Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Усіх іншых дырэктараў (ix было чацвёра) зацвердзілі на працягу нейкіх дзесяці хвілін, i яны пакінулі кабінет усе разам. Лемяшэвіч застаўся адзін, адчуваючы, што хвалюецца ўсё больш i больш. Бародка ўстаў (дагэтуль ён сядзеў), прыветліва кіўнуў яму галавой i звярнуўся да членаў бюро роўным, крыху абыякавым i стомленым голасам:

— Таварышы, ёсць такая думка… Таварыш Лемяшэвіч — малады, энергічны кіраўнік, чалавек дастаткова адукаваны… Добра зарэкамендаваў сябе ў час рамонту i абсталявания школы. Словам, яго арганізатарскія якасці райком ацаніў ужо… Дадам: чалавек прынцыповы, настойлівы, камуніст з дзесяцігадовым стажам. А мы ўсе ведаем становішча нашай Ліпнякоўскай

школы… Школа далёкая, за ракой, у гэтым годзе дзевяць класаў, хутка будзе дзесяць… Будынка няма, займаюцца ў чатырох ці пяці хатах… Але будзем будаваць. А добрага дырэктара ніяк не падбяром… Туды трэба вось такога кіраўніка, такога энергічнага маладога арганізатара. І таму ёсць думка… я ўзгадніў з аблана… перавесці таварыша Лемяшэвіча з Крыніц у Ліпнякі. Лемяшэвіч павінен успрыняць гэта як баявое задание райкома. Чалавек ён халасты, вольны казак, як кажуць, i якіх-небудзь аб'ектыўных прычын… — Бародка развёў рукамі,— няма…

Лемяшэвіч, выслухаўшы ўсё гэта, раптам адчуў, што ад хвалявання не засталося i следу, наадварот, стала спакойна i нават весела.

— A ў Крыніцы каго? — спытаў пракурор Кляўкоў, малады, неспакойны чалавек, які даўно ўжо нецярпліва паглядаў на гадзіннік, i Бародка ўжо аднойчы іранічна заўважыў яму: «А пракурор усё спяшаецца».

— У Крыніцы — Ціханчука, з Дзятлаўскай сямігодкі.

— Ціханчука? — перапытаў Валатовіч і, сказаўшы кароткае неазначальнае «м-да», палез у кішэню па акуляры.

Бародка пастукаў алоўкам аб настольнае шкло.

— Наш загадчык райана, — ён кіўнуў у бок Паўла Васільевіча, — не падтрымлівае гэтага перамяшчэння… Але прашу зразумець: у Ліпняках нам трэба не толькі добры дырэктар, нам трэба чалавек, якога мы маглі б зрабіць сакратаром партарганізацыі, які наладзіў бы там усю палітыка-масавую работу. Вядома, якое там становішча…

Валатовіч, начапіўшы акуляры, павярнуўся i паглядзеў на Лемяшэвіча, усміхнуўся i, перапыніўшы Бародку, сказаў:

— А як сам Лемяшэвіч глядзіць на гэта? У яго пыталі? Дайце яму слова.

— Я паехаў на працу па ўласнаму жаданню. І нікуды не хачу пераводзіцца. І не разумею, каму спатрэбіўся мой перавод… Я дзякую за добрае слова, але таварыш Бародка яўна пераболылвае мае арганізатарскія здольнасці.

— Воля партыі — закон для камуніста, i каму-каму, а вам гэта варта ведаць! — сказаў Бародка.

Лемяшэвічу адразу прыгадалася пачутае ў прыёмнай «сам», i ён не ўтрымаўся, хоць, ідучы на бюро, загадваў сабе быць выключи а стрыманым, каб не адказаць Бародку на яго словы.

— Смела вы атаясамліваеце сваю ўласную волю з воляй партыі!

Бародка i брывом не павёў, быццам не чуу.

— Думка членаў бюро?

— Я не бачу логікі ў такіх перамяшчэннях, — сказаў рэдактар Жданко, паціскаючы плячамі.

— Я вам сказаў, якая логіка! Якая яшчэ трэба логіка, акрамя той, што накіравана на карысць справы? — раздражнёна адкязаў Бародка, ведаючы, што толькі такім чынам рэдактара, чалавека далікатнага i нявопытнага, можна пераканаць.

— Думаю, Арцём Захаравіч, не варта нам гэта рабіць, — спакойна i ў той жа час аўтарытэтна сказаў Валатовіч. — Сапраўды, навошта? Забі мяне — не разумею таксама. А што мы скажам Баравому, які сам просіцца ў Ліпнякі? Куды яго дзенем? А што датычыцца Ціханчука — гэта не дырэктар дзесяцігодкі. Ціхоня, баязлівец…

«А Бародку там такі i трэба, каб не замінаў», — падумаў Лемяшэвіч, але прымусіў сябе маўчаць, пакуль размова ідзе паміж членамі бюро.

— Адзін прасіўся туды, другі — сюды, а нам абавязкова трэба зрабіць наадварот, — сказаў пракурор, пазіраючы на гадзіннік i пазяхаючы.

— Вам, таварыш Кляўкоў,

вельмі спаць хочацца? — саркастычна спытаў Бародка i ўзлавана дадаў: — Калі дзе што i робіцца наадварот — дык гэта ў вас, у райпракуратуры. Я папярэджваю: пытанне ўзгаднялася ў абласных інстанцыях… І дыскусіраваць, думаю, няма чаго. Галасую. Хто — за?

— За што — «за»? — спытаў Жданко.

— За перавод Лемяшэвіча ў Лігінякі!

Бародка сам узняў руку i чакаў, пільна сочачы за кожным з членаў бюро, кідаючы ім позіркі, у якіх былі i чаканне, i загад, i стоены гнеў. Hi адной рукі больш не паднялося. Члены бюро не глядзелі на яго. Яны сядзелі, унурыўшы галовы, быццам саромеліся, i займаліся хто чым: другі сакратар Птушкін, на якога асабліва пільна глядзеў Бародка, хутка распісваўся на чыстым аркушы паперы, употаи пазіраючы на друпх — ці галасуе хто яшчэ? Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі. Валатовіч, праціраючы акуляры, дакорліва ківаў галавой. І толькі Кляўкоў, дэманстратыўна глянуўшы на гадзіннік, сказаў:

— Я галасую супраць.

Пасля яго слоў Бародка хутка апусціў сваю руку i схаваў яе пад стол.

— Так, — знешне спакойна сказаў ён i звярнуўся да Лемяшэвіча: — Можаце ісці… i працуйце пакуль што…

Лемяшэвіч узняўся, накіраваўся да дзвярэй, але на парозе спыніўся i, усміхаючыся, спытаў:

— Чаму — «пакуль што»?

Бародка не адказаў, ён стаяў i хутка перабіраў на стале паперы, як бы спяшаючыся некуды. Лемяшэвіч чакаў адказу. Пракурор паўтарыў яго пытанне:

— Сапраўды, чаму — «пакуль што»?

Бародка ціха паўтарыў:

— Ідзіце… працуйце…

A калі Лемяшэвіч выйшаў, Бародка шумна ўдыхнуў поўныя грудзі паветра. Ямубыло цяжка: упершыню за ўсю яго шматгадовую работу члены бюро не падтрымалі яго, першага сакратара. І як не падтрымалі! Здаралася i раней, што часам спрачаліся, не пагаджаліся, галасавалі супраць два-тры чалавекі. Але так… каб усе адхілілі… так не было! І самае крыўднае, што гэта не якое-небудзь блытанае, складанае гаспадарчае пытанне, а дробязь — перавод аднаго чалавека. Ён забыўся на сапраўдныя матывы, якія прымусілі яго патрабаваць пе-раводу Лемяшэвіча. Цяпер, у злосці, ён цвёрда быў перакананы, што сапраўды так трэба дзеля справы, што яго рашэнне адзіна правільнае i разумнае. І таму пазіцыя членаў бюро страшэнна яго абурала.

Нехта заглянуў у дзверы, ён крыкнуў:

— Пачакайце!

Сашчапіўшы рукі за спіной, ён прайшоўся па пакоі i спыніўся ў канцы стала, каля крэсла, на якім толькі што сядзеў Лемяшэвіч.

Цяпер ужо ўсе глядзелі на яго: Птушкін насцярожана, з трывогай, Кляўкоў — з вясёлымі агеньчыкамі смеху ў ясных, па-дзявочаму прыгожых, вачах, Жданко сумна. Але ён ужо не глядзеў ні на кога з ix, позірк яго быў утароплены ў размаляваную карту раёна, што вісела над яго сталом.

— Так, таварышы… Так, — сказаў ён з доўгімі паўзамі i як бы з жалем за ўсё, што здарылася, i раптам злосна спытаў: — Як жа будзем працаваць далей, га?

Ніхто не адказаў.

— Як можна працаваць, калі ў бюро такі разлад?.. Анархія!.. Калі прапановам першага сакратара — нуль увагі?! Я пытаюся, як будзем працаваць? Як я магу кіраваць раёнам, калі члены бюро…

— Арцём Захаравіч! — зноў-такі спакойна i далікатна перапыніў яго Валатовіч. — Кожны з нас, у тым ліку i ты, можа памыляцца… Думка калектыву — яна заўсёды самая правільная! І калі бюро не згадзілася з табой…

— Не! — крыкнуў Бародка, як гаўкнуў, i закашляўся. — Гэта дэманстрацыя! Змова! І ўсё гэта — твая справа, таварыш Валатовіч! Я ведаю! І я гэта так не пакіну!.. Я пастаўлю на сваё месца i гэтага… дырэктара i яшчэ каго-небудзь…

Поделиться с друзьями: