* * *Зноў вярнуўся я ў бацькаў свет палявы —У першабытнасць дрэў i травы.Авяваюць мяне вольныя крылы радзімы —Вёсны ды зімы.О як хораша — толькі з пapoгa — піцьМаладыя настоі раніц!Аб галінку шыпшыны лясной(Як матылі, яе кветкі абселі)палец раніць!Грае вечную арыю бор —Я пайду без дарог, як вецер.Можа, ўбачу, як ладзіць бабёрСвой прытулак на гэтай планеце.Блісне мне ля тваёй дзеразыБліскавіца-яшчарка, лесе.А мо стрэну пагляд казы,Што пасецца ў зялёным леце?Там з-за хвой,дзе сцежка лася,З-за галін вербалозу, здалёкуМне, як радасць, адкрыецца ўсяАзярына — зборнік аблокаў.Будзе плёхаць хваля ў трысці,Асыпаць пялёсткі каліна...Гэта шчасце,
што ёсць у жыцціРодны бацькаўскі свет каляінны!* * *Вось ізноў — праз безліч гадоў! — у руках маіх простая пуга сырцовая: я пасвіць каровы ганю(Што ж з таго, што на імя маё навешана тытулаў розных вучоных).Сонца яшчэ не прыйшло на зямлю.Але яно недзе ўжо блізка: пабялела на ўсходзе унь неба, вераб'і прачнуліся ў бэзе,I певень, першы саскочыўшы з седала, шукае курам на дварэ пачастунак.Каровы, вытураныя жаночымі кухталямі забрамы, стаяць сярод вуліцы, выцягнуўшы ўперад галовы,I сонна жуюць сваю жвачку. Я доўга хаджу ад адной да адной,пакуль не скранаю нарэшце ix з месца.Цячэ па вуліцы статку рака.На выгане яна разліваецца ва ўсе бакі.Цяпер на планеце адзін толькі гук — грызуць каровы расяную мураву!(I што я рабіў дагэтуль? Для чаго разменьваў свой, i без таго скупы, век?)Булькоча ручай недзе на дне зарослай канавы (Мусіць, трапіўся камень яму на шляху), Зялёная жабка, скокнуўшы неўпапад, застыла ў мяне ля нагі (думае, што я не бачу яе між травы),Разгалісты дуб, не надта стары, але з чорным дуплом унізе,(i ў каго падымаецца рука тут класці агонь?)Яшчэ зусім не прачнуўся:не зварухнецца на ім нават ліст.A ў небе, узляцеўшы з зялёнага цёплага жыта i ля хмаркі суняўшыся, як верталёцік,Запеў — такую старую, знаёмую i такую новую песню жаўранак — шэрая птушачка палявая.А мо гэта зусім не жаўранак?Mo гэта сэрца само песню бацькоўскаму краю спявае?Сцежкі маленстваДарэмна лаеш мяне ты, крытык,Дарэмна поўніш газету крыкам,Дарэмна колеш шпількай насмешкі,Што я апяваю маленства сцежкі.Я буду ўсё роўна — не прызнаю тваё вета! —Клікаць вобразы роднага свету.Там ліпы як ліпы i вербы як вербы —Растуць як хочуць пад вольным небам.A сцежкі тыя, палявыя дарогіПратоптваюць самі людскія ногі.I салавей там не ў клетцы — вольнаПяе салаўісе ў цёмных вольхах.У ясным тым свеце — ў нябыт ён не кануў! —Ніхто не хавае за пазухай камень.Усё ў вачах там напісана шчыра,Там два на два — заўсёды чатыры.Там чорнае — чорнае, рыжае — рыжае,Слуп ёсць слуп i грыжа ёсць грыжа.Там з нараджэння жыве ў мяне маці —Садзіць картоплю, сее макі,Ідзе («хоць каня брыгадзір калі дасць») у поле:Кланяецца буракам,Прарэджваючы ды праполваючы,Лён бярэ на загоне, між двух палікаў —Не зарасла хаця б яе «пайка».А вечарам дома — толькі ўпраўляйся — працы:Гарбузнік сячэ для свіней(«ненажэры, каб на ix пранцы»),Агуркі палівае, куранят частуе крупою,Каля печы круціцца з чапялою...Усе вяскоўцы мае(хто час ліхалецця не помніць?),Як шклянку, дзень свой працаю поўняць.Даўно яны ведаюць, знаюць, як трэба,Колькі каштуе скарынка хлеба.Там ca стала (не думайце, што з-за грошай!)Ніколі не скінуць пад ногі крошак.Па сцежках тых родных так ходзіцца лёгка:Там хочацца лётаць, з рэхам галёкаць.Там можаш грому смяяцца вясёла,Пусціцца па лужынах пад вясёлку.Там ходзяць — к ночы — туманы нячутна,Пад ногі сцелецца лістам трыпутнік,Святляк запальваецца за гародаміI мак таўкуць камары — на пагоду...Мы ж сцежкі маленства чамусь забываем,Сябе ад сябе — дзівакі — адрываем.Душу нашу губяць з узростам наросты:З'ядае яе кар'ерызму кароста,Смоўж зайздрасці смокча i смокча штоночыЦі шашаль нажывы ушчэнт яе точыць.Сцежкі маленства, сцежкі маленства!Вы — лекі ад розных людскіх калецтваў.Па вашай траве, па вашых росахЧасцей бы ступаць нам нагою босай,Часцей бы да вас нам усім прычашчацца,Ад бруду ўсялякага ачышчацца.Лячыцца вашых крыніц чысцінёюДы матчынаю слязою святою.Перакаці-полеРасла травінка на вясёлым полі —У родным свеце, у расяным прыволлі.Але аднойчы злосны ўсхадзіўся вецерI, вырваўшы, панёс яе па белым свеце.I вось лятае травінка ад поля да поля,Сядзе i тут жа ўверх уздымаецца — перакаці-поле.Дзе ёй спыніцца, дзе ўкараніцца — не знае:Не міла травінцы глеба чужая.Коціцца далей i далей. Такая ўжо доля:Век між зямлёй i небам перакаці-поле.МурашкаАд цямна да цямна —на нагах мурашка. Сук, большы ў сем раз за сябе,схапіла i бяжыць: не цяжка!I выхадных ёй не трэба, снуе i снуе ля свайго палаца,Што значыць — любая праца!Жураўліныя ягадыЗа лесам сінім, на градцы нязнанайСпялілі ягады журавы.A
ўвосень сабралі i ўсім караванамПанеслі ў кошыках да сінявы.Хацелі данесці да цёплага поўдняРоднага краю дары.Ды свіснула бура i з дзюбаў раптоўнаСарвала кошыкі ўсе ўгары.Як сонцы маленькія, на імшарыСкаціліся ягады з вышыні.Ад той пары журавы i заразШукаюць, шукаюць ix дзень пры дні.Знайшлі ix i людзі, аблюбавалі,І вось, калі загарацца кляны,Ідуць на балота і, нібы каралі,Збіраюць у кошыкі ды ў збаныЧырвоныя ягады жураўліныя —Журавіны.* * *Замятае, лісцем замятаеПоплаў, пасекі, раўкі далін.Завядзі, дарожка залатая,У краіну вольх i арабін.Там цвіце — мой сон заўсёдны — верас,Па нізах віецца дзеразаI блішчыць расінка раннем шэрымНа травінцы кожнай, як сляза.Хай бягуць за голлямі аблокі...Годы уцякаюць — не лічы...Глянь, пад елкай — рыжык крутабокіДы баравікі, нібы карчы,Ды ў агні нягаснучым асіны —Не атушаць ix i туманы —Сняць свае, зялёныя i сінія,Чэрвеньскія ночы, як чаўны...* * *Так кожнаму наканавалаДоля — міл ці не міл:Усе мы адыдзем памалуЗа небасхіл.Ды ў сонечным свеце, за брамай,Залётная каня, крычы! —Будуць цвісці гэтаксамаЯблыні i касачы.Белай сям'ёю крылатай —Новага лета паслы —Будуць на поплаў за хатайЗноў апускацца буслы.Я зноў ix убачу!АхвочаНа свет гэты, тут i там,Будуць глядзець мае вочы,Што ўнукам я перадам.Закон вадыЗ дарогі! Вада лёд прарвала!Бачыце, бачыце, як яна рынулася на волю — вал за валам!Хутчэй, разявака: лёд вада прарвала!О як яна загаварыла, запела, забушавала!A ўсю ж зіму пад лёдам, як лінь, стаяла.І не было цішэй вады...А гэта — вада лёд прарвала!Бяжыць, абганяючы самую сябе, зрываючы палі, платы, маладая,Спяшыць запоўніць нізы ўсе i ямы да краю!Такі — закон вады: вада пустаты не трывае...* * *У мяне ёсць мара глыбінная:Здаць мясцкому ўсе ключыI з сталіцы, як з лабірынта,У лясныя нетры ўцячы.Пасяліцца ля песні чыстай —Нетаропкага ручая,У сядзібе зялёналістайБестурботніка — салаўя.Ды пакуль пачакайце,Лясныя нетры,Ручаёк булькатлівы,Баравое паветра.Я шчэ маю сяброў,Без якіх мне нідзе не ўсядзіцца, не ўспіцца,Я шчэ недругаў маю,З якімі ніяк не магу не счапіцца!
Вырай
* * *Далёка ад азяродаў, там, дзе між хмарамі-марамі зоркі ледзь-ледзь мігцяць,Гусі — га-га! — ляцяць.Над прыгорбленымі стрэхамі (што маўчаць каля ліп нерухомых),Над гразёю — аж дрыжыкі! — вуліц, над блішчастых лужын холадам,Над гарадамі-сотамі (дзе ў светлых ад электрыкі вокнах снуюць людзі ў піжамах бяссонна),Над соткамі (якія хавае змроку заслона),Над прыазёрнымі чаратамі, над маякамі, над вякамі,Як гуслі —Гусі.У вырай, у вырай, у вырай —Гусі ляцяць.Ізноў ім, ізноў ім, ізноў ім за далячыняю далячыньЗвонкім ключом адмыкаць.Будуць пад імі плысці рэк паясы i ветрам абсвістаныя даліныУкраіны.Ca сваёй вышыні яны павітаюццаЗ аграмадай-Эльбрусам пад белым абрусам.Пройдзе паціхуПад крыламі іхнімі,Як Зямлі блакітная латка,Адрыятыка.А там — мурожнай саванай-выганам — гэй, прапусці, маладая вясёлка-арка!Афрыка...Далёка ад азяродаў — што ім дарогі i межы, што ім граніцы дзяржаў! —Гусі ляцяць.Дзікія гусі ляцяць.* * *
Памяці Л. Баразны
Жыў хлопец. Мастак. I былі ў яго скарбы —Вялікае сэрца i ў скрыначцы фарбы!Браў пэндзаль у пальцы ён не для забавы:Хацеў ён людзям трошкі сонца прыбавіць,Адкрыць неадкрытыя колеры радугI ў сэрцах пасеяць яшчэ адну радасць!Ды вось — перастрэлі хлапца два тупіцы,I свет, што ў фарбах ляжыць яго, больш не раскрыецца!..О, людзі, высокае племя! Па-брацкуНам трэба б за рукі ўсім разам пабрацца...Няўжо не асілім мы гэтую крыўду людскую — заўчасную смерць?