдняў. Але ж гэты дом... Ён купiў яго ў крэдыт i павiнен быў плацiць за яго штогод. Самi разумееце, у якое становiшча трапiў бы ён, калi б не заплацiў тады.