Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дык ты падслухоўваеш?

– Я хацела ўвайсцi.

– Пакiнь мяне ў спакоi! Не стой тут, чуеш?

Мэгрэ i не паварушыўся.

Дзяўчына вярнулася i села на ложак.

– Вы жывяце тут ужо год, - распачаў Мэгрэ.
– Бавiце ў гэтым доме амаль увесь час i ведаеце пра ўсё, што тут адбываецца. Цi бываў тут адзiн чалавек, якi прыходзiў раней досыць часта, але пасля смерцi пана Луi нагою сюды не ступiў?

Зрэнкi ў дзяўчыны, здавалася,

звузiлiся. Яна яшчэ раз падышла да дзвярэй, прыслухалася. Але за дзвярыма нiкога не было.

– Ва ўсякiм разе, ён прыходзiў не да мяне.

– А да каго?

– Самi ведаеце. Думаю, мне трэба апрануцца.

– Навошта?

– Пасля гэтай размовы мне лепш тут не затрымлiвацца.

Яна скiнула з сябе халат, гэтым разам ужо не думаючы спакушаць камiсара, надзела трусы, лiфчык i падышла да шафы.

– Мне трэба было ведаць, што скончыцца гэтым... А вы, напэўна, вялiкi спец?

– Гэта мой хлеб - знаходзiць злачынцаў.

– Дык вы яго знайшлi?

Яна надзела сукенку i цяпер хуткiмi рухамi фарбавала вусны.

– Не яшчэ.

– Вы ведаеце, хто ён?

– Вы мне скажаце гэта.

– Вы ўпэўнены?

Мэгрэ выняў з кiшэнi партманет i дастаў з яго фатаграфiю чалавека гадоў трыццацi, са шрамам на левай скронi.

Арлета зiрнула на фатаграфiю, аднак нiчога не сказала.

– Гэта ён?

– Вы ж ведаеце.

– Я памыляюся?

– Куды мне дзецца, пакуль вы яго арыштуеце?

– Наш iнспектар знойдзе вам надзейнае месца. Што вы ведаеце пра Марка?

– Каханак гаспадынi. Можа, тут не трэба гаварыць пра гэта?

– Дзе ён цяпер?

Не адказаўшы, яна згэмтала рэчы ў валiзу. Вiдаць было, што яна дужа спяшаецца выйсцi з гэтага дома.

– Мы прадоўжым гаворку на вулiцы, - сказала яна, сабраўшыся.

Камiсар узяў валiзу.

– А вы галантны кавалер!

Яны спусцiлiся ўнiз. Дзверы ў гасцёўню былi адчыненыя. Гаспадыня замерла на парозе.

– Ты куды?
– з трывогаю запыталася яна ў Арлеты.

– Туды, куды павядзе камiсар.

– Вы яе арыштавалi?

Больш гаспадыня нi пра што не запыталася. Праводзiўшы Мэгрэ з Арлетаю позiркам, яна падышла да акна i адсунула штору.

Мэгрэ ўпiхнуў валiзу ў машыну i сказаў Лапуэнту:

– Я прышлю каго-небудзь на змену. Прыходзь адразу ў бар на плошчы Рэспублiкi.

– Добра, шэф.

Потым Мэгрэ аддаў загад шафёру i пайшоў з Арлетаю.

– Дзе цяпер Марка?
– запытаўся камiсар у яе ўжо ў бары, заказаўшы два аперытывы.

– Не ведаю. Калi вы прыйшлi да нас упершыню,

гаспадыня папрасiла мяне пазванiць яму i сказаць, каб ён болей не прыходзiў i не званiў ёй, пакуль яна сама не акажацца.

– Калi i адкуль вы яму званiлi?

– Праз паўгадзiны пасля таго, як вы пайшлi, з рэстарацыi на бульвары Вальтэра.

– Вы гаварылi з iм асабiста?

– Не. Я патэлефанавала Фелiксу, афiцыянту з бара "Покер Дас" на вулiцы Дуэ.

– Марка не аказваўся?

– Не. Яна страшэнна нервуецца. Яна старэйшая за яго гадоў на дваццаць i падазрае, што ён падгульвае.

– Грошы ў яго?

– Не ведаю. Але ён прыходзiў таго дня, калi забiлi пана Луi.

– А якой гадзiне?

– Каля пяцi. Яны зачынiлiся ў яе ў пакоi.

– А гаспадыня заходзiла ў пакой Турэ?

– Магчыма. Я не звярнула ўвагi. Ён прабыў у яе прыкладна гадзiну i пайшоў, я чула.

– Хто-небудзь з вас звязваўся з iм пасля па просьбе гаспадынi?

– Не. Яна чакала, што за намi будуць сачыць.

– I што тэлефон могуць праслухоўваць, таксама падазравала?

– Яна аб усiм здагадалася, калi вы пакiнулi люльку. Ёй палец у рот не кладзi. Я яе не надта люблю, але ўсё-такi мне яе шкада. Яна шалее праз яго. Гэта ўжо хвароба.

Калi прыйшоў Лапуэнт, яны ўжо спакойна гаманiлi аб нейкiх драбнiцах. Ён сеў, не падымаючы вачэй на дзяўчыну, - яна ж разглядвала яго, усмiхаючыся.

– Зараз ты адвядзеш гэтую прыгажуню ў якi-небудзь цiхi гатэль i здымеш два сумежныя пакоi. Шукай непадалёк. Калi ўладкуешся, патэлефануй. Глядзi, каб яна нi з кiм не сустракалася i не выходзiла з нумара.

Калi Лапуэнт з Арлетаю выйшлi з бара, камiсар усмiхнуўся: нельга было зразумець, хто каго вядзе, гэтак Лапуэнт заглядваўся на дзяўчыну.

Мiнулi два днi.

Афiцыянт Фелiкс з бара на вулiцы Дуэ раптам знiк. Знайшлi яго на кватэры ў сябра. Ён вытрымаў доўгi начны допыт, але ўранку прызнаўся, што ведае Марка, i сказаў, дзе яго шукаць.

Марка ўцёк з Парыжа i хаваўся ў начлежным рыбацкiм доме.

Ён двойчы стрэлiў, перш чым яго схапiлi, але нiкога не паранiў. Грошы Турэ ён хаваў у поясе, якi яму пашыла Марыета Жыбон.

Ужо ўвечары таго дня, напiсаўшы рапарт суддзю Камельё, Мэгрэ згадаў дома пра Арлету з Лапуэнтам i ляпнуў сябе па лобе.

– От чорт, забыўся!

– Што-небудзь важнае?
– запыталася панi Мэгрэ.

– А, думаю, што не. Ужо позна, i лепей паправiць гэтую справу ўранку, усмiхнуўся ён.

Поделиться с друзьями: