Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Каласы

Цвірка Кастусь

Шрифт:
Замачылі Купіў сабе касцюм Савось. Лаўсанавы, чын чынам. Прыбраўся ў новае i вось Шыбуе ў парк хлапчына. Ды тут насустрач дружбакі. Няўжо Савось, ну й лоўка. Віншуюць хлопца ў дзве рукі: — З абноўкай, брат, з абноўкай! Хадзем замочым — важны ж факт! Як? Без замочкі пойдзеш? Дык ён рассохнецца ж, А так Не зносіш за стагоддзе! Над круглым столікам «Зары» — Насы як памідоры. П'юць, не шкадуючы, сябры За Саўкавы уборы. Ноч, а яны ў «Зары» яшчэ: — Падбавім мо? — Падбавім! I ў шклянкі зноў цячэ й цячэ Гарэлка для забавы. Бязлюдна ўсюды. Ціха скрозь. Ды вось у змроку мутным Ідзе зігзагамі Савось — За сем кварталаў чутна. Ідзе, i ўжо сваіх двух ног Тут малавата хлопцу. Савось на ўсіх на чатырох Гразь па завулках топча. Назаўтра
ўстаў i аж абмяк:
Штаны — хоць ты выкручвай, А там, дзе кінуў ён пінжак, Ляжаць адны анучы.
З адчаем Саўка ў грудзі б'е, Глядзіць на ўборы слёзна. Кляне сяброў, кляне сябе, Ды толькі вельмі позна!
Хаця б чаго не выйшла Жыў ціха Стах, не меў заўваг. Зайздросцілі ўсе Стаху. Ды толькі быў надзелен Стах Залішняй дозай страху. Не бачыў ён ні зорак-воч, Hi ў белай пене вішань. Адно тачыла дзень i ноч: Хаця б чаго не выйшла! Выходзіць з дому ў горад Стах, I мроіцца ўжо Стаху: Вось на яго — трах-тарарах! — Наехаў МАЗ з размаху. А пераход — перш чым ступіць, Паўдня ў якім зацішшы Ён, трасучыся, прастаіць: Хаця б чаго не выйшла! Да жонкі прыйдзе: легчы б як Хацеў ён пры каленях. А што як вырасце сям'я Ад гэтага хацення? О не! Хоць жонку i люблю, Ды дзеці ж — вэрхал лішні. Лепш дзе пад плотам перасплю: Хаця б чаго не выйшла! Для драмгуртка аднойчы Стах Стварыў знянацку драму. Ды што як будзе яна — жах! — Нe даспадобы Саму? Мо перагнуў? Ці не дагнуў? I, каб не думаць лішне, Аддаў ён свой жа твор агню: Хаця б чаго не выйшла! Пра той яго ідэйны гарт Дайшла да клуба чутка. — Ну, што ж,— сказаў загадчык,— варт! I меў ён крэсла хутка. Стаў сам камандаваць гуртком, Ды, пост свой уявіўшы, Закалаціўся ўсім нутром: Хаця б чаго не выйшла! Прыносяць п'есу — будзь здароў! Не твор, даводзяць,— глыба! Зладзеяў, лежняў, махляроў, Як трэба, б'е па хібу. Ну, ну, а што, калі й па мне Той глыбай найвялікшай? Адразу візу тут? О не! Хаця б чаго не выйшла! Ім візу даць? А што, як тхор Які зарыт тут? Візу! Ён месяц з лупай гэты твор Разглядваў — зверху, знізу. I вось здалося: твор запах, I праўда, псінай згніўшай. 0, пахаваў яго тут Стах: Хаця б чаго не выйшла! Ды тут сказалі Стаху: брат, Дзе ж ежа для тэатра? Гарыць аматарскі тэатр! Куды ж такое варта! Збялеў наш Стах: i як тут быць? Мо ён на свеце лішні? Вяроўку ўзяць? Ці далей жыць? Хаця б чаго не выйшла!
Ахвяра букваедства Як людзі, жыў Антось, ды вось Пачуў параду ў свеце: — Глядзі, ніколі не вынось З уласнай хаты смецце. Прывык Антось любіць статут, Жыў нават па раскладу. Таму пачаў адразу тут Ажыццяўляць параду. Усё у хаце ён цяпер Захоўваў да смяцінкі — Атопкі, друз, цюкі папер, Рыззё, шмаццё, скарынкі. Да столі вырасла гара Ў Антося таго смецця. Тут схамянуўся ён: пара Яго хаця б адмесці! Ды позна: да дзвярэй бядак Прабрацца ўжо не мог ніяк. I каб праход сабе прыбраць, Пачаў ён смецце ушчыльняць. Ахапкамі старых газет Даверху забіваў клазет, А дробныя газеткі Запіхваў у разеткі. Так кідаўся ўвесь дзень, ды — гора Не меньшаліся смецця горы. Пад вечар, мокры да штаноў, Упаў Антось без сілы. Яго гарою рызманоў У момант прыдавіла. Брыгадай нейкаю праз дзень Антось быў адкапаны. Хто быў там, кожны шапку здзеў: Памёр ён гэтак рана! Ды як настаўніку свайму Прыхільнікі гурбою Да неба манумент яму Узнеслі, як герою. I ix навостраны тапор На гэтым мануменце, Каб зналі, выбіў так: «Памёр, Але не вынес смецця!»
Ода одам Не заводам, Не параходам, Не гарадам, Не гародам — Складаю я оду Одам. Якія ў ix стройныя строфы! Якія ў ix трапныя тропы! Як лоўка яны пад цябе падплываюць, стругі! Як вытанчана перабіраюць душы тваёй струны! Як дух узвышаюць заўсёды! О оды! Оды сталіцам, Оды дварам, Оды феліцам, Оды царам. Быў цар — чалавек. Былі i ў яго хібы. Як i ўсіх, браў яго одум. Ды вось аддалі цара одам. Слоў агняцветных рэкамі, марамі алею i мёду Затапілі цара оды. О як умелі хвалу пець оды! Галаве — оды, звілінам розным яе — оды, вачам, якім за трыста гадоў наперад відаць,— оды, Рукам, якім дадзена сонца наўкруг рассяваць,— оды, брывам — оды, вусам — оды, вушам — оды... Так
услаўлялі оды цара,
так узвышалі, так малявалі, Аж пазнікалі ў яго ўсе бародаўкі, шрамы, Вуглаватасці i радзімыя плямы, Пайшло расці тулава ў неба, у шырыню — плечы, Запоўніўся лоб. мудрасцю нечалавечай... Вось так з чалавека — ні мала, ні многа — Оды рабілі бога. Шумелі оды, Шалелі оды, Ды на зямлю ўжо даўно прыляцелі Інакшыя годы. Ходзяць, скісшы, Одапісцы: Няма ўжо моды На оды. Няма i не будзе. Хай людзьмі застаюцца людзі!
* * * Ты пакрывіў душой — сказаў не тое, што думаў: Меркаваў, што ілжывае слова тваё — толькі кропля маленькая ў моры зла. А што калі кожны гэтак жа сама, змаладушнічаўшы, пакрывіць хоць раз у жыцці душой? З маленькіх кропелек гэтых утворыцца новае мора, якое — на колькі яшчэ стагоддзяў? — Перакрые дарогу да праўды.
Гузік Хваліўся гузік ганарыста ўсім, Што цэлы свет трымаецца на ім адным. А аказалася (о гузік, гузік, як жыццё пражыў ён!), Трымаў ён усяго штаны чужыя!
* * * На дом дзівак Наводзіць лак, I — прыгажэе асабняк. Каму відно, што ўдзень i ўночы Яго пад лакам шашаль точыць!
Крот Увесь свой век — у цемры крот, Грабе зямлю — ад году ў год. Не знае крот, што над зямлёю Сонца ходзіць залатое!
* * * Жыццё адно. А мы — на чаркі, сваркі, На модны гарнітур, на гальштук яркі, На рэбус, на чарпак, на карамель Разменьваем яго, нібы рубель.

Я прыйшоў да вас...

У адбудаваным Мінску Каханая, хутчэй Ідзём да плошчы блізкай: Не бачыў я яшчэ Такім, як сёння, Мінска. Зірні, як вецярок Над роўным строем ліпаў З прысад, нібы знарок, Пялёсткаў рой рассыпаў. Калі, не знаю сам, Бяру цябе пад руку, Як легка крочыць нам Па вычышчаным бруку. Агнёў, глянь, колькі хтось Навешаў над праспектам. Аж ззяе ўсімі скрозь Ён колерамі спектра. Які разгон — жыві! Усмешак — горад поўны. Ці ж быў бы без любві Наш Мінск такім чароўным?
* * * Калі каханне, як світанне, Цябе пакліча на спатканне, Ідзі насустрач, не туліся За частаколам, у цяні: Раз ты баішся апячыся — Зусім не грэйся пры агні.
* * * Скрозь вуліц i двароў хітраспляценні Давай збяжым з табою на цямку Туды, дзе танканогія алені Пужліва п'юць азёры з лазняку, Дзе вецер — за лістком лісток — гартае, Як кнігу, крону белую вярбы I голас свой прарэзлівы, гартанны Бяруць у рыжым хмызе журавы... З пастоў здымае раніца туманы I сонцам адчыняе далячынь. Хутчэй абмый расою твар заспаны, Бяжым, бяжым — у дарагую сінь! Хай голле лоз зялёных б'е па твары, Дубцамі елак колкіх хвошча — што ж! У дальняй далі, пад грамоў удары — Не плач пра плашч — нас прапалошча дождж. О ясны май, зялёны i люстраны! О сполахі высокія камет! Ці ж рамкай вузенькай телеэкрана Для нас сышоўся неабдымны свет? Нам трэба спеў прастораў чуць заўсёды, Пад вольным небам бачыць — не ў кіно — Рачулак паясы i сонца ўсходы, Маланак пугі i лугоў радно. Карціны лепшай не знайсці за тую, Што на самой зямлі вясна няўзнак Вясёлкавымі фарбамі малюе. Які зраўняцца можа з ёй мастак? Туды, дзе ў дрэвах ходзяць светацені, Дзе не змаўкае вечнае ку-ку, Давай збяжым з табою на цямку Скрозь вуліц i двароў хітраспляценні.
* * * Не шкадуйце добрых слоў жанчыне. Стрэўшыся, кажыце ёй часцей Аб яе красе, аб дабраце, Аб вачах яе, чароўных, сініх. З ружай параўноўвайце, з вяргіняй — I яна, як кветка, расцвіце!
* * * Ты скажы — я адразу пайду За цябе у агонь i ў ваду. Я гатоў нават горы скрануць, I мароз i спёку сцярпець — Толькі б голас твой мілы чуць, Толькі ў вочы б твае глядзець. Што ні скажаш, усё зраблю — Ты пабачыш, як я люблю; За цябе ўсё аддам — загадай. Аднаго не змагу, выбачай: Прамяняць на цябе свой край.
* * * He ідзі дахаты, пасядзі, Паглядзі, якая ў небе ноч I якія зоры, паглядзі, На расянай руце каля ног! I якія ліпы i сасна! I які унь месяц на вярбе! I якія ружы — бо вясна — Расцвілі у сэрцы для цябе!
Поделиться с друзьями: