Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Шкляначку кавы купіў і сьпяшаюся дадому, зварыць. * * *
Час адпачынку, і кожны нешта сваё ўспамінае. * * *
Брата
* * *
Цыгарка ў руцэ, зьбіў попел, і агеньчык быццам прачнуўся. * * *
Шэра-чорны цень у жыцьці пакідаю — свой фотаздымак. * * *
Змоўкла радыё, тэлевізара сьвятло гасьне на вачах. Віктар Шніп
* * *
Сьвецяцца зоры. Кароткая дарога да роднай хаты. * * *
Блішчыць сіні сьнег. Трэснуў на бочцы абруч. Едкі пах дыму. * * *
Рыпяць арэлі. Птушка сьпіць на галінцы. Сьвеціцца шкельца. * * *
Далёка дамоў. З куста падае лісьце. Халодны лівень. * * *
Белая
вішня. Узьляцела сініца. Сыплецца шэрань. * * *
Высокая трава. Плыве па зялёнай вадзе пажоўклае лісьце. * * *
Старая ня сьпіць. На тумбачцы сьвеціцца здымак старога. * * *
Малады голуб лётае за матылём. Ціхія дрэвы. * * *
Жанчыны рвуць лён. Шэры жаўрук у небе гаворыць з хмарай. * * *
У хмаркі белай просіць піць перапёлка. Расьце збажына. Андрэй Антонаў
* * *
Зялёныя рунь і неба… Колер яе вачэй ня ўспомню. * * *
Старая хата, у павуціне срабрыстай матыль засохлы. * * *
Дождж. Спаць іду з надзеяю, што заўтра горад патоне. * * *
Над мёртвай коткай дзяўчо ўкленчыўшы плача. Вечаровы час.
Поделиться с друзьями: