Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Праз дожджык бачу шэрую вільгаць муроў. Восеньскі горад. * * *
Спыніўся цягнік. Насупраць твары людзей. Ізноў дарога. * * *
На дне фантана голуб дзяўбе жоўты ліст. Восеньскі ранак. * * *
Паліць
* * *
Чакаю гасьцей. Халодны гузік званка хто першы кране? * * *
Вышэй за дамы павырасталі дрэвы, што мы садзілі. * * *
Сягоньня дзеці не знайшлі яблыкаў у старым садзе. * * *
Над старой студняй я адпусьціў каменьчык. Чаканьне ўсплёску. * * *
Прайшлі машыны, шум сьцішыўся і зьнік. Гарачы вецер. * * *
Як доўга ехаў праз гарады, празь вёскі адной дарогай. * * *
Сьвятло маланкі: зьнік у вільготнай цемры нерухомы лес. * * *
Спяшаюся. Над горадам нацягнуты лук маладзіка. * * *
Драўляны мост. Мір. Ідзе стрыножаны конь — рыпяць масьніцы. * * *
Зімнае неба. З трэскам падае на дол празрысты яблык. * * *
Вось і прыехаў у бела-шэры горад; мо хто сустрэне? * * *
Адчыніў вакно: гукі аўтамабіляў, халодны вецер… * * *
Адзін у хаце, запаліў цыгарэту, робіцца цёпла. Міраслаў Шайбак
* * *
Куды ж ты вядзеш, сьлед, пакінуты на сьнезе вялікім зьверам? * * *
Якія ж людзі дробныя на бязьмежным зімовым полі… * * *
Месяц-павучок тчэ павуту з галінак. Зімовы сквэрык. * * *
Запісаў словы на сьнезе, няхай гінуць пад промнямі цяпла. * * *
З
радыятарам павітаўся ў пад'езьдзе. Лютаўскі вечар. * * *
Завеі, сьнегам не засыпайце ўночы нашыя брамы. * * *
Прыемна глядзець, як на чорнай паніве смажыцца бульба. * * *
Зімовая ноч. Пад песьні прыёмніка выпіў гарбаты. * * *
Цыгарэтны дым: у паветры паплылі шэрыя кветкі. * * *
Пэўна, учора глядзеў на сьнег — ды раптам каткі на вербах. * * *
Бясконца б ехаў у кодабе машыны празь вясновы лес. * * *
Перабіраю каменьчыкі ружанца — прыемны холад. * * *
Кусты чаромхі. Чырвань на белых кветках — колер сьвітанку. * * *
Стромкі завулак. Жвір рыпіць пад нагамі. Імжа… Дзень… Цяжка… * * *
Правёў рукою па сьвежай атынкоўцы, прыемны холад. * * *
Жучок-прусачок, нашто так сьпяшаесься схавацца хутчэй? * * *
Кусты парэчкі. Колькі ягад тут! Побач восы вядуцца. * * *
Над канюшынай цяжка гудзе чорны чмель, шмат працы яму. * * *
Пад грушай старой лёг жаўнер, скінуў боты, вочы заплюшчыў. * * *
Хто мне падкажа гэтай кветачкі назву? Слухаю вецер. * * *
Гнілая дошка. Колькі дзірачак у ёй шашаль натачыў! * * *
Ці ведае ён, камень на дне рэчкі, летнюю сьпёку? * * *
Жнівеньскі вецер. У анучы на плоце вырасьлі крылы. * * *
Чорны матылёк. Што шукае ён? Можа, чорную кветку? * * *
Сьцяжынка ў полі. Конікі суха зьвіняць на цёплым пяску.
Поделиться с друзьями: