Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны
Шрифт:

— Ну, нi фiга! Каб мяне ўсялякiя калгаснiцы абскоквалi! Я ўпярод за цябе i за Галю выйду, абяцаю! Пасля паходу!

I яна скiравала да палаткi хлопцаў. Паклiкала Сцяпана. Той нехаця вылез, пацiраючы сонныя вочы.

— Чаго ў такую рань? — працягнуў, пазяхаючы.

— Мяне адзiн сноб пакрыўдзiў, будзеш абараняць! Пайшлi, пагуляем яму на зайздрасць, няхай ведае, якi ў мяне абаронца ёсць!

— Ой! — крэкнуў, пацягнуўся i нехаця прысеў Сцяпан, пачаў нацягваць красоўкi. — А што такое «сноб», га?

— Снобамi называлi ў Францыi дзяцей дробных чыноўнiкаў цi сялян, якiя

паступалi вучыцца ў вышэйшыя ўстановы i ва ўсiм старалiся вонкава быць падобнымi на свецкiх сеньёраў, не клапоцячыся пра духоўны стан, iнтэлект, ветлiвасць, манеры, паводзiны. Вельмi моднiчалi… Гэткi сноб намалёваны ў кнiжцы: стаiць ля бочкi, сам у кiрзачах, штаны вiсяць складкамi… Кiдае ўбок белыя пальчаткi, а яны ў бочку — плясь!

— А-а! — абняў Iрэну Сцяпан. — Iнтэлект, iнтэлiгент… А чым адрознiваюцца гэтыя словы?

— Дык ты ж iнстытут у гэтым годзе скончыў, на эканамiста вучыўся i не ведаеш такiх слоў? — абурылася Iрэна. — Кожны iнтэлiгент павiнен быць iнтэлектуальным…

— Ай, масла масленае! — махнуў рукою Сцяпан. — Давай лепш цалавацца!

За сядзiбай, у лясным гушчары, так разраслiся кусты дзiкай шыпшыны, што нельга было прайсцi — драпалi твар, рукi, чаплялiся за вопратку. Нечакана трапiлася пад ногi нязвыклая для лесу раслiна — барвiнак.

— Глядзiце, глядзiце! — усклiкнула Галя i прысела ля раслiны.

— Ды што ты крычыш як апантаная, — пацягнуў яе за рукаў Анатоль. — Не ўмееш паводзiць сябе на людзях. Ну, барвiнак, ну i што? Нiколi не бачыла?

— Як яна хоча, так няхай i выказвае свае пачуццi! — заступiўся Антось. Што ты ўвесь час з яе дурнiцу робiш? Дуброўскi не па табе, а паважае яе, нават сябраваў з ёю. Яму падабаецца яе непасрэднасць. Не ўсiм жа людзям быць аднолькавымi…

— Так! — насупiўся Анатоль. — Трэба разборку рабiць! Дзякуй богу, Дуброўскi паехаў ранкам…

— Ён паехаў на сустрэчу са сваiмi сябрамi спелеолагамi! — зазначыла Галя. — Ведаеце, хто такiя спелеолагi? Альпiнiсты ў горы падымаюцца, а спелеолагi спускаюцца пад зямлю…

Анатоль незадаволена паморшчыўся i загадаў усiм сесцi на пагорку.

— У паходзе сапсавалася дысцыплiна! — заявiў Анатоль, сурова аглядваючы падарожнiкаў. — Сорам! Дзяўчаты з глузду з'ехалi, як убачылi гэтага франта Дуброўскага на iншамарцы!

Ён кiнуў калючы позiрк на Сцяпана i Iрэну i сказаў:

— А вам, закаханыя, няма чаго бадзяцца ўначы па лесе! Турыст павiнен спаць i рыхтавацца да заўтрашняга кiламетражу! Секс i спартовы паход несумяшчальныя! Калi яшчэ раз паўторыцца такое — здымаю з маршруту! Можаце адпраўляцца хоць цяпер! Аўтастопам — i на твой хутар, Сцяпан!

Iрэна незадаволена ўскочыла, глянула на Сцяпана — той моўчкi грыз сцяблiнку.

— Сядзь! — тузанула яе за калашыну Аленка. — Шалянiца! I Галю пакрыўдзiла нi за што…

Анатоль затрымаў позiрк на Аленцы.

— А ты дзе была? Мiкола хроп без заднiх ног, а ты дзе валачылася? У якой вы ўсе форме зараз? Паглядзiце на сябе! Кругi пад вачыма, сонныя, як мухi! Каханне замучыла? Перад паходам усе свае «охi», "ахi" пакiдайце дома!

— Бярыце прыклад з Галi i Анатоля! — засмяяўся Мiкола. — Яны вось жэняцца пасля паходу, а трымаюцца як чужыя!

Сапраўдныя турысты!

— Галя таксама "добрая"! — не зразумеўшы Мiколкавых кпiнаў, буркнуў Анатоль. — Мяне беспадстаўна раўнуе, а сама на шыю Дуброўскаму вешалася!

— Добра, хлопцы! — падняўся Антось. — Ён жа ўжо паехаў! Iнцыдэнт вычэрпваецца. Даруем нашым дзяўчатам гэткi запал. I болей уначы нiхто не блындаецца, нават закаханыя!..

Ён глянуў сабе пад ногi, схiлiўся над барвiнкам i ўсмiхнуўся:

— А Галя праўду казала: барвiнак! Значыць, тут могiлкi…

Усе ўсхапiлiся, пачалi разглядацца.

— Уяўляеце, ён расце тут аж з васемнаццатага стагоддзя! — раскрыла задуменныя вочы Аленка. — Уяўляеце? Сам размнажаецца, расце, а тых, хто пасадзiў яго, ужо няма… Барвiнак, пасланец з мiнулага!..

Прайшоўшы крыху ўперад, Мiкола натрапiў на яму. Над ёй навiсала куча плiт-камянёў. Ён апусцiўся на каленi ля адной з плiт i прачытаў услых:

— Анэля Ёдка. 1850–1873. Мацi Якуба…

— Фамiльны склеп разбураны ўшчэнт, — прашаптала Аленка.

— Золата шукалi… — пахмурна сказаў Антось. — А вось адзiн добры чалавек недзе тут захоўвае плiту з магiлы Якуба, каб марадзёры не забралi…

Ён сарваў сiнюю кветачку барвiнку i паклаў на Анэлiн камень.

— Калi разбураюць магiлы, надыходзiць крах цывiлiзацыi, — сумна заключыў Анатоль. — А каму тут займацца помнiкамi даўнiны? Вясковыя людзi былi цёмныя ў васемнаццатым стагоддзi, такiя i цяпер. На ахову сродкаў няма, дык хоць бы не абыходзiлiся так па-варварску з помнiкамi архiтэктуры!

Iрэна адцягнула Аленку ўбок i прашаптала:

— Мы са Сцяпанам лiняем адсюль!

— Гэта куды? — здзiвiлася сяброўка.

— На хутар да яго едзем. Прывiтанне ўсiм! Пакуль!

— Ды што ж гэта вы! — паспрабавала затрымаць яе Аленка. — Хутка да Вiшанькi дойдзем, а там — маёнтак, падзямелле, Блакiтны пакойчык… А да Сцяпанавага хутара гэта ж так далёка!

— Нiчога, аўтастопам заедзем — Нёман ад Заходняй Дзвiны недалёка. Затое рамантычна! I пажэнiмся там адразу! Абрыдла мне ўсё: горад мой, каханне, мой бацька, якi кiдаецца памiж жонкай i маладухай. Менчанкай я болей не хачу быць, бо менчанак ловяць, каб ажанiцца па разлiку! Памятаеш, як мы на танцы хадзiлi? Першае, пра што хлопец пытаецца, калi запросiць: "Вы менчанка?" Казлы iнтэрнатаўскiя на кручок нас ловяць! А на iнтэлiгентнага, на гарадскога мне не шанцуе! Яны ганяюцца за такiмi, як Галя!

— Ты занадта ўтрыруеш, Iрэна! Апамятайся! — роспачна пачала Аленка. — Са Сцяпанам у вас няма духоўнай еднасцi, iнтарэсаў. Ведаеш, як ён казаў пра сваю будучую жонку? Маўляў, такую сабе хачу, каб грады выпалала хутчэй за ўсiх баб i каб нi травiнкi! Каб сем кароў выдаiла хутчэй, чым бабы трох падояць! Ён не ведае, як гаварыць камплiменты, як трымацца за сталом. Як ты пражывеш там без культуры?

— Затое ён мне здраджваць не будзе!

— Ты ж яго не кахаеш…

— А што мне дало тое каханне? Дрыжала пры кожным званку тэлефона, бегла на кожны званок у дзверы… Хадзiла як апантаная за iм следам… А цяпер Дуброўскi! Ён нават не захацеў майго цела!.. Я нiкому не патрэбна, нiкому…

Поделиться с друзьями: