Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Літары ў расе

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Шрифт:

ФІЛІН ФІЛЬКА

Філін Філь замест малін любіць а-цы-да-філін. Лес глухі — свой родны дом — памяняў на гастраном. Філь глядзіць на ношу нашу: у «Кефір», ці «Сыраквашу» толькі дзюбай дзеўбане: вітаміны ёсць на дне? — Дайце а-цы-да-філіну мне! Чуем Фількі смелы кліч. Ён разумны, лекар Сыч. Медсястра ў яго — Сава: з мудрай дзюбай галава. Прастуджуся, — дзесяць ложак дайце ацыдафіліну ў ложак. I Сыча паклікаць варта: будзе ля пасцелі варта. З ім, здаровы,
перад сном
палячу у гастраном.

ПРЫГОДЫ МАМАНЦІКА

Маманцік паклікаў маму: захацеў наведаць краму, каб купіць там парасон. Уваліўся ў краму Слон. I калі ён павярнуўся, — парасон перавярнуўся, вентылятар загудзеў... — Мамачка, я паляцеў! Цэлы дзень шукала мама, дзе сынок яе, дзе крама. Прадавец меў даўні вопыт: затрубіў Слану у хобат, — парасон з нябёсаў строс, выцер Маманціку нос. Парасон той — не лавушка i не цацка на сезон. Той касмічны парасон прылажылі мы да вушка: Маманціку самы раз, каб схаваць свой нос ад нас i ад ліўня-плывуна, i няўклюднага Слана.

НАВЫПЕРАДКI

На двары стаіць Мароз. I навошта мне той крое? Рвадь не буду стужку. Дзе мая падушка? Клікну сон над вушка. Сніцца ў лесе ляда: там — алімпіяда. Пні — баксёры-таўкачы, з імі дужацца карчы. Крушацца бар'еры! А над імі крумкачы: ў ix секундамеры. Ох, такое ленш не сніць. Папрашу ў сястрычкі піць. Вып'ю мёду кружку. Смела выбегу на крое. Трэнер у мяне — Мароз. Першым мой чырвоны нос уваткнецца ў стужку.

ПРАБАЧЭННЕ

Мама нам абед гатуе. Тата поліўку вартуе, каб не збегла ўпрочкі. Мы паселі за сталом. Так ахвотненька жуём, едакі-сыночкі. Паабедалі гулякі. Адышліся без падзякі. Мама — у маркоце: — Вінегрэт быў да катлет. Mo нясмачны наш абед? Быў удзячны коцік... ................................. Ціха просім прабачэння: — Праглынулася з пячэннем слова «Дзякуй!» Што рабіць? ... Мы цалуем тату, маму i бяжым хутчэй у краму — каб марозіва купіць.

СМАЧНАЯ НОЧ

Сонца зайшло. I неба над хмаркамі ціхае, беспраменнае. Сабака маўчыць, не гаўкае: думае над пераменамі. Ночка паспела нос урасіць, — i нюх у яго абвостраны: гладкі месячык смачнай косткаю па-над будкай вісіць.

ЗАСТУПНІКІ

Адвакаты — два каты. Сёння я падсудны: з'еў дзве міскі смакаты, не намыў насуды. Мама: — Ты як абібок. На стале аб'едкі. Частаваў катоў, сынок? — Мы, каты, не дзеткі. А пра кухшо што сказаць? Супчык не халодны. Даў талеркі аблізаць ваш сынок галодны. Рыбін хвост перападзе, — мы насунем тапкі, перамыем у вадзе міскі, ложкі, лапкі.

МУРЛЫКА

У
кватэры катавасія:
не злавіла ката Васю я. Беспарадак, мітусня... Надакучыла гульня,
бо ката фантазія ўсе куткі аблазіла: модненькай адзежынай хоча быць нацешаны. Донжуан, ці донкіхот катавасенькі мой кот? Просіць пад халацікам: — Дай бярэцік з банцікам! Фантазёр i абармот, не супыніш свой факстрот, — дам падгузнік пад жывот. Ox, прыціхла катавасія. Спіць з катом Еўропа, Азія... He пакрыўджу ката Васю я: ён мой рыцар, прынц i лорд! (А мур-р-лыча быццам кот).

СЯБРЫ

Конь стаіць, глядзіць на луг. Конь — Ката вялікі друг. Конь Катовіч ціхі, смірны. Конь Катовіч самы мірны. I даводзіцца Каню для Ката спяваць курню. Кот не падкаваны, Кот не зацугляны, Кот вушамі не стрыжэ, a сядзібу беражэ. Завядзе Каня ў катух: будуць зімаваць удвух. Каб не быў хто ў клеці трэці, — мышку ў хату возьмуць дзеці.

ЗДАРОВЫ СМЕХ

Ох, які забаўны Смех! Не схаваеш Смех у мех. Ён раскацісты, уцешны, i вясёлы, i нацешны. Толькі ж ты не рагачы. Мы з табой не рагачы, як ласі, ці зубры. Зверы скаляць зубы. Гарлапаніць, глотку дзерці не, не хочуць нашы дзеці. Дождж на вуліцы, ці снег, — коціцца за імі Смех.

ГАСЦІНЕЦ

Падрастаў з унучкай дзед Бегаць налаўчыўся. Весяліць з ёй цэлы свет хутка навучыўся. Дні з унучкаю лічыў: нёс ёй у свяцёлку на Вялікдзень кулічы, на Каляды — ёлку. Спланаваў на цэлы год дзед усе навіны. Вось i заўтра карагод: будуць імяніны. Паднясе салодкі дар ёй з янтарнай лыжкі. Будуць «грызці» i «Буквар» Анатоля Клышкі.

Слова – промнічак лагодны, Мова – месячык і сонца

КАЛЬЧУГА СЛОВА

Не вараг я ваяўнічы — мечнік службы адмысловай. Мне пасуе да аблічча светлая кальчуга слова. Хто прамоўца — абаронца ад нямоты i нягоды: слова — промнічак лагоды, мова — месячык i сонца. Гукамі зямлі лячуся. Хай глядзіць Айчына горда: я ў кальчузе, ты ў кальчузе, — мы сумоўная кагорта!

АДБОРНЫЯ ЗЯРНЯТЫ СЛОЎ

Мова — скарбніца, казна, поле векавое. Дзе — у словах — збажына, думай галавою. «У мінулым годзе...» — сказ калькаю завецца. «Летась...» — добры пераказ лашчыцца да сэрца. Смела йдзеш у магазін, а да крамы — воўкам? Карандаш ну хоць адзін замяні алоўкам. Мытня ёсць, таможня ёсць, тратуар i ходнік... На Радзіме ты не гоець, — субяседнік-моднік. Будзе чуйнаю душа, — мову не праб'е іржа!
Поделиться с друзьями: