Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Ледзь дакрануўся да дзьмухавея — адчуў — вецер над полем. * * *
Зярністы пясок, ён не трымае доўга, нават лужыны. * * *
На бярэзінах дробнае лісьце дрыжыць. Майскія сьвяты. * * *
Доўга дзівіўся: рэшткі сьнегу на полі склалі малюнак… * * *
Кавалкі
* * *
Неба сьпявае? Ці за сонцам схаваўся маленькі жаўрук? * * *
Змокшы пад дажджом, хаваюся пад брамай. Сумны сакавік. * * *
У качагарку спусьціўся, але печка ўжо не гарыць. * * *
Спаць так кладуся: лёгкі вецер Радзімы хай прысьніцца мне. * * *
Спаць не кладуся, доўга гартаю кнігі. Прыемная ноч. * * *
Сьвятло маланкі. Месяц за хмарамі зьнік так незаўважна. * * *
Сёньня ноччу ў сьне ізноў бачыў Радзіму. Сумны прачнуўся. * * *
Так хочацца спаць! Раніцы прамень у твар, прачынаюся. * * *
Чарга ў лякарні няўтульнае крэсла… Прыемны скразьняк. * * *
Галінка вярбы. Дакрануўся, і зьніклі кропелькі расы. * * *
Апранаюся. З хлебам выпіў гарбаты. Ранак прачнуўся. * * *
Дзень нараджэньня. Апрануў вайсковы фрэнч. Халодны жнівень. * * *
Ядлаўцовы куст на пясчаным узгорку. Чэрвеньскі ранак. * * *
Кавалак хлеба. Муха над вухам зьвініць. Кубак малака. * * *
Выйшаў з кватэры, толькі рэха вітае мяне на сходах. * * *
За будынкамі стракатаю хмараю зьніклі галубы. * * *
Сінія груды на поўначы Чэхіі ў сонечны дзень. * * *
Руды сабака брэша за весьніцамі… Няўжо я чужы? * * *
Як
моцна дрэва за глебу трымаецца… Зрываю кветку. * * *
Ценем фіранкі крэсьліць паперу вецер, складае свой верш. * * *
Руіны мура, ізноў ты стаў валуном, камень на груду. * * *
Фарбую сьцяну. Ці знойдзе шэры павук сваю шчылінку? * * *
Ядлаўцовы куст выкінулі на пясок хвалі верасу. * * *
Засохла дрэва. І жукі-дрывасекі тут завяліся. * * *
Сена варушу. Нават у летніх травах схавана восень. * * *
Добрая душа, падары цыгарэтку, запалім разам. * * *
Павуком пабег чырвона-чорны камбайн у жоўтым жыце. * * *
Ляжу пад дрэвам, а ў галаве ні думкі, адпачываю. * * *
Ядлаўцовы куст, ці чалавек на грудзе махнуў рукою? * * *
Залаты жучок раптам мільгануў і зьнік — вецер у траве. * * *
Ты не сумуеш Па ветру над возерам, жучок-плывунец? * * *
Кветку не кранай, бо загудзе на цябе раззлаваны чмель. * * *
Здароў, землякі! На слупе пры дарозе рэжу слова «Менск». * * *
Гарбаты жучок, на плячах сваіх схаваў лёгкія крылы. * * *
Прылёг на зямлю. Адкінуўшы рыдлёўку, адпачываю. * * *
Заварушыўся каля берага чарот, выпаўзла жаба. * * *
Да дому прынёс на адзежы кастрыцу. Хораша ў лесе. * * *
Пакінуты дом, ці будуецца новы? Шарая гадзіна. * * *
Стомлены працай. Прыемны холад вады. Доўга мыюся.
Поделиться с друзьями: