Каласы
Шрифт:
Герцан выратаваў гонар
рускай дэмакратыі,
Ляціць вазок. Раўніны снегавыя. Бывай, мой край, бывай, бывай, Расія! Бяру з сабой смугу тваю i зоры, Твае бары, прасёлкі, тваё гора. Няхай слупы мільгаюць верставыя — Я не ўцякаю ад цябе, Расія. Я не цябе, Расія, пакідаю — Кідаю бенкендорфаў, мікалаяў, Ярмо сваё, ўладзіміркі, казармы Ды вас, літаратурныя жандармы. О як яны цябе ўсе акруцілі, Аблыталі, Расія, аглушылі! Так моцна спіш ты ў снягах. Паслухаць: Ад мора i да мора — глуха, глуха. А голас хто падасць — жандармаў зграя Ўміг рот заткне тут, аплюе, аблае. Расія, я не здраднік твой, я воін, Я еду зброю гартаваць да бою. Так, еду, ды з табою я да скону, Я стану, знай, Расія, тваім звонам, Праўдзівым, непадкупным i магутным, Каб быў ва ўсёй імперыі ён чутны, Каб цар дрыжаў, пачуўшы гэты звон, Каб рухнуў вобзем самаўладдзя трон І на абломках тых, пад небам сінім, Нарэшце ўстала Новая Расія. «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча ў мінскай кнігарні, 1855 год — Ці бачыла, пані Альжбета: Кніжка, пісаная беларускаю мовай! Ха-ха!.. — Як?! Гэтай хамскай, мужычаю, пастуховай? Хі-Хі!.. — Мо і пісалі для хама, што возіцца з гноем няспынна? Ха-ха!.. — Што спіць у бруднай халупе сваей са скацінай! Хі-хі!.. — Mo пан аўтар зрабіць мужыка грамацеем мяркуе? Ха-ха!.. — Чаго добрага, кіне пугу хам'ё ды ў школу яшчэ пашыбуе! Хі-хі!.. — Стане вучоным мужык, будзе пісаць трактаты! Ха-ха!.. — На асамблеі ў сталіцы будзе сядзецьБывай здаровы, мужыцкі народзе.
Такі іскрысты сёння снег! Такія белыя аблокі! Тут, на зямлі,— не ў сне, не ў сне! — Апошнія лічу я крокі. Да перакладзін чорных тых (Чаму бялеюць ix сукі?) Ўсе дваццаць шэсць гадоў маіх Вядуць стальныя два штыкі. Даруй мне, тата, i бывай: Я не вярнуся ў нашу хату. Больш не адчуць рукою, знай, Тваёй далоні вузлаватай. Даруй, Марыська, родны птах, Я i цяпер, нібы дарункі, На збітым твары, на губах Нясу твае ўсе пацалункі. Даруй, даруй: б'е час разлукі І тую шыю, што твае Так моцна абвівалі рукі, Вяроўка сёння абаўе. Даруйце мне, што ў час юначы Сябе я гэтак не бярог. Паверце вы: я жыць іначай Не мог, не мог, не мог, не мог. Вы знаеце: ні канакрадам, Hi казнакрадам я не быў I казытлівы пах улады, Паверце, ў ноздры мне не біў. Я не таму йду паміраць: Мне напляваць на тыя троны, На каралёў усіх кароны, На крык ix скарбаў — напляваць! Пячэ мне сэрца боль другі: Як ластаўку, на згубу Няшчасны край мой дарагі Дзярэ арол двухдзюбы! Мужык, у крук сагнуты, тут — Ці спёка, ці разводдзе — Валочыць паншчыны хамут З стагоддзя у стагоддзе. Цар толькі прывід волі даў: Па ўсіх палях наўкольных Адзін бізун, як i гуляў, Ізноў гуляе вольна. Ды што цару народа енк, Што слёзы паланянкі: Абы ён толькі піў ды еў Ды ладзіў пагулянкі. Цары ж ca смакам хочуць жыць, Жыць з сэнсам i без сэнсу! Народ ім трэба, каб давіць, Народ ім трэба, каб даіць, Каб, нібы па масту, хадзіць Iм па касцях i сэрцах! Ну, а каб легка клаўся ён Пад царскія падэшвы, Вылазяць зграі халуёў Для «апрацоўкі грэшных». О, я вас знаю, халуі, Пасобнікі разбою! Адна ў вас мара — на чаі Вам кінулі б паболей. Перад дваром вы — бараны, Угоднікі, маўчальнікі — Вам хоць бы выбіцца ў чыны, Пралезці б у начальнікі. Што праўда вам, што вам народ, Што Бацькаўшчыны гора! Вам свой напхаць бы толькі рот, Набіць ядою горла. Вы ўміг тупы цара дэкрэт «Правесці ў жысць» гатовы. З усіх амвонаў i газет Нам «чысціце» галовы. A пікні вам — як чорны зброд, Вы ўсіх распяць ахвочы. Заткнулі вы народу рот I завязалі вочы. О так! З народа можна ўсё рабіць: Масты масціць, вяроўкі віць, Гнуць дугі, круціць атосы, Калі ён нямы, безгалосы! Вось так, народ, ты ланцугі I цягнеш век, нябога. Табе убілі у мазгі, Што гэта ўсё ад бога. Ты за цара ў агонь прывык Ісці, хлуснёй аглушаны, А цар тваёй рукой, мужык, Цябе ж самога й душыць... Калі на край мой крумкачы Ляцелі хіжым роем, Вучыў ты, бацька: лепш маўчы Ды беражы здароўе. Я не паслухаў, выбачай: Безабаронны, клікаў край. I я пайшоў у навальніцу, У бой зацяты — нож на нож. «Мужыцкай праўды» бліскавіцай Я рассякаў нямую ноч... Цяпер — бывай, бывай, народ, Даруй за мой канец такі. Зрабіў я ўсё — на эшафот Вядуць стальныя два штыкі. Усё маўчыць. За небакраем — Палёў заснежаных абрус. Мая прыгнутая, глухая, Мая льняная Беларусь. Там да сяўбы — мне добра бачна — Ужо ладзяць новыя плугі. Ты знай, жандар: не ўсё ў нас страчана — У далях спее бой другі. На скатаванае зямлі Збірай жа, люд мой, новы гром. Я знаю: прыйдзе час, калі Тут станеш ты гаспадаром. Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві у шчасці, жыві у свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго. Бацькаўшчына На пясчаным грудку Зямлі (там растуць арабіны i слёзкі) Веска наша жыве... Ніводзін лівень i снег, ніводзін вецер, што заўсёды ляціць куды-небудзь, Не абамінае двор наш i хату пад небам. Дні, як белыя ветразі, прыплываюць да нас з усходняга небакраю, За бярозы чапляюцца... Кожны — па-рознаму звоніць, на чыстых граючы струнах, Кожны — як ясны пярсцёнак, як дарагі падарунак. Мы ix ад сябе не пускаем, сцеражом, як у Заўтра кладку: Хай у вочы плывуць, Хай у вушы плывуць, Хай у жылы плывуць да астатку. З календара хлебароба (успамін) Снягамі ўжо аселіцы Засыпаны без ладу. Ix аддалі мяцеліцам У поўную уладу. Ды ў бацькі твар — як сонца, Разгладзіліся зморшчыкі: Яму мех шчасця сёння Напелі калядоўшчыкі. Напелі, напрарочылі З калматаю «казою» Пра поле, дзе, ахвочыя, Растуць жыты лазою, Дзе каласы пад ліўнямі Згінаюцца вясёлкамі, Дзе звонка ночы жніўныя Гукаюць перапёлкамі... I бацька ўжо не чуе Мяцеліц свіст няроўны. Ад рання штось чаруе Каля плугоў-баронаў. Ён думку — сон пра лета У сэрцы ўжо мілуе. Нанова ўсе палеткі У галаве малюе. Дзядзька Адам У вёсачцы нашай некалі жыў дзядзька Адам. Казалі, i птушкі ніколі не зачапіў дзядзька Адам. Касіў, поле араў, баранаваў дзядзька Адам, Сыноў i дачушак малых гадаваў дзядзька Адам. Нідзе ў жыцці не бываў, апроч вёскі ўласнай глухой, дзядзька Адам, Поезда нават не бачыў за вечнаю працай сваей дзядзька Адам, Век прахадзіў між знаёмых палёў i лясоў дзядзька Адам, A паміраць аж за трыдзевяць земляў пайшоў дзядзька Адам. * * * Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны! Пачую твой гук на чужой зямлі, I — бумкае чмель у гародчыку басам, Трубяць за возерам жураўлі. У хаце бярвеннай, ля печы — далёкая — Ходзіць мацерына чапяла. На плоце певень — жар-птушка — галёкае, Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала. Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі Я нават успомніць цябе не змагу, Што іншая песня — мелодыяй раю — З душы маёй выцесніць просты твой гук. Мова мая! Для мяне ты заўсёды — Сонца вясновага цёплы прамень, Дзіва ляснога поўныя соты, Рэчка, што асвяжае ў сухмень. * * * А дзень, як гарбуз паласаты, Каціўся у змрок рабы. Няслі нада мной пасаты Хмар карабы. Развітвалася з сынам Шэрае поле i гаць. Ішоў я па свеце сінім Долю шукаць. Блукаў я, як пад каронай, Пад лівадзійскай зарой. Стаяў кіпарыс калонай Між мной i гарой. Краінаю вінаграду Вазілі, госця, мяне. Ішоў я між кветак, Рады Вечнай вясне. Ды дзе б я ні быў, Пасаты Мой ветразь няслі ізноў Да матчынай — з сосен — хаты I нашых рыжых ільноў. * * * A ўсё ж я рад, што ў гэты свет Запушчаны з нябыту. Між зор расквечаных i бед — Жыцця майго арбіта. Шмат па шляху маім было Каменняў ды завалаў. Нямала мне у твар раўло Гіенаў i шакалаў. Мяне чынамі-чыгуном Шмат хто давіць быў рады, Пранізваючы, як ражном, Высокаю пагардай. (I сёння сніцца мне парой Эсэсавец бяльматы, Што шомпалам у бок пароў: «Парцізан быў у хата?») Я палажыў нямала сіл, Каб груз адкінуць гэты. На свой, хоць сціплы, небасхіл Я вышаў, як камета. Нідзе не кленчыў я, Рабом Не лез пад бот вяльможны, Рукамі ўласнымі, гарбом Браў свой прыступак кожны. Была апорай мне зямля, Што ў гэты свет пусціла. Яна мне — нават i здаля — Ўлівала сілы ў жылы. Упасці духам мне яна Ніколі не давала. Калі быў вычарпан да дна — Лячыла i ўздымала. Я з ёю развяду бяду I саўладаю з громам. Яна заўсёды на віду — Зялёным касмадромам. * * * Завуць касманаўтаў планеты Павеялі новыя ветры Над светам зялёным лясным. Завуць касманаўтаў планеты Святлом неспакойным сваім. Мы сыдзем, далёкая зорка, З нябёс на твае камяні. На дзіўных, нязнаных узгорках Зямныя запалім агні. Зямную, любімую песню Спяе касманаўтаў сям'я Пра шчасце, што ходзіць ля весніц, Пра любую зорку — Зямля. I зноў у блакіце ракеты Пакінуць свой вогненны след. Завуць касманаўтаў планеты У новы, расчынены свет. * * * Калі б не свяціла Сонца, Ці ж быў бы я? Калі б Зямля не кружыла, Ці ж быў бы я? Калі б не было ў мяне Маці, Ці ж быў бы я? Таму i слаўлю я Сонца, Таму i слаўлю Зямлю я, Таму i слаўлю я Маці, Слаўлю жыццё! Санцаход Быў нада мною Заг. Да неба нос задзіраўся у бюракрата-зага. О, як пільна сачылі Загавы вочы-шылы, Каб хадзіў я толькі па яго інструкцыях, Без зігзагаў, Каб слова яго (гаворачы, ён глядзеў з высокай сваёй вышыні) я лавіў на ляту, Каб моўчкі, ківаючы галавою — але, але! — выслухоўваў я любую яго лухту, Каб я забываў на сябе, каб рабіў толькі так i так, Каб перад ім — о, ён вялікі у гэтым свеце! поўзаў я, як чарвяк. Ды я не думаў яму паддавацца, Выкручвацца i згінацца. Я нёс — маё права! — Яму ў зубы заяву. Пытальнікам вылупіў вочы. Так, я штатнае месца па ўласнай ахвоце вызваліць мушу. У павучыную сетку вачэй хай ловіць іншую муху! Нада мною ж будзе ад сёння Справядлівейшы самы загадчык — Сонца. За яго настроем толькі i буду сачыць дзень за днём, як сланечнік. Аднаму яму буду я падпарадкавацца вечна. Зялёная Дуброва — яго абход. Сонца ніколі яе не мінае. Тут будуць маімі — кожны яго узыход i заход, яго лясы i ўраджаі, Яго — пад Ласінай балоцінай — клік, яго арахі за Падліп'ем, Яго раўкі, Яго метлюкі, яго салавей у ліпе... Тут буду я жыць. Журавель — у зары. Старыя засаўкі ў лопуху. Тут некуды ў зоры гадоў вятры нясуць нашу хату, як лодку. Даўно нас выветрыла з яе, не знаю, якой залевай. Як птушкі з гнязда — хто куды — разляцеліся мы па голлях жыццёвага дрэва. Устане маці. Месяца грай. Клятчатымі коўдрамі ложкі засцелены. Дзеці! Дзеці! Гукай не гукай — толькі вецер за сценамі. Сышлі (цяпер адно пісем чакай). Што ж, не было тут дзецям разгону. Пайшлі па свеце шукаць свой хлеб, сышлі з дому. У вушах — галасы, галасы. (Пецярых, без бацькі — бацьку забрала вайна — нас выхавала маці.) У кожнага зараз галінка свая — абжывай ды мацней трымайся. У Валі — швейнае атэлье ў «раівоне» (з іголкі жыве Валя); У Зіны — мінскі трактарны завод (як яна церпіць той грукат i скрогат?); У Аліка — нейкі Белсаўпроф (хоць i няцяжкая ў яго работа, але зарабляе нядрэнна); У Яні — завод у Старых Дарогах, на якім робяць сітро. У Косціка... Адзін толькі Косцік галінку сваю знайсці дагэтуль не змог. Усё не адвыкне ён ад зямлі, што — як малы быў — плугам чапаў, усё не забудзе бацькаў парог. Кінуў работу, пісаў. Думае жыць з мазаля, вольным хлебам у вольным свеце — Без начальства, без службы... Дзеці, дзеці... . . . . . . . . . . З далёкай вандроўкі (Вы калі-небудзь бачылі, Як ходзяць Гончыя Псы, Андрамеда i Рыбы?) Вярнулася сёння Сонца да лагоў Зялёнай Дубровы. Яго прачакаліся тут. Захапіў без яго усе землі Мароз — акупант гэты люты, Зачыніў прыроду на свае замкі, Спыніў усяго жывога токі. Жахнулася Сонца: як апусцелі яго, багатыя на расліннасць, надзелы Дзе падзяваліся птушкі? Куды пазнікалі мядзведзі, i вавёркі i вожыкі? Працёршы воблакам твар (начавала Сонца за Галым Балотам) узялося яно за працу. Небам, небам — пайшло адмыкаць (якія светлыя i бездакорныя ў яго ключы!) зямлю-маладу са срэбнай цямніцы. Выпусціла — ну ж і вясёлы лес! — лісце бяроз i калін з цесных пупышак-каморак, Вольную волю дала траве-мураве, Крапіве — ля платоў, дурнап'яну, чабору. Дачуліся птушкі ў сваёй эміграцыі пра высокае шэсце Сонца, Ляцяць — паспробуй спыні тыя крылы! — да мілых бацькоўскіх дуплянак, да купін сваіх i соснаў. Злятаюцца (колькі крыку i гаму!) жаваранкі i шпакі, удоды, гyci, заранкі, Ластаўкі, качкі, зязюлі, буслы, кані i канаплянкі... Дадому! Дадому! Да тумановага краю! Хаджу я пад небам — нашай сіняй страхою, i — вырай за выраем — ix сустракаю. Бо i сам я — гэткая ж птушка. Правільней, я не ведаю, хто я. Завяла мяне сцежка-вілюшка У няведамыя травастоі. Што за вербачкі там, ля даліны? Ці не вы гэта, Перавалокі? О як ціха! У гуле чмяліным — Толькі я ды аблокі. . . . . . . . . . Тут усё душу маю гоіць. Гай — хвоі вечным спакоем i карою сіняй асін — гоіць; Караністая сцежка (унь прабягае па ёй мурашка з рыжай хваёвай іголкай) гоіць; Божая кароўка, што з неба ўпала мне на рукаў, (андрэйка, андрэйка, пень ці калода, дождж ці пагода?) гоіць; Бяссмертнікаў i павояў лапінка на леташняй пасадцы сасны (тут рай матылям i яшчаркам) гоіць; Трыпутнік i лебяда, васілёк i зялёнае жыта над глухой баразною гоіць. Поле маё — гоіць, Дарога — гоіць, Неба — гоіць. (На душы маёй — раны, раны. Мусіць, таму, што дала мне маці душу, танчэй ад мембраны. О, хто яе не чапаў, не рваў яе абцугамі! О, хто яе не таптаў, не лазіў па ёй з нагамі!) Сёння ўсё,нават паветра маёй Зялёнай Дубровы, душу маю гоіць. А найлепей за ўсё самы стары i самы выдатны на свеце доктар — праца любая — гоіць. . . . . . . . . . . . . . . Я — успомніў сябе. Я ж — сялянскі дзяцюк. Якая моцная ў мяне рука! Ляціць па вёсцы — цюк, цюк! — Стук майго малатка. Як гуляю, раблю. Праца — дар. (А здавалася, што ўжо зусім я ў паперах зачах.) Як хораша жыць. Я — гаспадар. Я сам расту ў сябе ў вачах. . . . . . . . . . . . . Потым ускіну на плечы касу — У траву, у расу Панясу. Сілай мераючыся, Стану з дзядзькамі вясковымі ў рад, Рад. Недзе там, за Канаваю, Не затоптаны мо, як след, Стыне мой след. Колькі там пабывала вятроў, Праляцела снягоў! (Паспрабуй злічыць!) Толькі радасць дзядоў, Што свой хлеб мазалём здабывалі, Я не здолеў забыць. За шмат год не прыжыўся (мо гэткі падвой?) Я на глебе другой. Што рабіў я, не ведаў, нашто я раблю. Я любіў i не ведаў, ці праўда люблю. Галава ўжо была у мяне — не мая, I рука мая не мая. Я не ведаў, дзе я, Дзе — не я. Павуціну, што, быццам бы кокан, мяне начала аплятаць, Я рашыў разарваць! Адуванчык, свяці, ліст, спявай на вярбе — Я вяртаюся да сябе! Намянташу касу, абатру расой I пайду — адхінайся, калгасны мой луг! — Паласой, Паласой. Буду кідаць, як вежы, стагі, буду поле, што пахне дажджамі, араць. Буду кожны свой дзень (што нясуць жаўрукі), нібы свята, страчаць. Тут, пад Сонцам маім, у вялікай сяўбе, Адшукаю сябе!Поделиться с друзьями: