Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Літары ў расе

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Шрифт:

БУДЗЬМА!

Я ад радасці світаю, пры сустрэчы вас вітаю — шчырую сям'ю сяброў! Слухай, змена маладая: мова родная — святая, — пагаворым пра Любоў. Богам дадзена Айчына. Адвярнуцца немагчыма ад прадоннага агня. Кожны з вас вячысты, зычны. Мацярык наш гістарычны не абдыме цішыня. Скажам «Будзьма!», каб Радзіма мела залаты запас. Есць у Бацькаўшчыны дзіва: дзіва — кожны з вас!

Паслужым Бацькаўшчыне промнем радасці

ДРУЖБІСТАЯ

БЕЛАРУСЬ

Раскрываю я душу: — Свэйкі! — клікну латышу. — Ачю! — выгукну літоўцу: хай парадуецца слоўцу. —Пшыязьнь... — Мой пароль паляку i «Сто лят!» яму ў падзяку. Хто братунь мой? Украінец. Разам з ім i я шчаслівец. Рускага аклікну: — Друг! — i ствару сяброўства круг. Словамі-маністамі кожнага прывецім. Беларусь — дружбістая: ведайце, суседзі!

СТАРТЫ — АД ПАРТЫ

Уваходзьце ў светлы клас, вы — не малалеткі. Сто пісьменнікаў для вас падарылі кветкі: гэта вершы, абразкі, байкі, небыліцы. прыбабунек завіткі хочуць падражніца. I лічылка знойдзе вас, прымаўка пацешыць. Хто закончыць мудры клас, сам напіша вершы, дзе загадкі загучаць, заклічкі, дражнілкі, хітрыя бубнілкі, перайначкі, жарты... А хто будзе варты, таго ў школе вывучаць будуць, як i Маўра, Вітку, Коласа, Гурло, Куляшова i Буйло... Першы з ix — Купала. Класікаў нямала! Стаў Скарына на крыло — Беларусь паўстала.

ХРАМ СТАІЦЬ НА КРУЦІЗНЕ

На прасторах за Сахарай піраміды вострыя. Набягуць турыстаў хмары, — фараон у постраху. Там i людзі, i вярблюды ладзяць дэкарацыі... ... Напісаў i я эцюды з ix цывілізацыі. Сам вярблюдзікам хадзіў з рукзаком-заплечнікам. Толькі доўга не блудзіў: родны Полацк абудзіў, — стаў яго падсвечнікам. Я заплечнік развяжу: акварэлі — золата! Еўфрасінню пакажу, Рагвалода-волата. Вось Дзвіна — ярчэй як Ніл! Бераг любіць люцікі... Упляліся ў небасхіл астравы-вярблюдзікі. Храм стаіць на круцізне. Пакланіся грацыі! Фараон засне на дне, i Дзвіна — ускалыхне німбы нашай нацыі.

НЕ Ў РЫМ, A Ў КРЫМ!

Наш Сашуля урачысты, тварык мые i вішчыць: — Ура! Чысты! Я вячысты, грандыёзны, як скульптура! Тата хмуры: — А скульптура бога рымскага Амура непамытаю маўчыць. I пакуль, сыночак Саша, з яго лба не знікне сажа, — «Дзякую» табе не скажа, будзе за табой сачыць. Ты памый яго — i з ім Рым пабачыш, пілігрым. — Лепш паедзем, тата, ў Крым. Багдановіч там, Максім. У далёкай Ялце пастаю на варце, «Дзякую!» яму скажу. Урачыста паслужу: верш Паэту напішу!

БЕЛАРУС НА ЭКВАТАРЫ

Ёсць на глобусе экватар: бачыце шырокі пас? Вунь па ім трасецца трактар, весела шыбуе «МАЗ». Для планеты важкі груз — «МАЗ» i трактар «Беларус». Хай збліжаюць паралелі нацый залаты запас, Мы даўно пасад займелі: між народаў знаюць нас! I
для полюса не друз
«МАЗ» i трактар «Беларус».

MIША ПІША САЧЫНЕННЕ

Маладое пакаленне прагулялася ў Нясвіж. А цяпер у школе ціш. Кожны піша сачыненне. Міша — пра палац, аздобу, пра шляхетную асобу з імем гучным — Радзівіл. Піша Міша з усіх сіл. А старання тут замала. У гісторыі завалы: мала знаем пра князёў. Нам расказвалі пра пушчы, пра зуброў i завідушчых за жардзянікам ласёў. Чулі ў школе пра грамілаў i грабежнікаў зямлі. Да магутных Радзівілаў нас нядаўна падвялі. Канцлеры i фалькларысты, мецэнаты, песняры... Княжы род быў ганарысты i пыхлівы пры двары. Міша піша пра ваяку пад мянушкай Геркулес. Пісар наш! Прымі падзяку: ты за частакол пралез. Гетманам наперарэз церабі зглушэлы лес!

СТРЭЧАННЕ

Стрэчанне. Кранае ранак ледзяшовы метраном. ... Хто гіадвесіў абаранак на галінцы за акном? Певень! Бо няма вадзіцы: не адліжныя Грамніцы. Абараначак іскрыцца. На Грамніцы — паўзіміцы. Пойдзе стынь-мароз на злом. Абаранак верціцца... Лета хутка вернецца у вясенні дом.

Я — ДЗЯЎЧЫНКА КАЛЯДА

Новы Год на падыходзе. У абноўленай прыродзе я малюю — усур'ёз: тата стаў як Дзед Мароз, а Снягуркай сёння — мама. На маім малюнку — Брама. Пройдзе праз яе да нас у вясёлы школьны клас Новы Год, увесь кудлаты. Для яго убор багаты я зрабіла — Каляда. Падышла пара святая: калядую я, вітаю з Днём Народзінаў Хрыста! Будзе вера у народзе, — перад Богам стане ў згодзе беларусаў грамада.

РАДАСЛОЎНАЕ ДРЭВА

Радаслоўе — з родных слоў! Меў гучальнае найменне кожны сейбіт пакалення. Жыў Банэдак, Антулюк, Анупрэй, ІОзюк, Сальвук. З імі Домна i Праксэта, Даміцэля i Ганэта. З радаслоўным дрэвам кожны стане — крэўным. Каб карэнні не забыць, крону звонкую любіць. Прадзед мой Адамам зваўся. Ён у Еву закахаўся. I таму мой дзед-сталетак гадаваў з дзесятак дзетак. Жыў Габрусь, Ладымер, Нюся, за Параскаю Каруся, Тэкля, Стэпка, Дамініся... Просяць продкі: — Азірніся! Маладзейшы дзедаў сын называўся так: Юстын. Ён таксама быў не зломак: ёсць Ладзюк — яго патомак, з ім Малання, Кляўда, Ганна... Сваякоў лічу старанна: бо радні вядзецца змена аж да сёмага калена. A дачушкі-балбатушкі навастрылі свае вушкі: — Ну a ў нас каленцаў шэсць. Род наш зможа падужэць? Мама кажа: — Новы год ваш папоўніць карагод!

ПАКЛОННІК

Не бывае ў нас наветра без лагодненькага ветра. Не люблю я скразняка, сухавея, свяжака, скавыша з-пад нетраў, буралома, шквала... Для пагоды зла нямала. Лес — вятрам завала. Ураган там прападзе, сівер абнядужыць, — i віхура, злая бура сцежкі не скалюжыць. Зберагу я пушчу, гай, бор, сасняк, сосоннік, хвойнік, ельнік... Лес — наш рай! Будзе кронным Родны Край! Я — яго паклоннік.
Поделиться с друзьями: