Клавуня, гэта я, твой Вася
Шрифт:
Па палях, лугах і кустарніках ляжала многа рознае зброі, снарадаў і гранатаў. Але пакуль што сяляне найбольш цікавіліся ботамі, вопраткай, якую баязлівыя перашывалі на цывільную моду, аіншыя ганарыліся мундзірамі.
Сярод бегаючых па карчах, акопах ды вытаптаным жыце была і Параска, якой у шустрасці і хітрасці не дараўняў ніякі мужчына з вёскі.
Тым часам Параска палічыла, што знайшла проста шчасце, якое дазволіць ёй збагацець сумленна, без сораму. Менавіта знайшла яна поўны акоп зялёненькіх, жалезных з драўлянымі троначкамі таўкачоў да бульбы. З уцехі кроў ёй ударыла ў голаў ды ўліла ў яе смыкалку; прыкрыла Параска галлём акоп, а сама — гайда дамоў за канём. Запрагла яго ў драбіністы воз з кельнямі і паімчала ў лес.
Нагрузіла Параска воз таўкачоў і
Прывёзшы дамоў "тавар", Параска дзе толькі параспіхала яго, каб мужу неспадзяванку зрабіць. Распрагла каня і пачала варыць бульбу на абед.
Баі адкаціліся на захад, то і муж Параскі таксама лазіў па палях, каб штосьці знайсці. Прывалок ён дадому торбу ад дыскаў ручнога кулямёта, вінтоўку і каляску ад кулямёта "максім". Маўляў, у гаспадарцы ўсё прыдасца, мо часам у тым безгалоўі дзе на казу запалюю.
Увайшоў у кухню якраз у той момант, калі жонка бульбу на пліце таўкла.
— Падай! — закрычаў і сам выцягнуўся на падлозе.
Параска ў той жа міг і пакацілася, бо падумала, што муж бачыў ляцячы ў іх акно снарад.
Ляжаць яны — галава аб голаў зажмурыўшы вочы, і дрыжаць.
Параска першая падняла голаў і пытаецца:
— Што сталася?
— Дзеецца?! А чым ты, дурніца, бульбу таўчэш? Гэта ж нямецкая граната. Яна ж у гарачым адразу выбухне!
Выняла Параска таўкач з чыгуна, абмыла і закінула за "бэндуру", дзе ляжалі лыжкі і апалонік.
На другі дзень уся вёска ведала, што Параска знайшла цудоўны і вечны, бо жалезны таўкач. Сталі людзі прыходзіць і прасіць, каб пака-зала ды прадала. Параска кожнай прадавала, але гаварыла, што ўжо апошні і на кожным цану падбаўляла. Адной толькі куме дала дарма.
Калі ўжо ўсе жанчыны ў вёсцы мелі чым бульбу таўчы, Параска не ведала, куды ўвапхнуць рэшту. Падмаўляла суседак, каб бралі па два, на запас, але скупыя суседкі цешыліся тым, што маюць. Параску страх апанаваў, што паіржавеюць і цана спадзе, але кума параіла: "Давайце панясем па суседніх вёсках, мо там прадамо". Пару дзесяткаў прадалі, але не больш, бо трапілі на адсталыя вёскі, якія не хацелі новай тэхнікай бульбу таўчы. "Мы таўчэм валкамі, — адказвалі ім. — Вязіце ў Кляшчэлі, там збіраецца больш культурны народ, то й раскупіць".
Нягледзячы на жніво, Параска ў панядзелак патрабавала ад мужа запрэгчы каня, бо яна абавязкова мусіць быць у Кляшчэлях.
Прэ Параска ў Кляшчэлі, на ўсю выцяжку каня, бо ранак-панак. Пакуль сонца ўзнялося на вышыню хат, Параска прадала амаль усе таўкачы, якія прывязла. Два толькі засталіся, бо нейкі дурань пажартаваў, што гэта гранаты ("Каб яго распарола!"). Узяла Параска абодва ў рукі і давай хадзіць паміж вазамі ды крычаць:
— Каму апошнія два таўкачы?!
І ў тым моманце нос аб нос напаролася на міліцыянера:
— Што ты, Параска, смерцю гандлюеш?
— Якою смерцю, ты другі разумак, не бачыш, што гэта таўкачы да бульбы? А яшчэ ў міліцыі!
— Давай мне гэтыя прылады і хадзі са мной.
— Што, арыштуеш мяне за шпікуляцыю?
— Не, не арыштую, але хадзі — патаўчэм балота.
Міліцыянер крочыў спераду а Параска за ім. Адыйшлі на луг далёка ад людзей. Міліцыянер шпурнуў адзін таўкач у твань і тут Параска ад выбуху сама, без загаду, упала на зямлю. Міліцыянер засмяяўся, але сказаў:
— Калі не хочаш сядзець у турме за гандаль смерцю, то шукай людзей, якім прадала гранаты, бо іх чакае смерць!
Кінулася Параска на рынак галосячы пра гранаты-таўкачы а потым па вёсках пабегла людзей папярэджваць ад смерці. А ў душы прызнала, што трэба мужа слухаць, хоць пра гэта яму нават і не пікнула.
КЫЧА, ДЭ?
Этымалогіі і генезісу слова кыча я не ведаю і нават забыў аб тым, што сам яго ўжываў 55 гадоў таму. Неяк яно мне ніколі не прыходзіла ў галаву нават тады, калі пісаў аб сваім пастушыным лёсе. Думаю, што гэта дэфармаванае
беларускае слова акыш, якое ўжываецца для адгону птушак або назойлівага суседа: Акыш, маро, згінь-прападзіі У маім Грабаўцы ды ў наваколлі гэтым кыча, дэ'? адганяюць авечак, калі яны цэлым гуртом пруцца, бы тыя свінні, у зялёнае збожжа — шкоду, або запыняюць, калі дурная авечка не трапляе на свой панадворак, а бяжыць кудысьці ў блуды. Агульна кажучы, кыча, дэ? значыць куды лезеш. Але яно гучыць вельмі па-чужому. Так, як бы дзесьці ў аўлах ці іншых кішлаках. Белая Русь запазычыла яго дзесьці з Азіі, як акыш, а наш, тутэйшы народ перарабіў яго на кыча, як перарабляе шмат што іншае, называючы гэта ўзбагачэннем або развіццём мовы.Гэта слова прыйшло мне на думку ў першай дэкадзе мая гэтага года, калі я, некалькі гадоў пасля разбурэння помніка савецкім дзецям-воінам, адведаў беластоцкія Плянты — парк, якім ганарыцца горад, месца шпацыраў і адпачынку мяшчан. А так, дарэчы, хочацца запытаць дзеячоў КПН, чаму яны не паедуць у Вену, каб і там раз-бурыць падобны помнік або прымусіць аўстрыйцаў, каб гэта за іх зрабілі.
Беластоцкія Плянты прыгожыя здалёк, а найпрыгажэйшыя з самалёта. Але калі ўвайсці туды, дык складаецца ўражанне, што ходзіш па сметніку. Лаўкі, скверы і ставы замест прыемнасці для вачэй дастаўляюць агіду. Усюды густа паперы, каробак з-пад розных сыроў, маргарынаў, ёгуртаў, кефіраў і іншых напіткаў, на лаўках ляжаць кавалкі бутэрбродаў і размоклае марожанае, не гаворачы ўжо пра рознага тыпу бутэлькі і бляшанкі. Не бракуе, хаця цяжка зразумець чаму, і ануч.
Калісьці трэба было мне паехаць у Кляосін. Пры нагодзе зайшоў я і ў лес, бо неяк без яго мне цяжка жыць. Але не суцешыўся я выглядам "народнага багацця". Сустрэў я там столькі набітага шкла, Гаршкоў, торбаў, паперы, бутэлек, банак, дроту і чаго толькі хочаце, што страшна ступаць. Плянты ад гэтага і іншых лясоў, а быў я там якраз тады, калі адбывалася ў Польшчы агульная акцыя ачысткі лясоў, адрозніваюцца толькі тым, што на Плянтах можна пакаўзнуцца і грымнуць на сабачых адыходах, а ў лесе — на чалавечых. Тут няма ніякага закіду ў адрас прыбіральшчыц Плянтаў, бо хто здолее цэлыя суткі сачыць за неахайнікамі?
Справа ў тым, што грамадзяне Польшчы не маюць пачуцця эстэтыкі, дысцыпліны ды культуры ў сужыцці. Адначасна маюць агромную амбіцыю быць паўнакроўнымі еўрапейцамі, на якіх хтосьці мусіць працаваць, каб яны маглі гуляць. І вось тут мне, бы вырванаму з летаргіі, захацелася крыкнуць: "Кыча, дэ?!" Гэта павінны сказаць перш за ўсё немцы, якія любяць парадак, чысціню, дысцыпліну і ... працу. У іх бэфэль іст бэфэль, а нам з чым до госьці, як гавораць палякі. У іх сметніцы ў парках і на вуліцах для таго, каб туды кідаць смецце, а не як у нас, сметніцы пустыя, а наўкол іх — сметнік. А які нямецкі ўрад дапусціў бы, каб вадаёмы былі загружаны рознымі адкідамі, а не качкамі, рыбай і лебедзямі? У нас пасля вайны гэтаксама было, але звялося, бо непатрэбнае. А ці ж не маглі б галодныя людзі, якіх — па-водле статыстыкі — у нас не бракуе, злавіць сабе на абед карпіка ці хаця б карасіка? Не, іншыя дзеці па вуліцах збіраюць грошы для галадаючых дзяцей, а шмат дабра проста марнуецца. Але дзе там! Так лягчэй: сабраць грошы і прыдбаць ім хлеб, куплены ў Канадзе за долары.
Прэмся ў еўрапейскія структуры, як няпрошаныя госці, бо думаем, што яны будуць на нас працаваць, а мы толькі спажываць выпрацаванае кімсьці дабро і гуляць па парках ды выяжджаць да іншых карміцеляў па турыстычных пуцёўках. А нашы паркі і вуліцы будуць прыбіраць нямецкія прыбіральшчыцы. Адпомсцім за фашызм.
Я гэта напісаў і паставіў кропку. Але, калі ахамянуўся, падумаў: а мо гэта і добра, што ўвапрэмся, каб быць у Еўрапейскай уніі і НАТО, бо тады Злучаныя Штаты Амерыкі возьмуцца навучаць нас парадку, дысцыпліны і культурных паводзін. Гэта будзе згодна з нашай ментальнасцю і характарам. Мы любім, каб нас нехта ганяў і намі валодаў. Затое не любім слухаць сваіх, няхай сабе і талковых, людзей. НАТО давядзе да таго, што і ракетчыкі, і пілоты, і падраздзяленні хуткага рэагавання будуць адпачываць у чысціні сярод культурных тубыльцаў. Я — за НАТО! Адмяняю загаловак..