Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Голас камісара. Гэй, адвальвай браму! Гэй, пускай конных, ваўкі вас еш! Чый двор? З дарогі збіліся, увесь свет прападзі акрамя пападдзі! Чый? Двор чый? Хвёдара Барана?! Адчыняй, каб вам на тым свеце хаціну збудавалі! Паны-арандатары Іцкавічы, Гдаля і Шмуйла.

Агна. Не крычы, камісар. Гэта не Бараноў двор. I рабіць тут Шмуйлу з Гдалем няма чаго. Гэта двор вольнага землеўладцы.

Гдаль. Якога яшчэ вольнага?

Агна. Удавы панцырнага баярына Агны Вецер і яе сына, Васіля Ветра.

Шмуйла. Ну, Ветра, ну, Ветра. Адчыняй.

Агна.

Каралю, а значыць, і князю тут усё заплочана да апошняга шэлега. То і няма чаго тут рабіць яго папіхачам.

Шмуйла. Баба... не каштаваў гэты двор бізуна?

Агна. А госць няпрошаны не каштаваў бязмена ў лоб?

Гдаль. Спакойная ты, кабета.

Агна. Спакойная. Як хочаце па-добраму – не ламіцеся ў браму, пакіньце сваё воўчае мяса за агароджаю і пеша, як ветлівыя госці, ножкамі, ідзіце ў двор. Унь лава пад дубам. Чарку вам вынесуць сюды.

Гдаль. А што там у хаце за гвалт?

Агна. Вяселле... на якое вас не клікалі. А сілком дзерціся на чужое свята – не раю.

Маўчанне. Пасля пырханне коней. З’яўляецца камісар, а за ім браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы ў суправаджэнні варты.

Гдаль. Уй, Ветрыха. Грубіяніш. Хто да цябе лезе ў хату на тваё вяселле, на тваю трэфную ежу?

Агна. Прабач, бацюхна. Каб ведала – кошарнага прыпасла б дзеля такіх дарагіх гасцей. А ў хату? У хату не запрашаю. Няма чаго ясну панству Іцкавічам баляваць са свіннямі.

Камісар. Захочуць – самі ўвойдуць. Вашага не будуць есці, а й вам не дадуць жэрці.

Шмуйла. Так, пані. Мала што вольныя вы і ваш сын. Мала, што выплацілі інвентары. У нас – арэнда. I фактычна-такі пабор звыш чыншу мы браць-такі будзем. I ссыпка жыта, і грашовыя паборы – меты – возьмем і не спытаемся.

З’яўляецца Лаўрэн з Магдаю, заўважыў прыхадняў, штурхнуў яе назад.

Лаўрэн. Бяжы па людзей.

Шмуйла. I выберам гіберну і іншыя плацяжы. А калі чынш заплацілі – дзе вашы квітанцыі?

Агна. Хто ж, у другі раз браць будзеце?

Гдаль. Па паперах дзе відаць, што вы плацілі?

Агна. Якія паперы? У нас заўсёды – на слова.

Гдаль. Гэта раней было – на слова.

Лаўрэн. Ой, падавішся, пёс!

Камісар. Цяпер – вось вам ваша слова (паказвае дулю). А будзеце бараніцца – возьмем сілаю. Усё возьмем. Бізуноў захочаце – будуць бізуны. Турмы – будзе вам турма. Нам вашы кароль і князь– не ўказка. Псом яснага пана Гдаля абазваў – псам тваё падла кінем.

Гдаль. Ну і нашто лезці і гарлаць? Ціхенька скарыцеся – і не будзеце пасля доўга хварэць, а мо і паміраць.

З хаты пацягнуўся на ганак і галерэю лямуса

натоўп. Стаіць пакуль што, у пагрозлівым маўчанні.

Ну і што? Вось Вашчыла ездзіць па наваколлі – мала яму паўтараста плётак. Ён хоча на кол сесці. I на палі не дапаможа яму ані Хрыстос, ані хто.

Шмуйла. Не было тут злодзея Вашчылы, басякі-і? Не ў хаце ён?

Лаўрэн. Гэта мы басякі? Ану зайдзі, зайдзі ў хату, тварына паршывая.

Шмуйла. I што заходзіць? Нашто мне заходзіць? Унь у вёсцы Гарбовічы сем забітых. Унь у Вепрыне шмат калек. Ім хочацца ў пакутнікі? Я-ткі ім зраблю, пакутнікі.

Лаўрэн. Сабака, змоўч!

Гдаль. А што, пры Пятровічу, пры сваім арандатару, вам лелей было, музікі-і?

Агна. Праўда, не лепей. Відаць, толькі падлюгам падмога і ад нашага, і ад вашага смуроднага бога... Ідзіце адсюль.

Гдаль. Гэта невядома, хто пойдзе.

Агна. Ты што, басурманская душа, жэрці гэтыя грошы будзеш? Здохнеш – няма ў твайго савана кішэняў.

Гдаль (філасофскі). Што ты ведаеш аб грошы. Гэта – усё. Мы гэта разумеем. Для караля з князем яны ўсё. Для нас яны – адзіная абарона супраць вашых дурных паноў. Адзіная ўлада над вамі, брудныя свінні з неабрэзанымі вушамі.

Магда. Вось мы вам галовы абрэжам, кручанымі вяроўкамі гадзіць прымусім.

Гдаль. Гэта яшчэ хто каго прымусіць. Наша цяпер сіла, нам уладу аддалі. I мы ўжо лейцы з рук не кінем. Не, не палянуемся тут дымам усё пусціць. Выведзем, як клапоў.

Лаўрэн. Лупіш ты па краі, як конь па градах. Не дачакаўся б ад нас...

Шмуйла. Што, пугі?

Лаўрэн. Не. Молатам у лоб, як на бойні.

Гдаль. I пуга і молат – у таго, у каго грошы. А вы іхняй карысці, іхняй сілы не ведаеце. Мы ведаем, у каго яны ў руцэ.

Агна. Сцеражыся, Гдаль. Устануць людзі. I адказваць за твае паскудствы будуць тыя з тваіх супляменнікаў, што грошай у вочы не бачаць, што не вінаватыя. Ты ўцячэш, я ведаю. А тыя?

Гдаль. А перад кім адказваць? Стрыечны брат твайго Васіля, Васка Вецер, палохае гэтых бедных, грошы ў іх адбірае, пагражае пагромам і вымагае ад іх гарэлку. А твой сынок сядзіць тут. I твае супляменнікі і мае цяпер кажуць: Васіль Вецер, справядлівы, – увесь выйшаў. Застаўся разбойнік Васка.

Агна. Адкажаш ты за абразу гэтага дома, паршывы д’яблаў вырадак.

Магда. А дом твой – карчма пасярод дзярма.

Гдаль. Слухай, камісар, дзе твая ўлада? Тутэйшыя шлюхі, самадайкі паноў сваіх абражаюць.

Камісар. А мы іх пагрэем.

Уздымае паходню да дваровай страхі. Напятая цішыня, потым Лаўрэн дастае з-за апаяскі два пісталеты і страляе з аднаго проста над галавою Гдаля, у шату яблыні. Адтуль падае да ног Гдаля яблык.

Поделиться с друзьями: