Дубянецкі
Шрифт:
Дзень быў наогул цікавы. На планёрцы расказаў пра пленум Саюзу журналістаў і пра выступленьне на ім С. Паўлава. Вядома, усіх уразіла яго новая тэрміналогія, яго “парады”, "папярэджаньнг.
Азнаёміў прысутных з апошнімі дакументамі. Сярод іх важным назваў загад Пастухова аб частковай зьмене яго загаду за 1982 г. аб абавязковым рэцэнза- ваньні выдавецтвамі сваіх выданьняў.
У гэтым новым загадзе-дадатку вызначана максімальная колькасьць рэцэнзіяў: на ўсе выданьні - да трох, на літаратурна-мастацкія творы - да дзьвюх. Творы самых славутых у сваёй галіне замежных і савецкіх аўтараў, калі рэдакцыя палічыць магчымым, можна, не рэцэнзаваць.
Характэрна, што Серафіму (Андраюку - рэд.) не спадабалася і сама рэгламен- тацыя і асабліва апошняе “паслабленьне”. Ён нават “выдаў” уголас адпаведную рэпліку,
На планёрку я запрасіў Алеся Разанава, каб расказаў пра канферэнцыю перакладчыкаў літоўскай літаратуры, з якой ён прыехаў.
Мне прыемна было з Алесевай дапамогай падкрэсьліваць плённасьць пошу- каў у выданьні сусьветных шэдэўраў на нацыянальных мовах. Літоўцы за 10 гадоў вырашылі выпусьціць цэлую бібліятэку іх - 120 тамоў. Распрацаваны і надрукаваны прасьпект, створана ў выдавецтве “Vaga” сьпецыяльная рэдакцыя ў складзе шасьці чалавек. Надрукаваны Бібліяграфія ўсіх кніг, перакладзеных на літоўскую мову - недзе каля 2,5 тысячаў назваў і Персьпектыўны план такіх выданьняў да 2000 году!
Выключна цікавым быў канец працоўнага дня. Дзьве з паловаю гадзіны з бібліёграфам Валянцінай Нічыпараўнай Дышыневіч. Яшчэ перад маёй хваро- баю яна выказала жаданьне скласьці анталогію “У вянок Францыску Скарыне”
– творы паэзіі, драматургіі, прозы беларускіх пісьменьнікаў ад вытокаў літара- турнай Скарыніяны да нашых дзён (1913-85 гг.)
Ад Скарыны мы “перакінуліся” на яго Біблію. Я коратка перадаў ёй пра свае намаганьні. Непрыкметна “дабраліся” да мітрапаліта Філарэта. Мяне зьдзівіла, што яна пытаньні рэлігіі ведае ня горш, чым сваю бібліяграфію, якой яна ў галоўнай бібліятэцы рэспублікі займалася аж да выхаду на пенсію. Філарэт ёй вельмі імпануе сваёй эрудыцыяй, шырынёй поглядаў, пільнай увагаю да беларус- кай культуры, асабліва да гісторыі рэлігіі на Беларусі. Увёў на ўсяночнай чытаць Евангельле ад Яна апроч царкоўна-славянскай мовы і на лацінскай, грэчаскай, рускай і беларускай мовах. Праз патрыярха Усея Русі ўвёў сьвята беларускіх сьвятых (3-я нядзеля пасьля Троіцы) увёў упамінаньне ўсіх беларускіх сьвятых у кожным набажэнстве. Зьбірае дакументы на напісаньне Жыцій беларускіх сьвятых. Дамогся пабудовы “сабе” рэзідэнцыі, якая ўпрыгожвае горад, з густам аформленай, з беларускімі нацыянальнымі матывамі. Яму крыўдна, што сёй-той з беларускай інтэлігенцыі варожа да яго ставіцца, лічаць яго вялікадзяржаўным шавіністам.
20 сьнежня 1985 году. Учора ледзь дайшоў дамоў на абед: біў страшэнны кашаль, слабасьць, нельга было ні ўдыхаць, ні выдыхаць. Думаў, не дайду да кватэры. Дайшоў толькі таму, што бачыў перад сабою некалькі пар нечыіх ног, якія ішлі ў тым самым напрамку, што і я. Мабыць таму і мае перастаўляліся. Адчыніў дзьверы і, спускаючы з сябе на падлогу паліто, папрасіў Iрынку вы- клікаць “хуткую дапамогу”.
Чакаць давялося, дзякаваць Богу, ня доўга. Прыехала інфарктная брыгада, бо фынка, выклікаючы, сказала, што нядаўна я перанёс інфаркт міякарда. Аднак, я і ідучы адчуў, што гэта не сардэчны прыступ, а, хутчэй за ўсё, прастуднае абвастрэньне. Пасьля неабходнага абсьледаваньня, уключаючы і ЭКГ, урач так і прызнала. Зрабілі ўкол эўфіліну і паехалі, загадаўшы ляжаць у пасьцелі, а на заўтра выклікаць свайго ўчастковага ўрача.
Сёньня ўжо была Людміла Мікалаеўна. Навыпісвала рэцэптаў на розныя супрацьпрастудныя лекі - эўфілін, беніміцын, кодтэрлін, розныя мікстуры і інш.
Цэлы дзень мяняю няспынна мокрыя насоўкі на сухія, нічога ня бачу скрозь сьлёзы.
Некалькі разоў мне патэлефанавалі з выдавецтва, адзін раз я ім туды паз- ваніў. Выбраўся з пасьцелі. У вочы кінуліся газеты - учарашнія і сёньняшнія. На першай старонцы “Правды” за 19-е сьнежня - сустрэча М.С. Гарбачова з амерыканскім прафесарам Б. Лаўнам і савецкім акадэмікам Я. I. Чазавым. Яны ўзначальваюць міжнародны рух “Урачы сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны”. Гэтай арганізацыі прысуджаная Нобелеўская прэмія міру за 1985 год. Прэмію прымалі якраз гэтыя два дзеячы - як сустаршыні “руху”.
Я не бяруся даваць ацэнку ролі названага руху на захадзе, ва ўсім сьвеце. Затое “ведаю” яе ў СССР - гэта zero! Мая Марыя, кандыдат медыцынскіх навук, і ня чула пра такі рух. Ня чуў і цэлы яе Шстытут, дзе працуюць сотні медыкаў, у тым ліку дактароў, кандыдатаў, прафесараў, дацэнтаў.
Няўжо на Захадзе яшчэ не пераканаліся, што ў Савецкім Саюзе, як праві- ла, пад шыльдаю любой аўтарытэтнай арганізацыі
можа быць проста самая звычайная фікцыя. Тут умеюць іх ствараць! Прызначаць кіраўніка, нават цэлы камітэт; загадаюць ім правесьці пэўную колькасьць сходаў, сагнаўшы на іх праз райкамы партыі “працоўных” любога кантынгенту, уручаць ім тэксты “прамо- ваў”, арганізуюць вялікую прэсу, радыё, тэлебачаньне. Iнфармацыя пра гэта з разьлікам, пасьлядоўна і настойліва пускаецца за мяжу. А там. прымаецца за рэальнасьць.I вось вынік! Такая антыдэмакратычная практыка інсьпірацыі ў СССР ан- тываенных і іншых актуальных у сьвеце рухаў цяпер ухвалена найвялікшай, самай аўтарытэтнай міжнароднай прэміяй. I ў свабодным сьвеце за гэта нават няма каго прама абвінаваціць. Хіба нармальныя, маральна не сапсутыя людзі ў стане хоць падумаць, што так нехта недзе здольны арганізоўваць такія псеў- дасьпектаклі? Дзеля гэтага, як мінімум, трэба быць такім самым фігляром.
Адыёзная, здаецца, і фігура самога савецкага “сустаршыні” Чазава. Ці гэта ня той Чазаў, што падпісаў у свой час ганебнае абвінавачаньне супраць акадэміка Андрэя Сахарава, сфабрыкаванае ў кадэбэ? Няўжо ў сапраўднага вучонага- кардыёлага ёсьць яшчэ і другі твар - твар палітычнага жанглёра, марыянеткі органаў улады? Ды якой яшчэ ўлады? Той, для якой, апроч сваіх партыйных мэтаў, няма нічога сьвятога. Той, якая, прымушаючы медыкаў у часе вайны забіваць людзей, так груба зганьбіла клятву Гіпакрата, на якую спаслаўся Гар- бачоў у размове з Б. Лоўнам і Я. Чазавым.
Вось як тасаўская інфармацыя ў сувязі з гэтай бяседай перадае словы М.С.Гарбачова пра названы міжнародны рух:
“Сёньня яму сапраўды належыць аўтарытэтнае месца ў сусьветным анты- ваенным руху. Медыкі раскрываюць суровую праўду, якую павінны ведаць людзі, каб не дапусьціць непапраўнага. У гэтым сэнсе Гіпакратава клятва, якая абавязвае ўрачоў ахоўваць сваіх пацыентаў ад усяго, што можа пагражаць іх жыцьцю, сапраўды набыла ў ядзерны век новае вымярэньне”.
Працягваю руку і бяру новенькую кнігу беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар.” Зараз мы ў ёй знойдзем пацьвярджэньне словаў кіраўніка савецкай дзяржавы.
Вось гэтыя старонкі пра мараль савецкіх медыкаў, якія расстрэльвалі сваіх пацыентаў нібыта за панікёрства. I тады, і цяпер такая мараль медыкаў ухва- лялася і ўхваляецца. Санінструктар роты Вольга Амельчанка сама расказвае аўтару пра свой “подзьвіг”: “Раніцай пастроілі ўвесь батальён, вывелі гэтых баязьліўцаў, паставілі сьпераду. Зачыталі, што расстрэл ім. I трэба сем чалавек, каб прывесьці прыгавор у выкананьне. Тры чалавекі выйшлі, астатнія стаяць. Я ўзяла аўтамат і выйшла.”
На падставе гэтых “інтэрв’ю” змайстравалі кінасерыял аж з сямі карцінаў. У адной з іх здымалася і гэтая амаральная пачвара, цяпер ужо пачвара і фізічная. А як зьнялася? У вайсковым мундзіры! Хоць пасьля вайны ў арміі яна ўжо і не служыла, а па-вайсковаму любіць і цяпер апранацца. Гэта засьведчыла аўтар кнігі, сустрэўшы яе ў Маскве на “зьлёце” ветэранаў 65-ай арміі: “Усе былі ў вясеньніх сукенках, сьветлых касынках, а яна - у вайсковай форме”. У кіна- фільме нават паказалі, як ад яе аўтаматнай чаргі ўпалі дзьве ахвяры “асобага аддзела” і савецкай медыцыны.
Я пісаў ужо пра гэта адразу пасьля таго, як паглядзеў гэты страшэнны серыял. Я ледзь не самлеў тады, убачыўшы гэты “гуманізм новага тыпу”, як называюць такое камуністы.
“Правды” і астатніх газетаў мне ўжо хапіла. Вунь якія кашмарныя асацыяцыі выклікалі яны ў мяне.
Цяпер каля паловы дзявятай гадзіны вечара. Уключыў тэлевізар - “беларус- кую” праграму. Паводле абвесткі ў газеце там павінна быць перадача з Віцебску
– “Дзьвіна”. I тут няўдача: ідзе шматсерыйны фільм пра Леніна, той самы, што і па маскоўскай праграме. Правільна! Нашто нейкім там беларусам мець сваю праграму? Няхай глядзяць тое, што глядзіць Масква, хутчэй забудуць пра сваю самабытнасьць!
1 студзеня 1986 году. Год тыгра сустракаю ў бальніцы. Знаходжуся тут з 25 сьнежня. Перад гэтым ужо некалькі дзён ляжаў дома. За гэты час зрабіў пару нязначных запісаў.
Самае важнае значэньне апошніх дзён мела для мяне згуртаваньне маёй сям’і вакол добрых калядных традыцыяў. Мне вельмі прыемна, што і Галя і Ірынка ўспрынялі ад мяне гэтыя традыцыі. Мама далучылася да іх завіханьняў, дапамагала ўсё зрабіць як найлепш. Упрыгожыў мерапрыемства рытуал “праламленьня аплатка”. Кожны меў магчымасьць выбраць сабе выяву паводле свайго густу: аплатак быў багата і з густам аформлены мастацкім цісьненьнем.