Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Смага таксама катавала. Вады ўзялі з сабою няшмат, і за ўвесь час ні крыніцы, ані рачулкі не знайшлі. 3 такім настроем яны, нарэшце, напаткалі чорную раку, якая перагароджвала шлях. Рака была спрытная ды плынная, але нешырокая і выглядала ў прыцемках абсалютна чорнай. Добра, што Беарн папярэдзіў іх пра яе, а тое б яны кінуліся піць, нягледзячы на колер, і панапаў-нялі б спустошаныя мяхі. А так засталося толькі разважаць над тым, як дабрацца да другога берага, не намокнуўшы. Калісьці тут стаяў мост, але цяпер ён зусім згніў ды паразвальваўся, толькі абламаная слупы тырчэлі над вадой.

Більба стаў на каленкі каля самага краю вады, угледзеўся наперад ды закрычаў:

Каля дальняга

берага — човен! Ну чаму ж ён не тут?!

— Як далёка? — спытаў Торын, які цяпер ужо ведаў, што зрок Більба мае вастрэйшы за ўсіх.

— Ды непадалёк зусім. Я б сказаў, крокаў дванаццаць.

— Дванаццаць крокаў! Я б хутчэй казаў, самае меншае — трыццаць, але ж мае вочы ўжо не тыя, як сто гадоў таму. Усё роўна, дванаццаць для нас як міля. Не пераскочыш, і наўрад мы адважымся плысці або ісці ўброд.

— Можа як-небудзь кінуць вяроўку?

— А навошта? Я ўпэўнены, човен прывязаны, нават калі мы і здолеем яго зачапіць — у чым я сумняюся.

— Не можа быць таго, каб прывязаны, — сказаў Більба. — Вядома, пры такім святле не адрозніш, але, здаецца, ён проста выцягнуты на нізкі бераг, там дзе сцежка адыходзіць ад вады.

— Доры мацнейшы, але Філі маладзейшы за ўсіх і зрок мае найлепшы, — сказаў Торын. — Філі, хадзі-тка сюды, паспрабуй, ці бачыш ты човен, пра які кажа спадар Торбінс.

Філі здавалася, што бачыць. Так што, пакуль ён выглядаў у цемру, спрабуючы знайсці патрэбны напрамак, астатнія прынеслі да яго вяроўку. Гномы мелі некалькі з сабой. Да даўжэйшай яны прымацавалі адзін з вялікіх жалезнью крукоў, якія выкарыстоўвалі, каб прычапіць заплечныя мяхі да лямак. Філі ўзяў крук у руку, расхістаў трошкі, прымерваючыся, і шпурнуў цераз раку.

Той пляснуўся ў ваду!

— Трэба было мацней, — сказаў Більба, які за ўсім назіраў. — Яшчэ пара лакцёў, і дакладна б човен. Паспрабуй ізноў. Не думаю, што чары такія моцныя, што пашкодзяць табе, калі ты дакранешся да мокрай вяроўкі.

Філі прыцягнуў крук і падняў, хоць і крыху палахліва. Потым кінуў зноўку, ужо мацней.

— Стоп! — сказаў Більба. — Цяпер ты аж да лесу дакінуў. Паціху цягні назад.

Філі пацягнуў, і праз нейкі час Більба сказаў:

— Асцярожна! Цяпер крук ляжыць на чоўне. Будзем спадзявацца, што ён зачапіўся.

Крук зачапіўся. Вяроўка нацягнулася, але Філі цягнуў і цягнуў — усё дарэмна. На дапамогу прыйшоў Кілі, за ім Ойн з Глойнам. Цягнулі і торгалі, і раптам паваліліся на спіны. Більба, аднак, быў напагатове, злавіў паслабелую вяроўку і кавалкам кійкатроху прытрымаў човен, які быццам метэор прыляцеў з іншага боку. «Дапамажыце!» — закрычаў хобіт, і Балін паспеў якраз свое-часова, каб схапіць човен — а тое б яго знесла плынь.

— Усё ж ён быў прывязаны, — сказаў Балін, паглядаючы на абарваны кавалак шпагату, які яшчэ матляўся на носе чоўна — добра, хлопцы, пацягнулі, і добра, што наша вяроўка мацнейшая.

— Хто першым цераз раку? — спытаў Більба.

— Я, — сказаў Торын, — і ты разам са мною, і Філі з Балінам. Болыы човен за раз не возьме. Потым Кілі з Ойнам ды Глойн з Доры, потым Оры з Норы, Біфур ды Бафур і апошнімі Двалін з Бамбурам.

— Заўсёды я апошні. Не падабаецца мне гэта, — сказаў Бамбур. — Сёння чарга каго-небудзь іншага.

— Не трэба было рабіцца такім тоўстым. А так ты павінен быць апошнім і з лягчэйшым грузам у чоўне. Не трэба пярэчыць загадам, інакш можа адбыцца нешта дрэннае.

— А вёслаў жа няма. Як мы прапіхнем човен да іншага берагу? — спытаў хобіт.

— Дайце мне яшчэ вяроўку і другі крук, — сказаў Філі, і, калі вяроўку ды крук падрыхтавалі, ён шпурнуў крук у цемру перад сабой так далёка, як толькі здолеў. Вяроўка не ўпала, напэўна,

крук зачапіўся недзе за галіны.

— Цяпер залазьце ў човен, — сказаў Філі, — і няхай хто-небудзь цягне. А нехта з астатніх няхай трымае першую вяроўку ды крук. Калі пераправіцеся, за гэты крук можна будзе прыцяг-нуць човен назад.

Гэтак усе спрытна і надзейна пераплылі на іншы бок зачара-ванай ракі. Двалін ледзь выкараскаўся з чоўна, трымаючы скручаную вяроўку ў руцэ, Бамбур (які яшчэ бурчаў) падрыхгаваўся лезці следам, калі нешта дрэннае ўсё ж здарылася. Са сцежкі наперадзе пачуўся лятучы пошчак капытоў. I раптам з цемры скочыў вугальна чорны апень-рагач! Ён урэзаўся ў натоўп гномаў, параскідаў іх ды застыў на момант каля вады, напружыніўся, рыхтуючыся скочыць. I скочыў — высока ды моцна, за раз перамахнуўшы раку. Аднак беззаганна прызямліцца на другі бераг яму не давялося. Адзіны з усіх Торын застаўся на нагах і з цвярозай галавою. Ледзь пераправіўшыся, Торын адразу ж паклаў стралу ў лук ды нацяг струну — на выпадак, калі з'явіцца гаспадар чоўна. Зараз жа ягоны лук спрытна і дакладна выпусціў стралу ў пачвару. Алень пахіснуўся, дакрануўшыся да берага. Цемра паглынула яго, але было чуваць, як гук капытоў зрабіўся няроўны ды хутка сціх.

Не паспела кампанія павіншаваць Торына з добрым стрэлам, як жудасны Більбаў лямант выгнаў усе думкі пра вяндліну з іх галоваў: «Бамбур зваліўся! Бамбур тоне!» — галасіў той.

I сапраўды: Бамбур толькі адной нагой стаяў на зямлі, калі з цемры ўзнік алень і скочыў над ім. Бамбур пахіснуўся, адштурх-нуўшы човен, і пляснуўся спінай у чорную ваду. Рукамі ён намагаўся схапіццца за аслізлыя карані, якія выпіналіся з берага, але дарэмна. Човен жа, павольна круцячыся на плыні, хутка знік.

Калі падбеглі да берага, можна было бачыць толькі Бамбураў капялюш, які тырчэў з вады. Кінулі небараку вяроўку з крукам. Той ухапіўся рукою. Выцягнулі яго — мокрага, зразумела, ад галавы да ботаў. Аднак не гэта горшае. Калі вывалаклі гнома на бераг, той ужо спаў, так сціснуўшы рукой вяроўку, што яе не здолелі выдраць. I што потым ні рабілі, як ні спрабавалі да-будзіцца — нічога не дапамагло.

Так і сталі над ім, праклінаючы няўдачу ды Бамбураву нязграбнасць, ды немагчымасць вярнуцца на другі бераг, каб адшукаць аленя — і раптам пачулі далёкі гук рога недзе ў лесе і сабачы брэх. Тады змоўклі і паселі, прыслухоўваючыся. Здава-лася, непадалёк, на поўнач ад сцежкі, ішло вялікае паляванне, але ж пабачыць што-кольвек было немагчыма.

Доўгі час так і сядзелі, не адважваючыся паварушыцца. Бамбур спаў са шчаслівай усмешкай на твары, нібы яго ўжо і не краналі ўсе вандроўныя клопаты і турботы. Знянацку на сцежцы з'явіліся алені, матка з дзіцем, такія ж снежна белыя, як рагач — чорны. Іх постаці мігцелі ў цемры. Не паспеў Торын крыкнуць, як трое гномаў скочылі на ногі І спусцілі стрэлы са струнаў. Дарэмна. Алені павярнуліся і зніклі гэтак жа ціха, як і падышлі, а гномы толькі стралялі наўздагон у цемру.

— Стоп, стоп! — пракрычаў Торын, але спазніўся.

Узбуджаныя гномы скарысталі апошнія стрэлы, і цяпер лукі, якія даў Беарн, зрабіліся бескарыснымі.

Змрочная была на гэты раз начоўка. Невясёлая. I адчай яшчэ больш навальваўся на кампанію кожны наступны дзень. Зачараваную раку яны перайшлі, але ж за ёй сцежка ўсё гэтак жа вілася ды прадзіралася праз гушчар, і канца яму не было, аднолькаваму, змрочнаму. Калі б яны ведалі крыху больш пра лес ды больш звярнулі ўвагі на паляванне ды белых аленяў, якія з'явіліся на сцежцы, дык уцямілі б, што нарэшце наблізіліся да ўсходняга краю. Хутка і дайшлі б да яго, калі б не страцілі надзеі ды мужнасці, і ўбачылі б сонца зноў, бо лес рабіўся ўжо не такі шчыльны.

Поделиться с друзьями: