Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
А Торына злавілі значна хутчэй, чым іх. Памятаеце, як Більба зваліўся спаць, толькі трапіўшы на эльфаву паляну, да святла вогнішчаў ды паходняў? Калі наперад крочыў Торын, то зваліўся, як камень, пад чарамі, а святло раптам згасла. I ўвесь лямант гномаў, згубленых уначы, і крыкі іх пра дапамогу, калі павукі лавілі ды вязалі іх, і гукі бойкі наступным днём — усё яго мінула. Нічога ён не пачуў. Потым да яго прыйшлі Лясныя эльфы, звязалі ды знеслі з сабой.
Ну вядома ж, тыя, хто спявалі ды піравалі, былі Лясныя эльфы. Яны — неблагі народ. Калі ёсць у іх недахопы, дык гэта недавер да чужынцаў. Хоць яны і валодалі моцнай магіяй, нават у тыя дні вельмі былі насцярожаныя. Лясныя эльфы адроз-ніваюцца ад Высокіх эльфаў Захаду. Яны больш непрадказальныя і менш мудрыя за іх. Большая іх частка (разам са сваякамі, якія жывуць сям-там у гарах) паходзіла ад старажытных плямёнаў, якія ніколі не былі ў Цудоўнай Краіне на Захадзе. Тых жа, хто быў там, звалі Светлымі
У вялізнай пячоры за некалькі міляў ад усходняга краю Ліхалесся жыў у той час найвялікшы кароль Лясных эльфаў. Перад яго брамай цякла рака, якая збягала з лясных пагоркаў ды струменілася да балотаў каля ўсходняга краю ляснога павярхоў'я. Вялікая пячора далёка вілася пад зямлёй, мела безліч праходаў, тунеляў ды заляў. 3 кожнага боку ад яе адыходзіла мноства меншых пячораў. Аднак у ёй было значна святлей ды лягчэй, чым у любой гоблінскай пячоры і, зразумела, зусім не так глыбока ды небяспечна. Па сутнасці, амаль усе каралеўскія падданыя жылі ды палявалі ў лясах і мелі хаты або павеці на зямлі альбо на галінах дрэваў. Больш за ўсё яны любілі бярозы. А каралеўская пячора была палацам, сховішчам каралеўскіх скарбаў ды крэпасцю супраць ворагаў.
А таксама — турмой. Так што Торына прыцягнулі да пячоры, дый не надта ласкава, бо лясныя эльфы гномаў не любілі і палічылі яго сваім ворагам. У старажытнасці эльфы нават ваявалі з некаторымі гномамі, якіх абвінавачвалі ў крадзяжы кляйнотаў. Па праўдзе кажучы, гномы пра тое распавядалі трошачкі інакш — быццам забралі яны толькі тое, што ім належала, бо эльфійскі кароль запрасіў іх апрацаваць золата ды каштоўныя камяні, а потым адмовіўся заплаціць. Калі й была слабінка ў тагачаснага эльфійскага караля, дык да скарбаў, асабліва да срэбра й белых камянёў. Хоць ягоная скарбніца была багатая, ён заўсёды жадаў больш і больш, таму што не меў столькі кляйнотаў, як вялікія эльфійскія гаспадары старажытнаці. А эльфы ж самі не працавалі з металамі ды каменнем, дый гандлем не турбаваліся, не кажучы пратое, каб араць зямлю. Гэтае ведаў кожны гном, хоць Торынавы родзічы і не мелі аніякага дачынення да старажытнай спрэчкі, пра якую я вам распавёў. У выніку Торын надзвычай раззлаваўся такім абыходжаннем, калі з яго знялі чары ды вярнулі да пры-томнасці. Таксама ён цвёрда вырашыў, што ад яго і слова ніхто не выцягне пра золата ці каштоўнасці.
Торына прывялі да караля. Кароль сувора зірнуў на яго ды задаў мноства пытанняў. А ў адказ пачуў толькі, што Торын памірае з голаду.
— Чаму ты ды твае прыспешнікі тройчы спрабавалі напасці на мой народ падчас свята? — спытаў кароль.
— Мы не нападалі на іх, — адказаў Торын. — Мы прыйшлі прасіць ежы, бо паміралі з голаду.
— Дзе твае сябры цяпер, і што яны робяць?
— Не ведаю. Хутчэй за ўсё, паміраюць з голаду ў лесе.
— Што ж вы рабілі ў лесе?
— Шукалі ежу ды пітво, бо паміралі з голаду.
— Ды што ж вас увогуле прывяло ў лес? — спытаў кароль, раззлаваўшыся.
Тут Торын сціснуў вусны і слова болып не вымавіў.
— Добра, — сказаў кароль. — Выведзіце яго ды трымайце добра, лепш за ўсё ў моцнай каморы, пакуль не адчуе больш ахвоты распавесці праўду. Няхай хоць сотню гадоў прасядзіць.
Вось так апынуўся ў каралеўскай турме небарака Торын і, калі досыць ад'еўся ды падзякаваў лёсу й эльфам за нядрэннае харчаванне, пачаў цікавіцца, што ж здарылася з ягонымі няшчас-нымі сябрамі. I даведаўся даволі хутка. Але ж пра гэта будзе расповед у наступнай частцы. Там пачнецца іншая прыгода, у яюй хобіт зноў выявіў самым адметным чынам сваю карыснасць.
Частка 9
У БОЧКАХ, НА БОЧКАХ I ПАД БОЧКАМІ
На наступны дзень пасля бойкі з павукамі Більба і гномы "зноў, адчайна і безнадзейна, паспрабавалі знайсці выхад. Ранкам яны падняліся, ледзь трымаючыся на нагах ад голаду й смагі. Паспрачаліся крыху наконт таго, у якім баку сцежка, дый пайшлі, куды захацелі восем з трынаццаці. Але даведацца, чыя была рацыя, ім так і не давялося. Змрочны лясны дзень зноў паціху рабіўся паўнюткай начной чарнатой, калі знянацку побач успыхнула мноства паходняў, быццам сотні чырвоных зор навокал. 3 цемры скочылі Лясныя эльфы з лукамі й дзідамі напагатове і загадалі гномам спыніцца.
Пра бойку і думаць было немагчыма. Нават калі б гномы не былі ў такім стане,
што палон здаваўся ім шчасцем, са зброі недарэкі мелі толькі маленькія нажы. А што нажы супраць эль-фавых стрэлаў? Эльфы здольныя пацэліць у цемры ў птушынае вока. Так што гномы пакорліва спыніліся ды паселі на зямлю ў чаканні — апроч Більба, які хуценька насунуў на палец пярсцёнак ды скочыў убок. I таму, калі эльфы павязалі ды пералічылі па-лонных, хобіта і не ўлічылі, і не звязалі.Яны і не чулі, пакуль вялі палонных па лесе, як хобіт спрытненька ішоў за імі на бяспечнай адлегаасці ад святла паходняў. Гномам пазавязвалі вочы, але можна было пра тое і не клапаціцца — Більба і з шырока расплюшчанымі вачыма не бачыў, куды рухаецца, а адкуль пачаўся рух, ні ён, ні гномы не ведалі. Давялося напружыцца, спяшаючы за паходнямі, бо эльфы прымушалі гномаў ісці з усёй магчымай спрытнасцю, дарма што тыя былі аслабелыя ды стомленыя. Кароль загадаў спяшацца. Раптам паходні спыніліся. Хобіт хуценька падкраўся пабліжэй — і ў час! Бо эльфы пераходзілі мост, што выводзіў да дзвярэй каралеўскай крэпасці. Пад мостам хутка і шумна струменілася цьмяная вада, а над другім краем узвышалася брама, якая зачыняла ўваход у вялізную пячору. Брама ўрэзалася ў круты схіл, зарослы лесам. Вялізныя бярозы спускаліся да самай вады, нават акуналі ў струмень карані.
Эльфы прагналі палонных цераз мост, але Більба прыпыніўся ў хваляванні. Зусім, зусім не падабаліся яму ні пячора, ні брама. Ён вырашыў не пакідаць таварышаў якраз тады, калі апошнія эльфы ўжо заходзілі за браму. Хобіт ледзь паспеў прашмыгнуць за імі, і вялікія каралеўскія дзверы з бразгатам зачыніліся за ягонай спінай.
Падземныя праходы асвятляла чырвонае полымя паходняў. Эльфы-вартаўнікі спявалі, ідучы пакручастымі, перакрыжаванымі праходамі, паганяючы перад сабой рэха. Тунелі каралеўскага палацу не былі падобныя да гоблінскіх: меншыя, не такія глыбокія, і дыхалася там лягчэй. У вялікай залі з калонамі, што высеклі разам з заляй у горнай тоўшчы, на разным драўляным троне сядзеў кароль з разным дубовым посахам у руцэ. Надышла восень, і таму галаву караля вянчала карона з ягадаў ды пачырванелага лісця. Увесну ён насіў карону з лясных кветак.
Палонных прывялі да яго. Хоць ён і зірнуў на іх сувора, але загадаў развязаць, бо былі яны стомленыя і знясіленыя.
— У маім доме вяроўкі ім не патрэбныя, — сказаў ён. — Чароўная брама нікога не выпусціць адсюль без майго дазволу.
Доўгі час кароль уважліва і дбайна выпытваў у гномаў, хто такія і што робяць, куды мелі намер трапіць і адкуль ідуць, але пачуў ад іх не больш за тое, што расказаў Торын. Гномы мелі найгоршы настрой, злаваліся і нават не спрабавалі быць ветлівымі.
— У чым жа мы вінаватыя, о кароль? — спытаў Балін, старэйшы з тых, хто застаўся. — Ці ж злачынства заблукаць у лесе, ледзь не памерці з голаду і смагі, быць палонным павукоў? Ці ж павукі — твае хатнія жывёлы альбо ўлюбёнцы, што за-бойства іх так цябе раззлавала?
Зразумела, таюе пытанне толькі болей раз'юшыла караля, і той адказаў:
— Злачынства — бадзяжыць у маім каралеўстве без майго дазволу. Ці ж вы забыліся, што знаходзіцеся ў маіх уладаннях, ды карыстаецеся шляхам, які праклаў мой народ? Ці ж не вы тройчы турбавалі і пераследавалі маіх людзей па лесе ды раз-будзілі павукоў сваш лямантам і мітуснёй? Пасля ўсяго, што вы нарабілі, я маю права даведацца, чаму вы сюды з'явіліся. Калі я не даведаюся зараз жа, я загадаю трымаць вас, аж пакуль вы не прыдбаеце крыху розуму й добрых манераў!
Пасля кароль загадаў зачыніць кожнага з гномаў у асобнай каморы, даць досыць ежы і пітва, але не дазваляць выходзіць за дзверы, пакуль хаця хто не распавядзе тое, што караля цікавіла. Аднак ён не сказаў ім, што і Торын таксама палонны. Вось пра гэта даведаўся Більба.
Бедны спадар Торбінс! Доўгі, невыносна нудны час правёў ён у гэтым месцы ў поўнай самоце, заўсёды хаваючыся, баючыся на імгненне зняць пярсцёнак, толькі зрэдку адважваючыся па-спаць у самых цёмных і дальніх кутах, якія толькі мог знайсці. Рабіць не было чаго, таму Більба блукаў па каралеўскім палацы. Дзверы зачыняліся чарамі, але можна было праскочыць, калі паспяшацца. Кампаніі эльфаў, часам з каралём на чале, выязджалі на паляванні ці па якіх іншых справах у лес або да земляў на Усходзе. Більба з ягоным спрытам мог праскочыць за імі і пра-скокваў, але ж небяспечная тое была справа. Не адзін раз яго ледзь не прыхлопвала дзвярыма, бо зачыняліся яны адразу ж за апошнім эльфам, а ў натоўпе з імі хобіт ісці не адважваўся з-за свайго ценю (хоць і тонкага й няпэўнага ў святле паходняў) — а раптам хто заўважыць ці натыркнецца. А калі і выскокваў, што рабіў даволі рэдка, асаблівага задавальнення не знаходзіў. Ад гномаў сыходзіць ён не хацеў, а што рабіць без іх у лесе і куды наагул падацца? Паляванне эльфаў не дагоніш, таму аніякіх лясных таямніц ды сакрэтаў Більба не выведаў, толькі бадзяўся па лесе як той няшчасны шчанюк. Адзін клопат меў — каб не заблукаць у чаканні, пакуль пашанцуе вярнуцца. А таксама паку-таваў з голаду, бо паляваць не ўмеў, а ў пячорах хоць пачаставацца можна было, крадучы ежу са сталоў ды камораў, калі побач нікога.