Крыніцы
Шрифт:
— Маланка? Ну-у? Цікава. А якога Касцянка?
— Ну, Сяргея Касцянка.
— А-а, тэта — што дзяцей многа?
Раісе стала неяк няёмка, што ён не ведае Сяргея Касцянка.
— Ды не ж… механік МТС. Брат нашага Алёшы Касцянка. — І яна пачырванела.
— А-а… таго. Цікава…
Пакуль яны так размаўлялі, Даніла Платонавіч моўчкі стаяў, абапёршыся на кій, i глядзеў на дзяцей.
На маладога настаўніка ён глянуў няветліва, калі той пачаў прыкідвацца, што не ведае Касцянка.
Арэшкін, відаць, заўважыў гэты позірк Данілы Платонавіча, бо, перапыніўшы размову з Раісай на паўслове, звярнуўся да яго:
— Навіна, Даніла Платонавіч! К нам едзе…
Ён пачаў гэта такім голасам,
— …рэвізор!
— Горш… Новы дырэктар школы.
— Гэта не навіна, — сказаў Шаблюк, праводзячы кіем ад лужыны канаўку i любуючыся, як адразу ж за кіем бяжыць вада.
— Навіна — што ён у дарозе. Мне пазванілі з райана, што выехаў з райцэнтра.
— І вы ідзеце сустрэць?
— Я? Мне, дарагі Даніла Платонавіч, неўласціва пачуццё, якое называюць падха-лі-і-маж. — Ён засмяяўся, здаволены сваім жартам. — Я гуляю… пасля навальніцы… Азон… Раса…
— Ну, гуляйце, гуляйце. — І Даніла Платонавіч хутка рушыў далей. Раіса, дагнаўшы яго, пачула, як стары бурчаў:
— Азон… Раса…
Прытомнасць да Сяргея вярнулася яшчэ там, на сядзібе МТС, калі яму пачалі рабіць штучнае дыханне. Ён не адразу зразумеў, што з ім здарылася. У памяці захавалася, як ён саскочыў з машыны i пад праліўным дажджом бег да канторы, а далей — адзін агонь, гэткі ж, як некалі пад Берлінам, калі яго раніла i кантузіла разрывам цяжкага снарада. Толькі ўбачыўшы над сабой заклапочаны, спалоханы твар старой фельчарыцы Анны Ісакаўны, ён здагадаўся, што з ім нешта здарылася. Калі яго прыўзнялі, каб некуды несці, Сяргей запярэчыў, але ён не чуў, што гаварылі людзі, толькі бачыў, як варушыліся ix вусны, не чуў шуму дажджу i не пачуў свайго ўласнага голасу — ці здолеў ён сказаць што? Гэта ўстрывожыла яго, i ён, як сапраўды хворы, аддаў сябе на волю людзей. Яго завезлі на ўрачэбны пункт на машыне i паклалі на канапе ў маленькім белым пакойчыку. Крыху павесялелая Анна Ісакаўна зрабіла ўкол, дала панюхаць нашаіыр. Пасля гэтага ён адчуў боль у галаве.
Нарэшце ўсе выйшлі, i ён застаўся адзін. Яму хацелася падняцца, пайсці за людзьмі i неадкладна паехаць у калгас з запасной часткай для камбайна — дзеля гэтага ён прыязджаў у майстэрню. Але ў галаве страшэнна шумела, i ён баяўся падымацца, каб часам не страціць раўнавагу.
А можа, гэта дождж шуміць? Не, дажджу няма. Весела блішчыць раса на лісцях густога бэзу, адна галінка якога цягнецца ў хату, i кроплі падаюць на падаконнік, на маленькі столік, на якім стаяць розныя шкляначкі i бутэлечкі.
«Яе гаспадарка, — падумаў ён з пяшчотай, i тут жа яго апанаваў страх: — А раптам слых не вернедца? Тады ён ніколі больш не пачуе яе голасу. Ды што голас! Тады канец усім надзеям i радасці ў жыцці… Глухі, інвалід…»
Сяргей заплюшчыў вочы: заснуць бы, каб прачнуцца здаровым. Ён паляжаў так колькі хвілін, i раптам у вушах стала горача, быццам вылілася вада, як гэта бывае пасля нырання. І адразу ён пачуў далёкі голас, адразу пазнаў яго. Ён уздрыгнуў: ці не трызненне гэта? Здаралася i раней часам, што ён вось гэтак чуў яе голас, іншы раз у сне, а то i наяве, калі адзін ішоў па полі ці ляжаў дзе-небудзь на ўзлеску, глядзеў у неба i думаў — думаў пра яе i пра сябе.
Голас набліжаўся, мацнеў. І Сяргей зразумеў з вялікай радасцю, што гэта не голас набліжаецца, а да яго вяртаецца слых, сама ж Наталля Пятроўна побач, у суседнім пакоі, за прыадчыненымі дзвярамі.
— Ох, дайце мне вады, Анна Ісакаўна. Сэрда, здаецца, выскачыць. Я так бегла!
— А навошта было бегчы! Я ўсё зрабіла.
Сяргей падхапіўся, забыўшыся на боль у рудэ i галаве, хутка паправіў сваё адзенне, зашпіліў гузікі. І, нядужаму, яму хацелася перад ёй быць у найлепшым выглядзе. Але нехта ўправіўся разуць яго i
не пакінуў чаравікаў, а ён з раніцы хадзіў па полі, па сухой раллі, i ногі ў яго былі запыленыя, брудныя. Сяргею стала сорамна, ён не ведаў, куды падзець ногі. Калі ён заглядваў пад каналу, шукаючы чаравікі, у пакой увайшла Наталля Пятроўна. Ён выпрастаўся, пачырванеў.— Куды гэта вы? — адначасова здзіўлена i пагрозліва спытала яна i рашуча загадала: — Лажы-цеся! Лажы-цеся! — і, паклаўшы яму рукі на плечы, амйль сілком прымусіла легчы на каналу. Ёй расказалі, у якім ён стане, i Наталля Пятроўна, узрадаваная, убачыўшы яго на нагах, знарок шэптам спытала:
— Як вушы?
— Чую. Толькі вы на парог — i я адразу пачуў.— Ён, відаць, сам верыў у такі дуд.
Анна Ісакаўна, якая ўвайшла следам за ўрачом, моўчкі выйшла i нячутна зачыніла за сабой дзверы.
— Напалохалі вы мяне, — па-жаночаму шчыра прызналася ўрач з ласкавай усмешкай, правяраючы яго пульс. Позірк яе быў скіраваны на ручны гадзіннік. А Сяргей у гэтую хвіліну глядзеў на яе, i яна здалася яму яшчэ больш прыгожай i любай, чым звычайна.
— Я на тым канцы была, у Атроха, калі пачула ад хлапчукоў…— Яна не сказала, як бегла да ўрачэбнага пункта, але Сяргей помніў яе словы: «Як я бегла!» — там, за дзвярамі, i зараз бачыў, як гарэлі яе шчокі, вочы, як пад белым халатам уздымаліся i апускаліся грудзі, а цераз руку, як цераз праваднік, яму перадаваліся частыя i гулкія ўдары яе сэрца. Відаць, у дарозе ў яе рассыпаліся валасы i зараз былі паспешліва павязаны марлевай касынкай. Мокрыя русыя пасмы выбіваліся з-пад касынкі.
Toe, што яна так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Ён сціснуў яе халодную руку, не даўшы далічыць пульс. Прашаптаў:
— Наташа…
Яна здрыганулася ад нечаканасці, адняла руку i адышла да акна. Нейкую хвіліну трывала няёмкае маўчанне. Потым яна пацягнула да сябе галінку бэзу, яшчэ некалькі галінак, прыціснутых аканіцай, вызвал іліся i пырснулі па яе i на стол буйнай расой.
Сяргей падняўся, гучна паклікаў:
— Анна Ісакаўна, дайце мае бацінкі!
Наталля Пятроўна села на табурэт, павярнулася да Сяргея, твар яе стаў спакойны, трымалася яна ўпэўнена, i толькі па руках можна было пазнаць, што яна хвалюецца: залішне хутка яна пераплятала паміж пальцамі гумавыя трубкі фанендаскопа i, відаць, даволі моцна пераціснула імі пальцы, бо яны пабялелі.
Сяргей не мог адарваць позірку ад яе рук. Ён заўсёды адчуваў асаблівую пашану да патрэбных i карысных рэчаў, i яму карцела сказаць, што гэтак яна можа папсаваць, парваць трубкі, але ён не адважваўся: спадзяваўся, што яна скажа зараз нешта вельмі важнае, магчыма, тое, чаго ён так доўга чакаў…
— Абядайце, што палежыцё дома, інакш я вас не адпушчу, Сяргей Сцяпанавіч.
Пасля такіх звычайных яе слоў ён не вытрымаў i папярэдзіў:
— Парвеце трубкі, Наталля Пятроўна, — i адказаў на яе патрабаванне: — У мяне ў Селішчы камбайн стаіць. Трэба ехаць…
— Не, не, — запярэчыла ўрач, падняўшыся i як бы намерваючыся загарадзіць сабой дзверы. — Калі вы такі, скідайце сарочку! Я павінна вас выслухаць.
Зашамацеў бэз, сыпануў расой, i ў адчыненым акне Сяргей убачыў брата свайго Аляксея. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі i мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет, i валасы ў яго прыгожыя, густыя, крыху кучаравыя — ляжаць буйнымі хвалямі. Аблуплены на санцапёку нос i шчокі Алёшы былі густа абсыпаны вяснушкамі, i ад гэтага ён выглядаў маладзейшым за свае семнаццаць год — здаваўся хлапчуком. Але постаць гэтага «хлапчука» засланяла ўсё акно. Апрануты ён быў у зашмальцаваны камбінезон, у валасах тарчаў жытні колас.