Падарунак для Адэлі
Шрифт:
Напачатку атрад быў невялікі, усе мясцовыя. Хто з раёну, хто з навакольных вёсак. Было пару хлапцоў, што выйшлі з абкружэньня, таксама мясцовыя. Камандзірам быў райкомаўскі Генадзь Пячонка, і жонка была ягоная, Лідзія Мікалаеўна. Пазьней, калі зь вялікай зямлі закінулі падмацаваньне, яшчэ Тацяна-радыстка зьявілася. Іх зь Лідзіяй Мікалаеўнай адным снарадам накрыла пасьля. Ну ды мы ня плакалі доўга, бо ж надта ядавітыя бабы былі. Не любілі яны нашу Кацюшу. А яна душэўны быў чалавек… Цёплы. Ніхто лепш за яе ня мог у рукапашным баі біцца, ніхто лепш не страляў па дзьвіжушчайся мішэні, ніхто лепш ня ведаў лекавыя расьліны… А якую яна ціснула самагонку! Мама дарагая. Раны перавязвала, баршчы варыла, калі было з чаго.
Бывала, прыйдзе які баец з заданія, яна яму распрануцца паможа, вады гарачай паднясе, рушнік. Сотку з агурчыкам. І скажа баец пасьля: “Зрабі ласку, Кацюша”. Возьме Кацюша байца за руку і павядзе ў хмызы за базай, калі лета. А калі халодна, дык у зямлянку. А ласку Каця рабіць умела, як усё – добра. Падоўгу зь зямлянкі байцы не выходзілі, калі з Кацяй ішлі. А пасьля баец шчэ там млеець, зь сёмага неба паціху планіруе, а Кацюша ўжо пры іншай справе. То аўтамат разьбярэ – змажа, то вады наносіць – бражку забалтае, то, глядзіш, кашулькі партызанскія пасьцірае ды сушыцца разьвесіць.
Любілі байцы сваю паплечніцу, любілі і цанілі. Не скажу, каб на твар надта прыгожай была, бачыў я і прыгажэйшых. Радыстку Таньку, напрыклад. Але хрэна тая радыстка каму нахвіг была патрэбная, нават з трафейнай касмэтыкай на мордзе…
Валяр’яныч расхваляваўся і зноў дастаў цыгаркі. Тужліва паглядзеў за вакно і працягваў:
– Кацярына красой унутранай брала, някідкай такой, чалавечай красой, душэўнай. Памятаю, пайшлі мы першы раз у начны дазор удвох. Мяне ж не адразу на заданьні сталі пасылаць. Прыглядаліся спачатку, правяралі. А калі прызналі за свайго, паставілі ў чаргу на сумесны дазор з Кацярынай. І гадзіны не праляжалі побач ў варонцы ад снараду, як навалілася на мяне туга невыносная, невытлумачальная. Паклаў я Каці галаву на плячо, пяцярню – на грудзі ейныя вялікія, пругкія, а далей… Далей яна сама ўсё зрабіла. Колькі ў мяне пасьля жанчын было! А так яны рабіць ня ўмелі. Нібы душу праз тое месца зь цябе выцягвала, а пасьля абратна вяртала, уверх-уніз, уверх-уніз…
Улетку 1943 з самалёту скінулі нам чарговы баезапас, харчы і… палітработніка Алёшу. Масквіча. Ён быў хацеў, каб яго звалі Аляксеем Паўлавічам, тада таварышам старшым лейтэнантам, але пасьля першага ж бліжняга бою зьмірыўся з “Алёшам”. Ясна, ледзь не абасраўся пад агнём станковых кулямётаў, зь якіх фрыцы нас палівалі, калі мы бралі харчовыя склады на станцыі за райцэнтрам.
Ох, бяда будзе, падумаў я, убачыўшы Алёшу. На Васіля зуб прапаў адразу ж, як пабачыў я таго госьця з бальшой зямлі. Не люблю худых, прышчавых, зь цёмнымі рэдкімі валасамі і бляклай скурай. Зубы, рэдкія, гнілаватыя, подла так шчэрацца, цьху, бля!
Апэрацыю на станцыі правялі пасьпяхова. Заслалі Кацю, тая прыбрала ахову, а далей была простая справа. Вярнуліся ня тое што з мукой і крупамі – нават з шакалядам і казённым нямецкім шнапсам! І наладзілі мы весялуху. Пасьля трохсот пяцідзесяці глядзім – палітработнік Алёша ачуняў, нос задраў. А Каця з намі чокаецца, але ў гамонку не ўступае, сарамліва сядзіць далей ад вогнішча, у мужчынскія размовы ня лезе.
А ўжо месяцы са тры, а можа і пяць, як мы бязь Лідзіі Мікалаеўны і радысткі Танькі засталіся. А хлапцы расслабіўшыся былі. Ведалі, што пасьля такой апэрацыі з цэнтру тыдні з два заданьняў ня будзе. Валодзя-кулямётчык, што бліжэй да Каці сядзеў, кажа: “А зрабі, дарагая, мне ласку. Што? А! Смакчы проста тут, усе ж свае”.
І паняслась! Ясна, хлапцы жартавалі, парады давалі, але бяз злобы, па-сяброўску. А вогнішча то разгарыцца, то патухне. Калян на гітары затрынькаў, толькі камандзір адзін хроп на шынялі (слабы стаў)… А вось Алёшы не было ў той момант, пэўна, адліць хадзіў. І тут выходзіць зь цямрэчы: “О-ба-на!” А сам хістаецца, ледзь стаіць на нагах. “Ніх…я сабе”, — гаворыць. – “Дык дайце ж я другім нумарам
ёй ракам засаджу,” – гаворыць.А трэба сказаць, што Кацярына сільна не любіла матную лаянку. А палітработнік – тэп-тэп, і давай ззаду прыстройвацца да галубушкі нашай. Дарма ён боўт свой маскоўскі дастаў, бо Каця нават не спынілася – бац нагой, і проста па яйцах. Ад той пары затаіў Алёша на таварыша Андрэеву лютую нянавісьць.
Доўга ён пасьля да Каці не падыходзіў. Мы яго і так супакойвалі, і гэтак. Маўляў, ну чаго па п’яні не бывае. А той заўпарціўся. Рушнік з Каціных рук ня браў, ежу сабе сам наліваў, але ўрэшце пачаў адыходзіць, дазволіў парцянкі свае сьмярдзючыя сьціраць.
А бліжэй да наябарскіх глядзім: то цэпачку Каці падорыць, то гадзіньнічак які калябаранцкі. Сёмага ізноў гулянка была добрая. Ажно спахапіліся, ані Каці, ані Лёшы нямашака. Няма і няма, дзела маладое. Але заходзіць Каця, расчырванелася, пэўна, на марозе, а маразы тады ўжо ў лістападзе былі ого-го якія! “А дзе Лёша?” – пытаем. Толькі плячыма паціснула. Знайшлі мы палітрука ў гаспадарчай зямлянцы: губа набрыняла, броў расьсечаная, за бок трымаецца, за рэбры. “Што, — жартуем, — пад варожы абстрэл патрапіў?” – “Сіфілічная ваша Кацька, вось што”. – “А-а-а, — кажам, — дык ты аналіз браў”. А той працягвае: “Ды й ня баба гэта, пэўна, вы ж бяз портак яе ня бачылі”. А і праўда ня бачылі. Дык што?
Ня ведаў Алёша, што я ў Войску Польскім у 1936-38 гадах у сувязі служыў. Разгадаў я ягоныя коды бясхітрасныя ды падслухаў, як ён пра “здрадніцу” стучаў-выстукваў на сэаньсе сувязі з цэнтрам. Расказаў хлапцам, і той жа ноччу закапалі мы цела “ўбітага ў няраўным баі краснага камандзіра”. Але факт застаўся фактам: Кацярына ніжэй пояса не давала.
У 1944 мяне параніла ў руку, калі прабіваліся насустрач нашым. Далей быў урачысты ўваход савецкіх войскаў у вызвалены горад. Паперадзе на танку ехаў малады палкоўнік, грудзь уся ў ардэнах. Першай з букетам кветак выскачыла дзяўчына. Яна ледзь ня скокнула пад бранявую машыну. Я бачыў, як палкоўнік на сэкунду спыніў позірк на Каці і павярнуўся да натоўпу – рукой махаць…
Панас Валяр’янавіч адчайна махнуў здаровай рукой, падыйшоў да расчыненага вакна і запаліў.
– Вось вы пытаецеся, дзе можна адшукаць згадкі пра “легендарную партызанку Кацярыну Андрэеву”. Каб ня ваш ліст, рабяты, дык, пэўна, не вярнуўся б я ў гэтыя мясьціны ўжо ніколі. Бо ў сорак чацьвертым пасьля ўрачыстага шэсьця войскаў сталася мне тужліва-тужліва. Нібы зразумеў я, што скончылася штосьці добрае, штосьці такое, што ўжо не паўторыцца. Я думаў пра Кацю і баяўся прызнацца сабе. У чым? Нават ня мог патлумачыць словамі. Я блукаў па беразе ракі, па самых пакручастых адхонах, пад якімі бурапенілі магутныя і хуткія плыні, па-над самымі небясьпечнымі вірамі. Далёка за горадам, нават аўтабазы відаць не было.
Тым вечарам я пабачыў Кацярыну здалёк. Белая сукенка, раскіданыя на ветры валасы. Каця прыціскала да грудзей папяровую картку і глядзела на заход сонца. Я зразумеў, ШТО мусіць адбыцца, і пабег да дзяўчыны. Я пасьпеў пабачыць выяву на фотаздымку – той самы палкоўнік, бачаны сёньня, толькі маладзейшы, у форме малодшага камандзіра.
– Мне няма чаго жыць, Панас, — сказала Каця. – Усе гэтыя гады я берагла сваю цноту для яго аднаго. Ты ведаеш, што ня зможаш мне зашкодзіць зрабіць тое, што я мушу зрабіць.
Час для мяне спыніўся, а пасьля пачаў імчаць у тысячу разоў хутчэй. “Што рабіць?! Што рабіць?!” – пульсавала ў маёй галаве. І тады я папрасіў:
— Зрабі ласку напасьледак.
Каця ўсьміхнулася так задуменна і стала на каленкі. Душа мая ізноў зрабілася маленькая-маленькая, ізноў перацякла ніжэй жывата ў маленькую шаравідную прастору бяскостай ткані, але мозг працягваў шалёна працаваць – што рабіць?
Я зноў папрасіў Кацю зрабіць ласку, але разумеў, што доўга так не працягнецца. І раптам выгукнуў: