Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны
Шрифт:

— Эй, на каго ты там молiшся?

— Я вокны лiчу… Дзе тваё акно, вызначаю, — наiўна адказала тая з дзiцячай радасцю ў голасе i падышла да яго.

— Як добра, што ты прыйшла! — шчыра ўзрадаваўся Мiкола i падумаў, што з дапамогай гэтай дзiвачкi, якая штовечар тырчыць пад ягонымi вокнамi, ён выжыве Наташу. — Я ўжо па табе засумаваў! Чаму не прыходзiла?

Ён абняў Аленку i заўважыў, што палiто знiзу крыху парванае i зашытае. "Што, ёй бацькi не дапамагаюць?" — здзiвiўся.

— Я раней прыходзiла, — усмiхнулася Аленка, ледзь паспяваючы за iм. — Але вас з Антосем увесь час дома няма, дзе вы ходзiце?

— Басейн, вячэрняя прабежка, трэнiроўкi, —

уздыхнуў Мiкола, — вось i няма часу з дзяўчатамi бавiцца…

Яны падышлi да вахты.

— Гэта са мною! — падмiргнуў Мiкола старэнькаму дзядку-вахцёру i шапнуў Аленцы на вуха: "Дакументы не здавай! Застанешся…" i пацалаваў дзяўчыну ў шчаку. Аленка была на сёмым небе ад шчасця. Яна з такiм замiлаваннем глядзела на Мiколу, калi яны падымалiся на лiфце на ягоны паверх!

Але як збянтэжылася Аленка, калi ўбачыла ў пакоi ў Мiколы другую дзяўчыну! Тая выкладвала з сумкi прысмакi…

— Знаёмся, Наташа, — мовiў Мiкола, нахабна гледзячы ў твар прыгожанькай дзяўчыне, — гэта Аленка, мая нявеста!

Наташа хмыкнула, скрывiўшы пухленькiя вусны, але да Аленкi падышла i нечакана пацалавала яе ў шчаку.

Мiкола зняў са сцяны гiтару, прапанаваў Аленцы садзiцца на ягоны ложак i сеў побач.

— Песня для цябе, мiлая! — усмiхнуўся Аленцы.

Аленка пачырванела ад нечаканай радасцi.

Не утешайте меня, мне слова не нужны,Мне б отыскать тот ручей у янтарной сосны,Вдруг сквозь туман там краснеет кусочек огня,Вдруг у огня ожидают, представьте, меня!

Мiкола спяваў песню Юрыя Вiзбара:

Милая моя, солнышко лесное…

— Где, в каких краях, встретишься со мною? — падхапiла Наташа прыпеў i запрасiла ўсiх да стала.

Аленка з удзячнасцю пахвалiла кулiнарныя здольнасцi Наташы.

— А вось Мiкола называе мяне дурнiцаю, — паскардзiлася Наташа. — Паўплывай на яго, Аленачка!

— Абавязкова! — усмiхнулася тая.

Мiкола зарагатаў, адхiнуўшыся на спiнку крэсла.

— Паслухай, Мiкола! — загарэлiся вочы ў Аленкi. — Я дапамагу табе знайсцi палаткi ў паход! Мая знаёмая возьме iх у сябе на працы. Спадзяюся, што ты возьмеш i мяне ў паход за такую паслугу?

— Вядома, вазьму, Аленачка! — абняў той дзяўчыну. — I нават у загс! Заўтра прынясi свае паданнi — чытаць будзем!

— Яны ў мяне тут! — ускочыла з-за стала Аленка, хуценька выцягнула з кiшэнi лiсты. — Пачытаць?

— Давай я! — забраў лiсты Мiкола i пачаў чытаць.

…Жыла Дарына з каханым на беразе Чорнага мора. Але словы яго чароўныя больш не вабiлi яе, i тварам яго прыгожым перастала любавацца яна. Блукалi яны з месца на месца, часта сварылiся, бо муж яе не мог знайсцi сабе справы i нiчога не ўмеў рабiць. Уцякла яна ад яго i трапiла да старой вядзьмаркi. Стала жыць у яе ды вядзьмарству вучыцца. I не было ў яе сiлы i грошай вярнуцца да роднай зямлi. Сумавала Дарына па Бацькаўшчыне, як сон, успамiнала сваё дзяцiнства.

I пачула яна аднойчы, што ў мясцiны гэтыя прыехаў князь Вiтаўт са сваёю дружынай. Пабегла яна, каб паглядзець на яго. Дазналася, што ў князя не зажывае рана ад даўняй бiтвы, i папрасiла, каб дазволiлi ёй вылечыць яго. Згадзiўся князь, дапусцiў да сябе маладую вядзьмарку. Лячыла яна яго. Але падалося яму, быццам бачыў ён недзе дзяўчыну.

— Чаму твар свой хаваеш? — вочы ў Вiтаўта пры святле свечкi цёмна-сiнiя, аксамiтныя i

глыбокiя, i здаецца Дарыне, у iх такое цяпло i ўтульнасць… — Як завуць цябе? — пытае ўсё ён.

Павекi ў Дарыны заплюшчаныя, яшчэ болей захiнулася яна ў сваю чорную хустку i схiлiла галаву. Не можа назваць iмя свайго.

— Цяпер лепей сябе адчуваю, — кажа князь. — Што хочаш за лекi свае?

Вочы ў дзяўчыны загараюцца, падае долу чорная хустка.

— Дадому! Да зямлi сваёй любай! — шэпча дзяўчына, да грудзей прыцiснуўшы рукi.

Князь узнiмаецца.

— Ты — Дарына?

I твар свой у слязах хавае яна…

— Ай, не наганяйце самоту! — пацягнулася за сталом Наташа. — Давайце лепш вып'ем! Сёння свята… Дарэчы, Аленачка, я працую на пятым маршруце трамвая, прыходзь, калi я ў першую змену, гэта на тым тыднi. Пакатаю! А потым у госцi пойдзем! Я пачастую цябе фаршыраванымi катлетамi на выбар: з грыбамi, з цыбуляй смажанай цi морквай. А яшчэ я смачна раблю рыбу фаршыраваную…

— Ды што ты, як трашчотка! — перабiў яе Мiкола. — Заўжды ў цябе ўсё фаршыраванае: то бульба мясам, то рыба… Вось толькi галава пустая!

— Нiчога! — усмiхнулася Наташа. — Я тваю пiлюлю праглынула, зараз перавару… Смейся, смейся, пакуль весела! Ты ад мяне хутка такi контрудар атрымаеш — заплачаш!

Наташа хiхiкнула i ўзялася з асалодаю есцi цёплыя катлеты з укропам зверху. Мiкола ўключыў магнiтафон i запрасiў Аленку на танец.

Увесь час шаптаў дзяўчыне салодкiя, сакавiтыя, як вiшня, словы кахання. Наташа танцавала адна. Павольна, прыгожа кружылася па пакойчыку ў шчыльна абцягнутых джынсах, у самавязаным узорыстым швэдры.

— Табе час iсцi! — заўважыў ёй Мiкола. — Зараз прыйдзе вахцёр з тваiмi дакументамi!

— Ой, не плач! — працягнула Наташа i прысела на крэсла, узяла ў руку шклянку з недапiтым вiном i павольна пацягнула праз саломiнку.

— У мяне застанецца Аленка! — настойлiва сказаў Мiкола.

— Я не супраць! — усмiхнулася Наташа, сцягваючы праз галаву швэдар.

Яна засталася ў прыгожым танюткiм лiфчыку. Затым павольна зняла джынсы i бухнулася ў ложак.

— Давайце яшчэ вып'ем! — засмяялася Наташа, гледзячы на збянтэжаных Аленку i Мiколу. — На развiтанне, з Аленкай… Зараз Мiкола правядзе цябе дахаты… А потым вернецца да мяне!

— Запомнi! — крыкнуў ёй Мiкола, падышоўшы да ложка. — Я не люблю агрэсiўных, плаксiвых i назойлiвых жанчын!

— З якой кнiгi гэты выраз? — насмешлiва мовiла Наташа. — Мусiць, Дэйла Карнегi цяпер чытаеш? Фiлосаф! Напэўна, ужо дзесяць сшыткаў спiсаў на афарызмы? Iнтэлектуал! Я не агрэсiўная — проста заўсёды гавару праўду! Не плаксiвая — мне твой замуж патрэбен як сабаку пятая нага! У нас дзяўчаты, мацi-адзiночкi, кватэры льготныя атрымлiваюць! Ды я лепш буду мацi-адзiночкай, чым за такога, як ты, пайду! Навошта мне за табою ў вёску ехаць? Я не назойлiвая, я — ветлiвая, павiншаваць цябе прыйшла! I пажартавала я цяпер, скрывiла вусны Наташа ў пагардлiвай усмешцы, — хацела пабачыць, як ты са сваiмi бабамi разбiраешся, калi ўсе разам прыходзяць!

Наташа ўскочыла з ложка, спрытна апранулася i, паслаўшы Мiколу паветраны пацалунак, выйшла з пакойчыка.

— Нарэшце! — з лёгкасцю ўздыхнуў хлопец i прытулiўся вуснамi да Аленчынага пляча. — Я кахаю цябе, — прашаптаў ён дзяўчыне. — Заставайся сёння ў мяне, да ранку… А заўтра, на золку, разам скiруем да возера, на ранiшнi бег…

Пасля саўны Iрэна прыняла масаж. З даўняга часу знаёмая ёй Светачка пляснула ў далонi, калi Iрэна скiнула прасцiну i лягла на масажную кушэтку.

— Як вы пахудзелi! Парайце дыету!

Поделиться с друзьями: