Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Даклад грунтоўны, яскравы, даволі крытычны, з вясёлымі прыкладамі. Ад вясёлых прыкладаў гэтых шмат каму будзе сумна, Уяўляючы гэта i ўвогуле ўвесь той рэзананс, які зробіць яго даклад, Бародка здаволена паціраў рукі, усміхаўся, круціў галавой i спрабаваў нават насвістваць вясёлую мелодыю.

Некалькі дзён ён хадзіў з цяжкім настроем, пад уражаннем таго пасяджэння бюро, на якім упершыню «правалілі» яго прапанову — аб пераводзе Лемяшэвіча. А асабліва ўразіў i выбіў з каляіны яго ўчарашні званок Малашанкі, які настойліва, без лішніх тлумачэнняў, загадаў пакінуць дырэктара Крыніцкай школы ў спакоі. Пры ўспаміне аб гэтым яго апаноўвала злосць i неразумная

ўпартасць дамагчыся свайго: выжыць Лемяшэвіча не тольKi ca школы, але i з раёна.

«Блазнюк, выскачка, начытаўся дрэнных раманаў i ўяўляе сябе героем. Спадзяецца на падтрымку гэтага Жураўскага. Дабяруся я i да Жураўскага. Няхай толькі дачакаюся з'езда. Я дам за такую пратэкцыю».

Але ў той вечар, чытаючы пастанову, рыхтуючы свой даклад, ён забыўся на ўсё іншае. Чалавек энергічны, дзейны, ён заўсёды радаваўся задачам, якія патрабавалі перабудовы работы, новых рашэнняў, перамяшчэнняў, новых людзей. Задачы, аб якіх ён чытаў, былі незвычайныя: партыя накіроўвала на рашучы пералом у сельскай гаспадарцы, i ён асабліва радаваўся магчымасці праявіць свой вопыт, сваю волю, свае здольнасці, у якія ён так цвёрда верыў. Адкрывалася шырокае поле для яго кіруючай дзейнасці.

— Чорт вазьмі, вы яшчэ ўбачыце, на што здольны Бародка! Вы пераканаецеся, хто сапраўдны кіраўнік — Валатовіч ці Бародка! — услых заўважыў ён, любуючыся размаляванай газетай i звяртаючыся ў думках да сваіх уяўных непрыяцеляў. Успомніўшы сярод ix Лемяшэвіча, раптам падумаў, што выжываць яго не варта, няхай пабудзе, пераканаецца, што галоўнае. не ў бытавых дробязях — чалавек не анёл! — галоўнае — у працы. А працаваць ён, Бародка, умее.

* * *

Раніцой галоўны механік Баранаў, хмуры, з чырвонымі вачамі, непаголены, сказаў Рашчэню:

— Нас з табой, Цімох Панасавіч, выганяць, мы — практыкі.

Рашчэня ўспомніў свой начны страх, калі ён чытаў пастанову, сварку з жонкай, якая зноў напомніла яму пра сэрца, i сваё нечаканае i цвёрдае рашэнне застацца ў МТС i моцна ўзлаваўся на гэтага панікёра-механіка.

— Гэта вы так прачыталі пастанову! Ды гэга разважанне чалавека, які сам сабе не верыць… Якога сапраўды варта гнаць!.. — крычаў ён так, як Баранаў ніколі не чуў.— За што выганяць? Партыя заклікае людзей у МТС, а вы — выганяць, — панізіў голас дырэктар i пачаў гаварыць больш разважліва: — Могуць замяніць чалавекам з адукацыяй, з вопытам, бо, скажу табе шчыра: механік ты слабы, тэхнікі не ведаеш. — Рашчэня, па характару чалавек далікатны, упершыню гаварыў галоўнаму механіку ў вочы такую суровую праўду. — Але ты можаш працаваць… Ну, напрыклад, брыгадзірам…

Баранаў пабялеў, падняўся з крэсла.

— Гэта што — вырашана ўжо? Брыгадзірам я не пайду!

Дырэктар узлаваўся зноў.

— То ідзі галоўным інжынерам завода, міністрам, калі такі геній!.. Ты трактар не ўмееш разабраць… Цябе трактарысты вучаць…

— Гэтак жа, як i вас… Вы ў Касцянка — у вучня, машыну вучыліся вадзіць…

— Вучыўся i буду! І не лічу гэта ганьбай для сябе. І брыгадзірам пайду, калі партыя палічыць патрэбным… хоць я дваццаць пяць год у МТС, а не тры нейкія, як іншыя… Не ў гонары справа.!. Працаваць трэба не так, таварыш Баранаў… як мы дагэтуль працавалі,— самакрытычна i лагодна заключыў Рашчэня, жадаючы загладзіць сваю віну. Але Баранаў стаяў ужо на нагах — афіцыйны, сухі, непранікнёны, як у панцыры, — i камячыў шапку.

— Я не патрэбен вам? — Ен. прыходзіў па справе, але не выказаў яе i выйшаў, згорбіўшы худыя плечы.

На двары станцыі яго сустрэў Сяргей

Касцянок.

— Ну, што, нарэшце, вырашылі з трактарамі? — спытаў ён.

— Нічога я не вырашыў i не 'жадаю вырашаць, — хмура адказаў Баранаў.

— Як гэта вы не жадаеце вырашаць? Стаяць трактары, а вы, галоўны механік, не жадаеце…

— Я практык! Пра-ак-тык! — па складах, са злосцю, наблізіўшы твар да Касцянка, працадзіў Баранаў i пайшоў прэч з сядзібы.

Сяргей не адразу зразумеў, у чым справа, a калі зразумеў, страшэнна абурыўся. Яго ўразіла, што знайшоўся чалавек, які не радуецца вялікім i мудрым рашэнням партии, а злуе i баіцца за сваю кар'еру, за свае цёплае месца.

«Вар'ят i дурань! І чым хутчэй цябе выганяць, тым лепей будзе для МТС… Скажы, калі ласка, незамянімая асоба! Прафан!»

Касцянок сам пайшоў да дырэктара па той справе, па якой прыходзіў галоўны механік. Тры дні стаялі два трактары з-за паломкі дэталяў, якіх, як на злосць, не аказалася ні ў МТС, ні на базе. Касцянок балюча перажываў гэты прастой у такі час, калі калгасы зоны зноў, як i ў мінулым годзе, недаравальна зацягвалі сяўбу'жыта. І таму ён проста з парога дырэктарскага кабінета пачаў аб справе:

— Цімох Панасавіч! Калі ж мы ўрэшце з трактарамі…

Але Рашчэня перапыніў яго. Ён хадзіў па пакоі, здаволены сам сабою, сваёй рашучасцю ў размове з галоўным механікам, i яму не хацелася псаваць сабе настрой, а голас Касцянка, якога ён любіў, паважаў i прыходу якога быў рады ў такую хвіліну, прагучаў залішне патрабавальна — пагражаў непрыемнасцямі. Дырэктар сціснуў яго руку, не даючы гаварыць.

— Чакай, чакай, Сяргей Сцяпанавіч! Сядай, брат, i пагутарым… Усё абмяркуем.

Сам ён сеў за стол насупраць маладога механіка i ўзяў у рукі газету.

— Чытаў?

— A хіба ёсць такія, што не чыталі!

— Ну, i што скажаш?

— Наш зяць Бушыла, пры ўсёй сваёй красамоўнасці, сказаў аДно слова: грандыёзна!

— Грандыёзна! — падхапіў Рашчэня. — Гран-ды-ёзна! Хораша сказаў! Вось яна, калекгыўная мудрасць партыі! А, Сяргей Сцяпанавіч! Вось падкінуць нам з табой мільёнчыкі два. Эх, якое мы будаўніцтва разгорнем! Любадорага! Гаражы! Павеці! Майстэрню тыловую… Кожная машына ў нас будзе што лялька.

— А зараз стаяць трактары, а мы i пальцам не варушым… Два калгасы зрываюць сяўбу… Так мы адказваем на пастанову!

— А што мы можам зрабіць, ну, што? — Твар Рашчэні адразу стаў заклапочаным, сумным, разгубленым. — Хто вінаваты, што няма дэталяў? Ведаюць пра гэта i райком, i абком, учора Бародка першаму сакратару абкома званіў. Але калі няма, дык, як кажуць, на няма — суда няма. У пастанове вось таксама пра запчасткі сказана…

— Лягчэй за ўсё, Цімох Панасавіч, далажыць па інстанцыі, зняць з сябе віну i чакаць… А трактары стаяць, бо не ўсюды выкрыты бюракраты. A калі база не атрымае i сёння, i заўтра, i за пяць дзён?.. Што тады?

— Ну, што ты! Абком заняўся.

— Я казаў, што трэба рабіцы Чаго няма на базе, можна знайсці ў іншай МТС. Трэба шукаць… Ca мной не згадзіліся. А я сёння ўначы сазваніўся з Холміцкай МТС. Там у мяне сябар, разам на завочным вучыліся… Калі ласка, дайце машыну, i я да вечара дэталі прывязу. Пазычу.

Рашчэня, нічога не адказаўшы, зняў трубку, пазваніў у раённы цэнтр — у адну, потым у другую i трэцюю арганізацыі, i, знайшоўшы нарэшце свайго намесніка па палітычнай частцы, які амаль штодня сядзеў у раёне на розных нарадах, загадаў яму неадкладна, без затрымкі вярнуць машыну. Пасля гэтага дырэктар цераз стол працягнуў Касцянку руку.

Поделиться с друзьями: