Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Чыркнуў запалкай. Вастракрылы матылёк сьвеціцца ў цемры. * * *
Грукнулі дзьверы. Пацягнула скразьняком… Прачнуўся ноччу. * * *
Жнівеньскі месяц праглынулі аблокі. Халодная ноч. * * *
Старога сябра галава пасівела. Месяца сьвятло. * * *
Ляжаў
* * *
Чыркнуў запалкай. Вецер, не тушы ўначы крылы полымя. * * *
Што мне трэба ўзяць? Яблык у кішэнь паклаў. Холад раніцы. * * *
Пасьля хваробы выйшаў на двор прайсьціся. Халодны вецер. * * *
Колькі кастрыцы! На белым грыбе сьлімак адпачывае. * * *
Затрапятаўся блакітны вітраж — вецер крануў галіны. * * *
Сябра-верабей, ты прыляціш да мяне сумнай раніцай. * * *
Аловак схаваў. Толькі вецер варушыць лісты паперы. * * *
Яблыня-дзічка, ты ізноў нарадзіла толькі ападкі. * * *
Што за хмарамі? Можа, і там, па небе сыпле дробны дождж? * * *
Жоўтае лісьце, дробныя хвалі нясуць. Холад лужыны. * * *
Зробіць смачнымі яблыкі з антонаўкі халодны вецер. * * *
Лясныя сьцежкі, размыты доўгім дажджом, верасень ідзе. * * *
Хавайся хутчэй, вадамер. Бачыш, лісьце жоўтае плыве. * * *
Сухое лісьце. Вецер зжоўклай газэты старонкі панёс. * * *
Конік засьпяваў у пажаўцелай траве. Сёньня так сумна. * * *
Кошык з грыбамі панёс чалавек — сьціхлі конікі ў траве. * * *
Ад каго схаваў жоўтае лісьце вецер пад агароджай? * * *
Праз мокрае шкло паглядзі на праходжых, што шпарка ідуць. * * *
Ніхто
ня ўбачыў, я спыніўся ў натоўпе, стаю пад дажджом. * * *
Грак над ворывам, паляцеў уздоўж груда, крыкнуўшы ветру. * * *
У белай місе, нібы вока восені, чырвоны яблык. * * *
Камарык зьвініць? Ці сухую галінку гайдае вецер? * * *
На хвалях ракі алешыны ліст паплыў… Дзе ён спыніцца? * * *
Шэпча аб нечым мне мурзатая грубка. Восеньскі вечар. * * *
Чарку гарэлкі наліў і выпіў адзін. Ня маю сябра. * * *
Хто з нас больш сумны? Гэты дождж параўнаю са сваім жыцьцём. * * *
Запалі ліхтар. Кроплі дажджу прачнуцца на маім вакне. * * *
У цёмным кутку пачапельнік драўляны. Мокры капялюш. * * *
Комін фабрыкі. У лужыне мазута. Мокрыя боты. * * *
Шклянка ля крыжа на вясковых могілках зьбірае лісьце. * * *
Хто гэтай ноччу наведае ліхтары? Холад верасьня. * * *
Доўга пью каву, аб жыцьці разважаю. На вуліцы дождж. * * *
Каля вогнішча, змокшы наскрозь пад дажджом, прысеў адпачыць. * * *
У маім доме лістападаўскі вецер зачыніў дзьверы. * * *
Зорнае неба. Доўгімі зрабіў цені высокі ліхтар. * * *
Месяц не ўзыйшоў. Ліхтары ўздоўж дарогі — маё сузор'е. * * *
Сёньня здалося — не вярнуцца ніколі мне да Радзімы. * * *
П'е чарку адзін, бо на Радзіме сваёй ня мае сябра. * * *
На мапу гляджу: вось родныя мясьціны, так недалёка.
Поделиться с друзьями: