Крыніцы
Шрифт:
Лемяшэвіч маўчаў. Пасля выпадку з фельетонам у калектыве ўстанавіліся добрыя, шчырыя ўзаемаадносіны, i яму вельмі не Хацелася, каб яны былі парушаны i разбураны. Толькі застаўшыся з завучам адзін на адзін, ён прапанаваў ці, хутчэй, ветліва параіў:
— Вы спытайце Касцянка яшчэ раз, Віктар Паўлавіч.
— Само сабой разумеецца, — мірна згадзіўся той.
Магчыма, што гэтым, як кажуць дыпламаты, інцыдэнт быў бы i вычарпаны: Арэшкін адпомсціў Алёшу за яго падазрэнне i на большае бадай што не адважыўся б, сустрэўшы такі пратэст настаўнікаў. Але Алёша, якога ўвогуле двойка гэта мала кранала, але які пад той час балюча перажываў, што Рая не адказвае на яго пісьмы i
У клас Віктар Паўлавіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню, вучняў выклікаў жартаўліва i нават, калі хто адказваў слаба, не лаяўся i не злаваў, a дакараў ветліва, з жартамі. Але, нягледзячы на такі яго настрой, вучні сядзелі насцярожаныя: не верылі ў яго шчырасць. Ен хадзіў па ўсім класе, высокі, у профіль падобны да дзятла, трымаў правую руку пад бартом пінжака i раз-пораз папраўляў свой прыгожы гальштук, завязаны ўмела i надзейна. Выклікаў ён, як заўсёды, не заглядваючы ў журнал. Падыходзіў i гаварыў:
— Ну, ідзі ты, Лявон.
Але ў сярэдзіне ўрока ён сеў каля стала, нахіліўся над журналам.
— Ну, хто яшчэ знаўца фізікі? Давайце, не саромейцеся, — i вёў пальцам па спісе. — Так… так… Касцянок! Ага, у цябе двойка, — быццам ён забыўся на яе. — Давай, давай… Твае заступнікі даводзілі мне, што ты самы вялікі знаўца фізікі. Фарадэй!
Алёша затрымаўся на паўдарозе да дошкі —яго перасмыкнула ад гэтых слоў. Ён нікому не скардзіўся i ніякіх заступнікаў не шукаў! Чаго ён чапляецца!
«Калі пачне прыдзірацца, не буду адказваць», — цвёрда вырашыў ён.
Ён стаў каля дошкі, крыху ніжэйшы за настаўніка, у ботах, у цёплых зашмальцаваных штанах i ў светлым каверкотавым пінжаку з кароткімі рукавамі — пінжак быў Сяргееў. Яго крыху пацямнелыя за восень i зіму валасы рассыпаліся на два бакі i падалі на лоб. Ён адкінуў ix энергічным рухам галавы i бадзёра глянуў на Раю. Яна пачырванела. A Віктар Паўлавіч як бы знарок выпрабоўваў вучня: доўга не задаваў пытання i пранікліва аглядаў з галавы да ног, ад чаго Алёша таксама пачаў чырванець i хвалявацца. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях.
Усім папярэднім Арэшкін даваў задачы на раздзел, які толькі што скончылі вывучаць. Алёша таксама ўзяў крэйду i анучку, рыхтуючыся рашаць задачу.
Але яму Віктар Паўлавіч задаў пытанне, а не задачу. Алёша адказаў. Другое пытанне — з папярэдняга раздзела: трэба было напісаць складаную формулу. Алёша задумаўся — не паўтараў, забылася. З вучняў нехта зашаптаў, жадаючы падказаць.
Віктар Паўлавіч сурова глянуў на клас. Куды зніклі яго лагоднасць, весялосць! Нарэшце Алёша ўсё-такі ўспомніў формулу. Тады Віктар Паўлавіч спытаў з раздзела, які праходзілі ў самым пачатку года. Клас варухнуўся, зашамацелі лісты падручніка — мала хто гэта помніў.
Алёша збялеў, з правай рукі яго на падлогу пасыпалася
патрушчаная крэйда.— Ну-с, знаўца фізікі, калі ласка… — цадзіў праз зубы Арэшкін, закінуўшы назад рукі, абапёршыся імі аб падаконнік i выцягнуўшыся на дыбачках. — Клас чакае!
Алёща маўчаў.
— Так… Не вельмі красамоўна… Не вельмі. А вось пісьмы ты пішаш вельмі красамоўныя. Хе-хе. — Арэшкін глянуў на клас, чакаючы агульнага смеху, але твары вучняў былі што каменныя. — Там такое красамоўства ў цябе, што дзіву даешся, адкуль словы бяруцца. А? Але, да кахання ты больш здольны, чым да фізікі. Больш-больш…
Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка i кусала рог хусткі.
Тады Алёша з размаху пляснуў аб падлогу мокрую анучку i рушыў да дзвярэй.
І разам з гэтым на ўвесь клас зазвінеў голас Каці:
— Якое вы маеце права! Мы пратэстуем! Як вам не сорамна чытаць чужыя пісьмы!
Ашаломлены ўчынкам Алёшы i яшчэ больш гэтым не^ чаканым выкрыкам, Арэшкін на момант разгубіўся: збялелы стаяў ля акна i лыпаў вачамі. Потым схамянуўся, з размаху ўдарыў журиалам па стале.
— Вось вы як! Змовіліся сарваць урок? А? Так i запішам: Касцянок i Гаманок сарвалі ўрок!
Атрымалася трайная рыфма, але заўважыў гэта адзін Валодзя Полаз i шэптам паўтарыў суседу па парце.
Арэшкін шыбнуў журнал на падлогу i выскачыў з класа.
На момант усталявалася цішыня. Потым Лявон Цялуша, як звычайна, тэатральна ўзняў рукі.
— Усёправільна, сябры мае, аднак апраўдання нам не будзе: мы — вучні. Рыхтуйцеся да непрыемнасцей, — сур'ёзна папярэдзіў ён. Клас маўчаў, разумеючы ўсю сур'ёзнасць здарэння.
— А мне i не трэба ніякага апраўдання! — узрушана крыкнула Каця i раптам накінулася на Раю: — А ты… Да якога часу ты будзеш здзекавацца з чалавека? Як табе не сорамна паказваць чужыя пісьмы? Каму ты ix даеш!
Рая нечакана ўстала, быццам перад ёй была не аднакласніца Каця, а грозная настаўніца, з-пад апушчаных прыгожых веек па бледных шчоках яе пакаціліся буйныя слёзы. Яна ціха прашаптала:
— Я… я нікому пісем не давала…
Каб Рая пачала апраўдвацца ці сварыцца, Каця напэўна нагаварыла б ёй шмат чаго, але ад такой дзіцячай пакорлівасці яна разгубілася. Ёй раптам стала шкада былую сяброўку, i яна прыціхла.
У калідоры пачуліся таропкія крокі.
— Шш-ша! Дырэктар!
Міхась Кірылавіч зайшоў нахмураны. Пільна агледзеў клас i спытаў сурова, але даверліва, звяртаючыся да вучняў, як да калектыву зусім дарослых людзей:
— Што здарылася, таварышы?
Клас маўчаў.
— Што ў вас адбылося? — паўтарыў ён пытанне i сеў, як бы даючы зразумець, што намераны цярпліва чакаць, пакуль яны шчыра не раскажуць пра ўсё.
Тады ўсхапілася Каця і, заікаючыся ад хвалявання, расказала ўсё па парадку, перадала амаль дакладна i словы Віктара Паўлавіча i свае ўласныя. Памаўчаўшы, д ад ал а:
— Алёша не вінаваты. Нельга здзекавацца з чалавека!
Калі мы сапраўды сарвалі ўрок, то вінавата ў гэтым я.
На пасяджэнні педсавета першы выступіў Арэшкін.
— Я педагог ліберальны, i, магчыма, у гэтым мая слабасць. А? Я заўсёды дараваў дзецям ix свавольствы. Але гэта не дзеці, i ўчынак ix не свавольства. Не. Гэта… — Ён пашукаў вызначэнне. — Гэта… хуліганскі ўчынак… Абраза настаўніка, класа. І мы не можам прайсці міма такога факта… Я не патрабую нейкага асаблівага пакарання. Па лініі камсамола, безумоўна, трэба. Але я патрабую… я падкрэеліваю — мяне абразілі, i таму я патрабую, каб i Касцянок i Гаманок, — ён нездаволена фыркнуў ад рыфмы, — каб яны папрасілі прабачэння… у класе…