* * *Я цябе, як песню, любіў,Хмель круты тваіх вуснаў піў,Да высокай зары над зямлёйЯ цебе ад верб не пусціў.Думаў, вып'ю цябе да днаУ
шырокіх, дужых руках,Але ты для мяне былаНевычэрпная, як рака.Зноў ішоў да цябе праз ноч,Праз мяцеліцы, праз агні,Да тваіх спагадлівых вочI жаночай гарачыні.Я цябе, як песню, любіў,Хмель круты тваіх вуснаў піўI да скону, відаць, табойГалаву захмяліў.* * *Былі тады — ноч, ты ў слабенькім паркаліку, арэшнік,Ды я, грэшнік.A зоркі ўсе стаялі, як адна,У возеры расчыненым, без дна.A ў беразе праз сон (ці ад савіных лап?) з адчаемКрычала чайка.I вабна слалася нам да сцяжыныКвяцістаю пярынай — канюшына.I ў шчасця свет вяла (так блізка блузка!)Конікаў язычаская музыка.* * *Ты мне казала: — Без цябе дайду дадому, адыдзі!А вочы гаварылі: — Правядзі...Ты мне казала: — Ну! Без рук! Пусці хутчэй!А твае рукі: — Прыгарні яшчэ!Ты мне казала: — Не цалуй мяне, благі!А губы зноў шапталі: — Дарагі...Ты
мне казала: — Што ты! Нельга! Цвёрда кажу я!А сэрца стукала: — Твая, твая...I добра ўсё ж, што ў часе залатымПаверыў я зусім не словам тым,А твайму сэрцу, трапяткім губам,Рукам гарачым, маладым вачам!Я прыйшоў да васЯ прыйшоў да вас, каб сказаць,Што за горадам ноч, як дзень:Каля рэчак вербы не спяць,Ясны месяц стаіць у вадзе.Там, пры сцежцы, ажыны цвітуць,Май шугае праз берагі.Там дзве пары слядоў вядуцьУ някошаныя мурагі.Я прыйшоў да вас, каб сказаць,Што не раз можна ў свеце кахаць:Гэта ўсё хлусня, ўсё мана,Што любоў на зямлі адна.Хай замерла зямля, як струна,Хай замоўкла ў палоне сноў,Цёплым крыллем махне вясна —Расцвітаюць яблыні зноў.Я прыйшоў да вас, каб сказаць,Што няма на зямлі небыцця:Будзе вечна пад сонцам грацьЗалатое кола жыцця.Як заманліва ўсё наўкол!Правады на слупах гудуць.Недзе рэжа сінь ледакол,Электрычкі па свеце бягуць.Я прыйшоў да вас, каб сказаць,Што для нас гэта зоры гараць,Што не згасне ў крыві маладосцьI што шчасце на свеце ёсць!