Дзевяць
Шрифт:
— Яна тады зробіць яшчэ раз усё, што мы захочам, — дадаў Сеня. — Толькі адзін раз.
— Дапусьцім, — згадзіўся Гмурман. — А што яна любіць абедаць?
— Ня
— А марозіва яна ня есьць, — дадаў Сеня аўтарытэтна, — я ёй прапаноўваў.
«Марозіва ня есьць», — чамусьці запісаў Гмурман на паперцы, што трапіла пад руку.
— Добра, дзеці.
Ён прыгадаў, што акварыюм пакінулі ў заклад амаль пяць гадоў таму. Яго трэба толькі адмыць.
— Хай гэтую ноч яна ў слоіку дыхае, а заўтра разам будзем рабіць ёй катэдж. Дамовіліся?
Дзеці кіўнулі.
— Усё? — на ўсялякі выпадак спытаўся Барыс Львовіч.
— Усё, — адказаў Сеня.
Каця зрабіла кніксэн. Гмурман глядзеў ім усьлед і ўсьміхаўся. У дзьвярах сястра яшчэ раз бухнула брата ў сьпіну.
Барыс Львовіч прыбраў
слоік з прылаўка, паглядзеў паперку, дзе было напісана «Марозіва ня есьць», і палез у сетку шукаць, дзе найбліжэйшая крама, што гандлюе кормам для жывёлаў. Ён перапісаў адрас і тэлефон акуратным почыркам. Гмурман патэлефанаваў, яго доўга пераключалі на прадаўца. Ён цярпліва чакаў, урэшце злучылі.— Чым кормяць залатых рыбак? — пацікавіўся ён.
І чамусьці спытаўся, ці можна рыбкам марозіва. На другім канцы дрота засьмяяліся, нібы ўдаламу жарту. Прадавец паведаміў, калі з крамы змогуць прывезьці корм. Гмурман паклаў слухаўку і ўзяўся зноў чытаць газэту.
Пад вечар печань адпусьціла, а ўначы прысьніўся цырк. Граў аркестар, бегалі клоўны, на кані гарцавала даўганогая прыгажуня ў доўгай белай сукенцы са шлейфам. А пасьля на арэну выехала пажарная машына. Яна была вялікая і сапраўдная.
Барыс Львовіч усьміхаўся ў сьне.