Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Цяпер вам трудна, гэта канешне. Але ж дзе, чалавеча, вы тады былі, як усім трудна было?

— Гэта калі? — не зразумеў Дземідовіч.

— А тады. Як стагналі ўсе, сьлёзы лілі. Галадалі і з голаду пухлі, як у трыццаць трэцім.

А, во ён пра што, з непрыемнасьцю падумаў Дземідовіч, ужо ці за нямецкую ўладу ён? За акупантаў? Усё ж цяпер Дземідовіч не хацеў абвастраць размову і даволі няпэўна адказаў:

— Было, канешне, і тады труднае. Індустрыялізацыю праводзілі, напружвалі ўсе рэсурсы. Трэба было.

— Можа, і трэба, — пагадзіўся Парфір. — Але ж нашто было з народу знушчацца? Над сваімі зьдзек утвараць?

— Ну гэта ты кінь, дзядзька, які зьдзек? Класавая барацьба была, гэта праўда.

А зьдзеквацца над сваімі ніхто не хацеў.

— А тое, што, даўшы зямлю, назад адабралі — ня зьдзек? Што за працу з калгасу нічога не давалі — ня зьдзек? І што абіралі сялянаў: і мяса, і малако, і яйкі, і воўну? І скуры са сьвіней? І лён, і бульбу? І яшчэ грошы: налог, страхоўка, самааблажэньне… А пазыка? Я, думаеш, чаму тры калоды пчолаў завёў? Што дужа мёд люблю? За восем гадоў я яго лыжкі не паспытаў. Каб сплаціць усё — купіць і здаць, во для чаго. Пры тым што ў калгасе кожны дзень рабіў, летась трыста семдзесят працадзён выгнаў. А што атрымаў на іх — паўтара пуда гірсы. Ну як жыць было?

Такога Дземідовіч тут не чакаў, гэты проста аказаўся затоенай контрай. Бач ты, мала яму гірсы дасталося? Быццам іншым даставалася болей! Ці іншыя меней плацілі-здавалі дзяржаве. Але, глядзі ты, колькі накапіў крыўды!

— Дарма вы так, Парфір. Я лічыў вас сазнацельным калгасьнікам, а вы? — папракнуў Дземідовіч.

— А я і сазнацельны! — падняў ад грубкі счырванелы, аброслы сіваю шчэцьцю твар гаспадар хаты. — Я самы сазнацельны ў дзярэўні. Усё выконваў. Жылы з сябе цягнуў, а выконваў. Столькі мала хто тут стрываў, як я. Не хацеў быць несазнацельным, вінаватым дзяржаве, каб папракалі начальнікі.

— Яно і панятна. У цябе ж, здаецца, сын камандзір? Лётчык?

Парфір трохі прымоўк, бы ўспамінаючы штось невясёлае, і Дземідовіч падумаў, што пра сына сказаў, мабыць, дарэчы. Але Парфір нечакана сказаў:

— У тым-та і справа, што сын быў камандзір, лётчык. Ды сплыў. Пасадзілі лётчыка. Тры гады ні пісьма, ні прывета. Мо і жывога няма ўжо…

Ах, вось што…

— Да-а, — роздумна прамовіў Дземідовіч, са злосьцю думаючы, што і тут ашукаўся. І тут ня тое! Мабыць, гэты Парфір перажывае за сына, таму і такі ненастроены. А ён думаў: разумны дзядзька, з ім можна будзе паладзіць. Але начорта такія разумныя, што з іх карысьці? Толькі маўчаць да пары, падладжваюцца. Але во паразьвязвалі языкі, загаманілі пра тое, пра што маўчалі гадамі.

Не, тут ён не застанецца, у такога ён прасіць прытулку ня будзе. Такі яго не схавае, глядзі яшчэ заўтра ж выдасьць паліцыі. Можа, ужо і сам у паліцыі, ці там сын, зяць. Такія нам сёньня — ворагі, з неўтаймаванай злосьцю думаў Дземідовіч.

Трохі пагрэўшыся ў напаленай, ды няласкавай Парфіравай хаце, ён суха разьвітаўся і пайшоў зноў у ноч. Доўга клыпаў гравійкай, падбіўся, хацелася спаць, а спачыць не было дзе. Зноў жа пасыпаўся дождж, ад якога ня надта ўберагаў ягоны руды, пацёрты плашчык, і ён усё думаў, куды б завярнуць, дзе схаваццца ад непагадзі. Ён і так колькі дзён чуўся даволі блага, пачало дапякаць нездароўе, часам ліхаманіла, а ў тую ноч на дажджы ён такі прастудзіўся добра. Ля Бывалаўскіх хутароў збочыў з гравійкі і, не разьбіраючы дарогі, дабрыў да нейкай сядзібы. Стукаць у вокны ўжо не наважыўся, згледзеў трохі наводдаль ад хаты чорную ўначы пуню і праз незачыненыя вароты ўлез у яе. У куце якраз ляжала трохі леташняй, паточанай мышамі саломы, ён зашыўся ў яе ля сьцяны і, усё дрыжучы целам, задрамаў троху да ранку.

Прачнуўся, аднак, пазнавата, ужо чуліся галасы ля хаты, але ён ня стаў абзывацца. Ён ціхенька выбраўся з пуні і, даўшы добрага кругаля, абышоў хутар, выбіўся на нейкую палявую дарожку і борзда пасігаў па ёй, каб сагрэцца. Пасьля ночы ўвогуле чуўся ён кепска, балела горла, надта ламіла косьці. Тады ж ён пачаў кашляць і спалохаўся ад думкі: ці не абвастраюцца гэта

сухоты, трохі залечаныя за апошнія гады. Калі па такім часе адкрыюцца сухоты, тады яму кранты. А і сапраўды было падобна на тое. Асабліва дакучаў кашаль.

Той дзень ён на бяду яшчэ дужа прамачыў ногі ў гамашах, трава пасьля дажджу скрозь была мокрая, і недзе ў пасьляабеддзе зразумеў, што далей ісьці няма сіл. Рэшту таго дня праваляўся ў разламанай паветцы ля вёскі Берагі пад Тумілаўскай пушчай. Ён усё думаў, як выратаваць сябе, куды падацца? Дзіўна, што падацца ўвогуле не было куды, нідзе ніякае пэўнасьці, ніякай надзеі. То занадта баязьлівыя, празьмерна асьцярожныя, то няпэўныя, а то проста варожыя. І што здарылася з людзьмі? Ці сапраўды ў бяду свая рубашка бліжэй да цела?

І тады ён успомніў пра Серафімку. Ведаў яе здаўна і нават неяк улетку заязджаў у хату, яшчэ як сябраваў з Мікалаем. Ехалі з нейкага сходу, завіталі. Пасьля колькі разоў сустракаў у мястэчку, быў на кватэры. Цёмная, малапісьменная баба, звычайная вясковая цётка. Але цяпер яму, можа, такая і трэба. Мабыць, ня будзе філасофстваваць, зводзіць рахункі, наракаць. І паможа. Калі толькі не хавае крыўды за брата.

Іншага ў яго не заставалася, а Любашы былі недзе за лесам, і надвячоркам ён пусьціўся ў дарогу — цераз лес і поле да старых торфараспрацовак, дзе на пагорачку прыткнуліся гэтыя Любашы.

7. [Піліпёнкі.]

Прачнуўшыся на сьвітаньні, Дземідовіч адразу зразумеў, што захварэў як мае быць. Цела ламіла ад зьнямогі, галава была цяжкая, бы чыгун, дыханьне залажыла — сухоты ці не, а запаленьне пэўнае, падумаў ён. Побач на пяколку стаяла ягоная конаўка з зёлкамі, ён трохі адпіў з яе і зноў лёг. У хаце было ціха, Серафімка, мабыць, кудысь выйшла, і ён ціхенька паклікаў раз і другі. Не, нідзе нікога. Усё ж, мабыць, трэба было неяк уставаць, штосьці рабіць. Ці хоць бы аб чымсьці дамовіцца — учора ён нават не расказаў ёй аб сваіх клопатах, — папрасіўся пераначаваць і ўсё. А што далей?

Далей трэба было падумаць, параіцца, абмеркаваць з гэтай жанчынай свой горкі лёс і папрасіць дапамогі. Авось дапаможа.

Пад стольлю трохі пасьвятлела, мабыць, на двары ўжо разьвіднела, і ён з натугай пераадольваючы слабасьць, падняўся, сеў на палок. Так, сапраўды, мусіць, сёньня ён не хадок — сёньня ён мог толькі ляжаць. Зноў нахапіўся кашаль, біў, біў, ён спрабаваў адкашляцца, ды марна. У грудзях ігралі гармонікі, цямнела ўваччу. Як бы ня страціць прытомнасьць.

Толькі ён пачаў надзяваць мокрыя гамашы, як недзе зусім побач, здалося за вуглом, грымнуў вінтовачны стрэл і зараз жа зводдаль жаласна заякатаў сабака. Дземідовіч скалануўся ад спалоху і толькі надзеў левы гамаш, як у сенцах стукнулі дзьверы, і ён падумаў, што то Серафіма. Але некалькі крокаў там далі зразумець, што не Серафімка — тупалі цяжка, цьвёрда, тузанулі дзьверы. Ён з адным гамашом у руках выглянуў з запечку, і ўваччу ў яго пацямнела. Цераз парог пераступіў і спыніўся рослы белабрысы дзяцюк у расшпіленай вайсковай ватоўцы, з вінтоўкаю ў руках. З-за ягонага пляча выглядваў другі — з драбнаватым чарнявым тварам у вайсковым, з чорным аколышам, картузе на ўскудлачанай галаве. Дземідовіч здагадаўся, што, мабыць, гэта тутэйшыя паліцаі, і адчуў, як нядобра закалацілася яго сэрца.

— О, і гаспадар завёўся, — замест прывітаньня бадзёра сказаў першы. — Ці, можа, госьць? Дзень добры.

— Добры… дзень, — няўпэўнена сказаў Дземідовіч, дрыготкімі рукамі спрабуючы насунуць на нагу сыры, гразкі гамаш. У галаве закружылася, і, каб ня ўпасьці, ён апусьціўся на ўслон.

— Месны ці прыезджы будзеш? — з робленым спакоем запытаўся пярэдні. Яны абодва ўжо ўлезьлі ў цесную хату і пасталі каля парогу.

— Ды вось, як бачыце, выпадкам, — няпэўна выціснуў з сябе Дземідовіч, з натугай надзеючы гамаш. — Да цёткі…

Поделиться с друзьями: