Пайду туды, адкуль прыйшоў.Па-за зямлёю, па-за часам.Я тут нічога не знайшоў,хаця сваю і выпіў чашу.Ды лепш бы разьдзяліў яе,няхай са злосьнікам ці зь сябрам,камусьці ж жыткі не стаеі дачасова сушыць зябры?Але у чым мая віна?Віна майго наканаваньня?Жыцьцё — вялікая мана.I толькі сьмерць яе пазнаньне.
*** Хто натхніць мяне на сьмерць?
Хто натхніць мяне на сьмерць?Я такой ня маю волі.Маю толькі болі.Болі —
каб пасьціцца і гавець.З гор сыдзі, як з купалоў,Дух у вобразе старога,праз пакуты дай мне Бога,дай мне Богавую кроў.Не жыву — хаджу, што сьцень,брыдкі і чужы паветру,хаця выйшаў колісь зь ветру,выйшаў і азмрочыў дзень.Тынатхніш мяне на сьмерць,чалавек, цяжарны Богам,празь цябе мая дарога,моцы дай яе здалець.
Чацьвёрты цьвік
Калі чацьвёрты цьвік загналі ў цела,мае пакуты крыж сабе забраў,і на каменьне, што ў мяне ляцела,я воч ня меў, таму не паглядаў,бо я пакінуў цела.
*** спаўзаючы зь церня…
Спаўзаючы зь цернякроў смокча сьлёзыуп’юся ў яго вачамі — Богвуснамі — чалавекнасустрач нашы любовіяк два сонцыімкнуцца ў поўдзеньурэшце зьвяла насвузкая сьцяжына ў жыцеён дастаў з душы хлебя — зь цела — віноён прыгубіўя асушыў кубакі паплылі вянцы цярновыя жытнёвыя васільковыяхто ты мне?бацька брат сын?ізноў хачу упіцца ў яго вуснаміа Юда ўва мне шэпчаупіся ў яго зубамі
О Неба
Купалы расколюцца расколюцца і званыо Неба сіняе блакітнае чырвонае чорнаеа ўсё лепейты ня медзь ня золата не бел-камень камень ён і ёсьцьо Небаа словы пра цябе мае цялесныя цялесныяяка птушкі ў табе губляюцца губляюццаяка птушкі губляюцца мае словы цялесныя нягодныяяка стрэлы ў твае вочыяка стрэлы стрэлы стрэлыз вуснаў што храм ад зямлі зямлі да крыжа крыжада птушынага памёту памётуна златкупале цалавалі цалаваліня любячы любячы ня веручы веручымалітвы ня кажучы нат ня ведаючыо Небаабрыдлі мне храмы абразы рызы абразы і рызывазьмі мяне агнём ветрам вадоюякі птушку яка дрэва яка хочаша праваляцца храмы і людзі ў храмах і жывёлы вакол іхна сытных пашах пашах і лясы вакол іх у лясохкішачых лясох кішачых і ўсе рэкі рэкі пад горывыцякуць выцякуць і зямля ад смагі парэпаеццарэпаецца яка фрэскі пра жывот чалавечыо Небаяк расказаць разгадаць твае знакі апошнія
*** Берасьцянае неба, роднае…
Берасьцянае неба, роднае.Мір астральны мой — ад цябе,бо зямное, нібы падлёднае,да паветра палонку б’е.Галавою.А трэба б сэрцамрастапіць безнадзейны лёд,а іначай у паняверцыурасьце ў яго ўвесь народ.Зашклянеюць і кроў, і вены,мозг раструшчыцца, быццам шкло,ад яго ледзяной гангрэныпатыхне чалавечым тлом.Берасьцянае неба. Выратуй!Ачышчальным агнём сваімспапялі чалавекавырадкаў,разьмяці іхны прах і дым.
Капцы
На дне агню танцуюць саламандры,блукае прывідамі шэры дымпа
небе,як алень па чорных лядах,між зоркамі губляючы сьляды.Надыдзе дзень. Паснуць агні і зоркі,любоў аддаўшы людзям і зямлі,павырастуць з палёў капцы-пагоркі,балючыя, нібыта мазалі.Як людзі ўмерлі, не сказаўшы штосьці,так і яны дзірваньнем зарасьлі,і толькі птахі ды зьвяры — іх госьціу час чырвонай золкавай расы.Араты прыйдзе, кіне рупным вокам,адчуўшы сум і боль нямых капцоў,зямлю ўзарэ і шчыра, і глыбока,збудзіўшы жрыц паганскіх і жрацоў.Іх ноч засьцігне разам за бяседайпра гэты час і пра тутэйшы люд,і ў белым жрэц прамовіць:— А я ведаў…Забылі нас і занядбалі тут.
*** Самыя жывыя багі — багі дзядоў…
— Самыя жывыя багі — багі дзядоў,багі сыноў і ўнукаў такія ж смяротныя, як і іх творцы.— Я ёсьць і сын і ўнук.Значыць, мае багі сьмяротныя?..— Але.— Аднак жа і ў дзядоў былі бацькі, дзядыі нават прадзеды…— …Бацькі, дзяды і прадзеды тваіх дзядоў былі багамі.— Значыць, людзей зусім не было?I хто ж ім тады пакланяўся?— Птушкі, зьвяры, дрэвы…— Няпраўда!— Праўда.Ты ўглядзіся ў сябе… Бачыш?..— …дрэва…
Сьмерць
Паводле навелаў Яраслава Пархуты
…Калі ж развіднеецца ледзьі неба месячнае згіне —там птушка белая, як смерць,свой цень на жытку маю кіне,там птушка белая як снег,цень яе, як снег, халодны,спеў яе, як крык галодны,плач яе, як д'яблаў смех,кліча, кліча мяне ў вырай,я ўжо чую ў вышыніне д'яблаў смех, а голас ліры…і слабнуць, слабнуць карані,і праразаюць плечы крылы,ні болю, ні пакут,ні страху,я толькі папрашу жывых:на смерць не трэба апранахаў —яны сіло для крыл маіх.
Смага
Цячэ з-пад каменя вадатаемна,сьцішана,упарта,а ў полі сьмягнуць гавяда,ральля,гайворані араты,нібыта з самых першых дзёнральля ня ведала расінкі,і Евін лён — дарэмны плён —вышэй зямлі,ніжэй былінкі.Гэй, узьніміся да нябёс,гайворан чорны, сябра верны,знайдзі вады блакітнай веныі камень, што ў імшары ўрос,і пабрыдуць табе наўсьледбез супачынку,безь пярэрвыі людзі,і зьвяры,і дрэвыпразь сьмерць,праз жвір,праз час,празь сьвет.
*** Берасьцянымі трубамі ў небе гудуць…
Берасьцянымі трубамі ў небе гудуць журавы,берасьцянымі крыламі атуляюць дзьве зорачкі дзённыя,мая любая, гэна ж мы, паглядзі, гэна ж мы,а нябёсы блакітныя, быццам азёры прадонныя!О, як гожа і вечна вядуць карагод журавы,і паганскія гукі складаюцца ў песьні астральныя.На тым беразе неба прачнуліся зорныя львы —гэна ж ты, мая любая, песьні запела купальныя.
Агонь
У небе зьнічаваньняў трыццаць трызьлілісяу адзін Агонь адвечны,наўкол Агню зьбіраюцца вятры,іх трыццаць тры,і кожны мае сьвечку.I кожны мае іншым што сказацьці памаўчаць — маўчаньне зразумеюць.Іх трыццаць тры,і сьвечкі іх гараць,і душы каля вогнішча гавеюць.