Крыніцы
Шрифт:
— Ты-ы… ты прыкідваешся паненкай… І гэта так агідна! Так агідна!.. Тфу! Плявацца хочацца… Ты ж камсамолка! — потым усё-такі не вытрымала i крыкнула: — А пра Алёшу… Мы не дазволім гаварыць табе так пра Алёшу!.. «Мурзаты». Ты — чыстаплюйка!.. беларучка! Ён кахае цябе… Сапраўднай, вялікай чыстай любоўю… — Г'олас яе задрыжаў ад слёз, але Каця перамагла сваю слабасць. — Алёша — сапраўдны чалавек. А ты, ты заводзіш шурымуры з гэтым старым смаўжом… толькі праз тое, што ён умее трынкаць на гэтым тваім паламаным раялі, з якога клапы выпаўзаюць. Ты павінна выгнаць яго з хаты! Ён не мае права жыць у вас!
Paica, не гаворачы ні слова, сцебанула дубцом карову, тая спачатку спынілася i ca здзіўленнем i
17
У той жа вечар Лемяшэвіч гутарыў з Аксінняй Хвядосаўнай аб яе дачцэ. Гутарыў невыпадкова: такі намер з'явіўся ў яго даўно, пасля таго, калі ён добра прыгледзеўся да дзесятага класа, да ўзаемаадносін паміж вучнямі; на ix, на выпускнікоў, людзей ужо амаль сталых, накіраваў ён сваю галоўную ўвагу.
Паставіўшы сабе цвёрдую задачу — зрабіць школу найлепшай, узорнай ва ўсіх адносінах, ён наладжваў усю вучэбную i выхаваўчую работу так, як патрабавала педагагічная навука, падказвалі яму ўласнае чуццё i вопыт старэйшых настаўнікоў, у першую чаргу — Данілы Платонавіча. Ён правяраў гэтую навуку на жывой практыцы, правяраў тэорыю, вывучэнню якой аддаў столькі часу, сілы i здароўя. Ён раптам адчуў, што па сутнасці толькі зараз пачаў сапраўдную творчую працу над сваей дысертацыяй, хоць не пісаў ніводнага радка, i гэта акрыляла i натхняла яго, як заўсёды натхняе i радуе сапраўдная творчасць. Акрамя агульнавядомых мерапрыемстваў у школе, якія, аднак, раней, як ён даведаўся, праводзіліся вельмі фармальна — для справаздачы, Міхась Кірылавіч правёў вялікі бацькоўскі сход, на якім зрабіў даклад аб выхаванні вучняў у сям'і i школе. Раней бацькоўскія сходы склікаліся два разы ў год, не больш, каб аб'явіць вынікі, i збіралася на ix дваццаць — трыццаць чалавек. Лемяшэвічу ўдалося сабраць разоў у сем больш, i гэта яго ўзрадавала, ён лічыў гэта першым поспехам.
Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры i дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. Каб падтрымліваць i развіваць гэтую сувязь, Лемяшэвіч абавязаў настаўнікаў часцей наведваць хаты вучняў i гутарыць з бацькамі. І сам гэта рабіў даволі часта. Яго акрыляла нечакана адкрытае ў сабе ўменне весці размову з людзьмі на любую тэму. Раней, у горадзе, ён заўсёды пакутаваў ад таго, што не ў сваім, студэнцкім, асяроддзі ён губляўся, рабіўся нязграбным, маўклівым, a калі што i пачынаў гаварыць, дык — здавалася яму — неўпапад. Увогуле ён адкрываў у сабе шмат такіх якасцей, якіх раней не заўважаў.
З Аксінняй Хвядосаўнай ён сустрэўся на пасяджэнні праўлення калгаса i знарок сеў побач. Пасяджэнне было звычайнае, чарговае. Выносілася адно галоўнае, гаспадарчае пытанне, якое, як часта гэта бывае ў калгасах, заключала ў сабе некалькі розных пытанняў: аб уборцы бульбы, выкананні паставак бульбы i капусты, аб закупе гэтых прадуктаў, бо прысутнічаў прадстаўнік райспажыўсаюза. Па такіх пытаннях заўсёды шмат гавораць, часам даволі сурова крытыкуюць адсталых брыгадзіраў i калгаснікаў, нарыхтоўчыя арганізацыі, але вельмі рэдка прымаюць канкрэтныя рашэнні. Ды i што прымеш! Трэба выконваць — i ўсё!
Так было i гэты раз.
Пасля галоўнага пытання ішлі розныя: дзесятак «другарадных», «дробных», як ix часта лічаць, не зважаючы, што іменна гэтыя жыдцёвыя дробязі i прыцягваюць на пасяджэнні мноства людзей i часта вызначаюць узровень усёй далейшай работы: уздымаюць актыўнасць калгаснікаў ці, наадварот, глушаць яе.
Пасяджэнне было мнагалюднае. Перагляд норм на будаўнічыя работы, раздача на працадні яблык, назначэнне новага загадчыка свінафермы, радыёфікацыя Топаля — самай далёкай брыгады, плата за электраэнергію,
дапамога старым, накіраванне на вучобу — усе гэтыя «дробныя» пытанні закраналі жыццё многіх людзей. Але звычайнае па свайму зместу пасяджэнне гэтае праходзіла крыху незвычайна. Здзіўляў старшыня. Рэдка хто бачыў Махнача вось такім: акуратна паголеным, у чыстай кашулі, найлепшым касцюме i наглянцаваных ботах. Ад гэтага ён выглядаў маладзейшым, падцягнутым. Нехта, убачыўшы яго, бесцырымонна i здзіўлена выгукнуў:— Ого! Патап сёння, што жаніх!
І паводзіў ён сябе незвычайна. Калгаснікі прывыклі ўжо, што ён калі гаварыў, то глядзеў не на людзей, а некуды ў стол ці пад ногі таму, з кім размаўляў. Прамовы яго былі блытаныя i цяжкія для разумения. Ён сам выказваў амаль усе прапановы i надзвычай рэдка ставіў ix на галасаванне на пасяджэнні праўлення i нават на агульным сходзе. Калі яму пярэчылі, ён або неяк спрытна замінаў пытанне i пераходзіў да іншага, аднак пасля ўсё адно рабіў па-свойму, або адказваў: «Добра, пагутару там, — i махаў рукой некуды ў прастор, маючы на ўвазе, мабыць, райцэнтр, але паказваў ён чамусьці заўсёды ў супрацьлеглы бок, некуды на поўдзень. — Ёсць вышэй за нас». Невядома, раіўся ён дзе ці не, аднак праз пэўны час амаль заўсёды рабіў так, як прапаноўваў сам.
І раптам сёння Патап Міронавіч Махнач стаў не падобны на самога сябе. Ён з'явіўся на пасяджэнне не толькі паголеным i па-святочнаму апранутым, але нейкім жвавым, гаваркім i прыветлівым. Гаварыў больш энергічна i таму цікавей, час ад часу ўзнімаў галаву, глядзеў у вочы членам праўлення, якія сядзелі на першым радзе, разоў колькі нават уеміхнуўся, хоць усмешка была нейкай нясмелай, i часта пытаўся:
— Як таварышы думаюць, правільна я кажу?
Дайшоўшы да разгляду «дробных» пытанняў, ён прасіў:
— Таварышы, прашу, давайце прапановы. Давайце памяркуем, таварышы. Мы калектыўна павінны вырашыць… А як жа! Мы ўсе гаспадары, таварышы…
Ніколі раней ён так часта не паўтараў слова «тавары шы».
Лемяшэвіч бываў раней на сходзе i на пасяджэннях праўлення, ды i іншыя сустрэчы, пачынаючы ад першай на лузе, дазволілі яму распазнаць Махнача. Цяпер Міхась Кірылавіч сядзеў i ламаў галаву: якая прычына нечакана так перайначыла гэтага чалавека? Няўжо ранейшыя яго паводзіны ішлі не ад натуры, не ад характеру, a з'явіліся ў выніку асаблівых умоў працы i жыцця? Ці, магчыма, гэтае, сённяшняе, у ім не натуральнае, а проста — ігра, якой ён хоча дасягнуць пэўнай мэты? Але якая ў яго мэта? Навошта яму спатрэбілася паказваць сябе перад калгаснікамі лепшым, чым ён ёсць у сапраўднасці? Чаго ён хоча дамагчыся гэтым? Ці, можа, у яго нейкая свая асабістая радасць i ён такім чынам хоча падзяліцца ёю з людзьмі?
Яму адказала Аксіння. Хвядосаўна. Яна раптам цяжка ўздыхнула і, нахіліўшыся да Лемяшэвіча, зашаптала на вуха, не зважаючы на тое, што шэпт яе чуюць усе еуседзі i зацікаўлена азіраюцда.
— Слабы наш Патап. Прыйдзецца i яго выганяць, — яна сказала гэта так, быццам лес Махнача палкам залежаў ад яе адной. Лемяшэвіч здзівіўся. Не вельмі даўно, у дзень свайго прыезду ў Крыніцы, ён чуў ад яе зусім іншае пра старшыню — яна хваліла Махнача, спрачалася з дачкой, калі тая сказала, што народ не любіць яго.
Што ж здарылася паміж імі за гэтыя два месяцы? Зацікаўлены Лемяшэвіч хацеў быў прыгадаць ранейшыя яе словы, але Аксіння Хвядосаўна зашаптала зноў:
— Калі адчуваў сваю сілу, дык яшчэ трымаўся. А як жа — гаспадар i ўладар! Што яму праўленне!
A адчуў слабасць — i, бач, як закруціўся… не пазнаць. Як артыст які… «Таварышы, таварышы…» Мы ўсе таварышы, калі добра працуем… А не змог працаваць — дык які ты нам таварыш! І няма табе чаго перад народам хвастом круціць… Мы цябе наскрозь бачым…