Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Літары ў расе

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Шрифт:

ПЛЫВЕ АЗОН

Трэба для народу многа кіслароду. На праспекце ж сэрца ные: газы выхлапныя. Дзе падзецца ад смуроду? Мы гатовы да паходу: скажам «Не!» грузавіку i павернем на раку, каб набраў там у балоны птушак, зёлак перазвоны. I тады аж на балкон — будзем чуць — плыве азон. Трэба для народу многа
кіслароду!

УГЕРБОВАНЫЯ

Не ў спадобу Каню шыны... Дайце Коею ка-ню-шы-ны! Ен любіў яшчэ авёс. Хто б авёс яму прывёз? I прыходзіцца Kaню скубці ў лузе цішыню. Хай жуюць машыны зношаныя шыны. Мураву, паўстань-траву Я з Ярылам сам нарву. Накармлю я Коніка. А зайграе сонейка, — высвеціць манета рысы сілуэта: а там Коні, нашы Коні з ваярамі у пагоні.

РЭХА-ПРАРЭХА

У мяые такая справа: заблудзіўся i стаю. Злева — дуб, сасонка справа. Страху ў пушчы не ўтаю. Як знайсці дамоў сцяжыну? Смела прамінуў ажыну. Лоб у лоб — бярлога-клець, а з яе бурчыць мядзведзь. Дуб маўчыць. Я за сасонку: будзь, сасонка, за заслонку! На ратунак выйшаў Вожык, перадаў арэхаў кошык: — Чуеш Рэха? У бары толькі з Рэхам гавары. Рэха ў лесе не начуе. Крыкні — i цябе пачуе. Запытаецца: — Ты дзе? I дадому прывядзе.

ТУР

Typ — турыст? Не, Бык вандроўны: Тураў ведае, Турэц... Першабытны Тур — чароўны. Продкі ведалі: мудрэц! Не турбуе без нагоды, князя Тура не турне... Ад яго — усе паходы называюцца турнэ. У Туроўлі, у Турыйску туру-вежу бадане. На турнірах Тур прапіску меў i ў дальняй старане. Хочаце знайсці Быка? Пачакайце трошкі: рожкі у маладзіка гэта Тура рожкі.

АБЯРЭГ

Паглядзеў на два алоўкі. Хто з ix сёння самы лоўкі? Першы — лепшы. Робіць круг па паперы белай. A
другі, нібы хірург,
тыкае нясмела.
Маляваць дык маляваць! Здыхлік Несмяротны той, каго Кашчэем зваць, памагчы мне згодны. Мы малюем абярэг — амулет магічны. З ім i сядзем у каўчэг. Каля возера — начлег. Вечар навальнічны. Паспрабуем уначы абярэгам зберагчы родны край крынічны. Намалюем жарало, — каб азерца ажыло. Раніцай паўстане Вежа. Зберажом i прыбярэжжа!

ВАЛУНЫ — СЛЕДАВІКІ

Ледавік да бляску націраў Аляску. Поўзаў ён i ля Дзвіны. Што прынёс нам? Валуны. Там — адбіткі: вунь слядок i далонькі завіток... Знакі хто пазначыў? След адбілі на вякі мудрыя Следавікі. Легла на валун рука: папрашу ў Следавіка смеласці, удачы. Продкі нашы з даўніны i мае апекуны. Каля кожнай рэчкі ix бажніцы — валуны. Звоыяць мне каля Дзвіны нашай памяці званы.

ПАВЯРНУЛАСЯ СОНЦА НА ЛЕТА

Хоць на прамень, але падрос наш Дзень: надзейней на Радзіме, як ніколі. Сустрэнем вырай над усхожым нолем. З-пад продкавай еузорнай вышыні нрыноеяць птахі промні дабрыні — i сеюць, сеюць па мяжы-акружнасці усходы белакрылай беларускасці. A падрасцем ад весняе крылатаеці, — паслужым Бацькаўшчыне промнем радасці.

ДА ПАБАЧЭННЯ!

Час прыходзіць развітацца. Не скажу: — Бывайце! Вашым сябрам буду звацца з кніжкаю на парце. Я — на варце! Да сустрэчы, да спаткання зблізку. Нагаворымся на вечы ў Полацку ці Мінску. Мудрасці у мове многа: дабрынёй надзелена. Будзе й вашая дарога золатам засцелена!
Поделиться с друзьями: