Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Літары ў расе

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Шрифт:

МАЦЯРЫК

Не толькі мы расцём, i дрэвы падрастаюць. Вясновы вадаём галінкі абдымаюць. Разгортваюцца дні, трапечыцца лістота. Праменьчыкі крані — абудзіцца прырода: ў яе на далані ты — родная істота. Сцяжына як ручнік: трава аб тварык трэцца... Скажы, а як завецца айчынны мацярык?

СВЕТЛАФОР

Тата кажа мне ў дакор: — Верцешся па вуліцы... Не глядзіш на светлафор. Бачыш, як ёы жмурыцца? Ты скажы сваім сябрам: бегчы наўскасяк не дам. Я
свавольніка спыню.
Пастаіць, гаротненькі. Школьнікі — не шкоднікі. Вочы таты, не маню, аж праменяць дабрыню. — Тата, я цябе цаню, светлафор мой родненькі!

ЗУБРЫНЫЯ ВЕДЫ

Школа ў пушчы. Донца дня рэха навашчыла. Тут зубрыха зубрыня мудрасці вучыла. Чуў разгалісты дубок пушчы павучанні: — Зубрык, ведай назубок: словы ў нас — мычанні. Наматай на рожкі сцежкі i дарожкі. Ты навуку не зубры, — думай у развазе. Не зубрылы мы, зубры, ў белавежскім класе, — мысляры-гаспадары на сваім папасе. Як арэхі лушчы Веды нашай пушчы!

ЛІТАРЫ Ў PACE

Хто на Нарач,— падзівіцца. Я ж трымаю коўш расы. Уваткнулі у вадзіцу літары свае насы. У (кароткага) не стала, — толькі капялюш плыве. У каўшы загрукатала, нескладовае прыўстала кепка зноў на галаве. З выбуховым «у» на востраў перабраўся. Добры схоў. Там з расою вельмі проста: доіцца з крылатых слоў! Літары ў расе купаю, бы купальскія вянкі. Мову звонкую ўздымаю ад зямлі да небакраю. Родным гулам абдымаю вас — i ўсе мацерыкі.

ЛЕЎ-ВАСТРАСЛОЎ

Звералоў пайшоў У роў. Сеў У схоў, не кракаў. Згаладнеў. A еў — упрэў... Спаў i сніў ён ракаў. Там i Леў яго заспеў: свой «улоў» залапаў i адвёў яго дамоў. Каб астыў — урок правёў: пра любоў да ўсіх звяроў нараспеў балакаў.

ЦЮЦІК-ВАЎКАДАЎ

Ваўкадаў саспеў для сгіраў. Лоўка Воўка воўка браў. Цюцік: — Гаў! Зубамі шчоўк... Воўк замоўк i стаў як шоўк.

ВОЎК I ЗВЕРАБОЙ

Воўк ахрып, зусім замоўк. Дзень, другі не вые. Застудзіўся, абібок: горла чым прамые? Ёы прымае чай густы: зверабой-заварку. Выпіў Воўк гарбаты чарку — паглядае на кусты. Воўк баіцца не чайку — Зверабою страшна: раптам возьме за гачаку, каб спытаць адважна: — Перастанеш выць, герой? Ты дзіцятак будзіш. Я твой лекар — Зверабой! Енчыць, Воўк, не будеш. Я лячыць усіх люблю. А не сцішыш глотку, — ў Ваўкавыску пасялю. I забудзеш ты зямлю, дзе радзіма продкаў.

ЧАРАДЗЕЙНАЕ ДАСВЕЦЦЕ

Дарога да рога. Мы выйшлі за вёску. A поўня над намі бы выліта з воску. У зор свой узор. Зыічак срэбраны вырай. Світае. Вунь золак бяжыць
з Растапырай.
I мы з Вераб'ём звера б'ём. У запас бярэм Растапыру, каб сунуць за пас. Крычыць Верабей: — Ой, мне цяжка, аслаб, — асла б на падмогу, каб крылцы аслабіць. — Асла біць? Не дам. Я баюся упасці i трапіць з табой, Верабейчык, у пасці Кашчэяў ашчэраных. Вернемся, дружа, з-пад ведзьміных лесвіц. Сустрэне нас Ружа ля родненькіх весніц.

ДАЛЬКАЖЫК

Падарылі мне далькажык. смоужыкам на пляжы — з кветкамі пасецца. A ў руках — трасецца. Нехта звоніць з далячыні. Хто знайшоў мяне ў лагчыне, — у лясной гушчэчы просіць аб сустрэчы? Мне нашэптвае мабільнік: — Будзь мабільным! Кінь свой быльнік. Сябрукоў ахвочы бачыць вочы ў вочы? — Ты, мой дружа, ці сучасны? Вочы хітрыя пратры. Мой далькажык самы класны! Я ў мабільніку — ўнутры. А звядзе у школе бокс, — вось i станем нос у нос.

СУМОЎЕ

Той, хто востры на язык, чэша ім, «язычнік»: трэпле, круціць кожны зык, абгрызае клічнік. A пытальнік не ўкусіць — на ілбе закрутка: i таму язык сіпіць, i не ходзіць гнутка. Я кажу: той гаваркі, хто не распускае свой язык, а да ракі дружбакоў склікае — у сумоўі растапіць пырскаўку-ільдзіну... ... Языком аб зубы біць нельга й кракадзілу.

ПАЧЦІВЫ ПАКЛОН

Марсіянін на экзамен апрануў камбінезон. Сумны ён: — Глядзіце самі — не вяеенні ў нас сезон. Знік азон. Пусты газон. Адказаць на ўсе пытанні мне падкажуць Марса здані i мой друг-абарыген. Вунь стаіць як манекен. Здаў экзамен Марсіянін. На чырвоныя сеў сані. I пакуль не знік спартсмен, даў дыплому наўзамен кветку ў рэверансе. Школа ўся — у трансе: Ёсць жыццё на Mapce!

МЯККІ ЗНАК

Наб'е гузак мне мяккі знак? Не! Ён мовы нашай вечнік. Вазьму я кніжкі у рукзак, па-нашаму — ў заплечнік. I лёгка ў школу пабягу, зноў пасябрую з Віктарам i Яне памагчы змагу... Я сам — як мяккі знак між літарак.

«КЛАСІК»

Школьны клас нібы Парнас: кожны вершы піша. Лепшы ў класе «класік» наш безумоўна Міша. Сачыніў радкі пра лес, пра вясёлы хвойнік... Смела на Парнас палез наш прыкольны школьнік. Стаўлю я паметку «плюс» вершам летуценніка. Мішу я прыму ў Саюз Будучых Пісьменнікаў.

КАБ РАІЛІСЯ РАІ...

Скончыш Тыдзень роднай мовы, не стварай ёй маўзалей. Святкаваць ты будзь гатовы стовяковы юбілей. Продкі-пісары змаглі ставіць кропачкі над «і», — каб раіліся раі... Мова ў нас — не накідала: рэха з глыбіні падзей. Слова стаў да п'едэстала, — каб зямля маліцца стала так, як Бог вучыў людзей.
Поделиться с друзьями: