Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
З цялячых вагонаў выглядвалі салдаты з безнадзейным выглядам людзей, якія ідуць на шыбеніцу.
Да вагонаў падыходзілі пані і раздавалі салдатам пернікі з цукровымі надпісамі: «Sieg und Rache», «Gott, strafe England!», «Der Osterreicher hat eine Vaterland. Er liebst und hat auch Ursach furs Vaterland zu kampfen» [61] .
Відаць было, як кашпэрскія горцы жаруць пернікі з тым-жа безнадэейным выглядам твараў.
Потым быў дадзен загад па ротах ісьці па абед к палявым кухням, якія стаялі за вакзалам. Там-жа была і афіцэрская кухня, куды накіраваўся Швэйк, каб выканаць загад обэр-фэльдкурата. Вольнапісаны застаўся ў цягніку
61
«Перамога і помства». «Божа, пакарай Англію». «У сына Аўстра-Вэнгрыі ёсьць бацькаўшчына. Ён любіць яе, і ў яго ёсьць за што ваяваць».
Швэйк дасканала выканаў загад і, ідучы назад, калі пераходзіў цераз рэйкі, убачыў паручніка Лукаша, які пахаджваў па палатне чыгункі, чакаючы, што ў афіцэрскай кухні і на яро долю што-небудзь ды застанецца. Паручнік Лукаш быў у вельмі няпрыемным становішчы, бо пакуль што ў яго разам з паручнікам Кіршнэрам быў агульны дзяншчык. Гэты хлопец клапаціўся толькі аб сваім афіцэры і выяўляў поўны саботаж, калі справа датыкалася паручніка Лукаша.
— Каму вы гэта нясеце, Швэйк? — запытаўся небарак, паручнік, калі Швэйк скінуў далоў цэлую кучу рэчаў, уверчаных у шынэль, — здабычу, узятую з боем у афіцэрскай кухні.
Швэйк на момант зьбянтэжыўся, але хутка апамятаўся і з адкрытым і ясным тварам спакойна адказаў:
— Асьмелюся далажыць — вам, пан паручнік. He магу вось толькі знайсьці, дзе ваша купэ, і апрача таго баюся, што пан комэндант цягніка будзе супярэчыць супроць таго, каб я перасеў да вас, — гэта такая сьвіньня.
Паручнік Лукаш дапытліва глянуў на Швэйка. Той гаварыў далей інтымна і дабрадушна.
— Бясспрэчна сьвіньня, пан паручнік. Калі ён абходзіў цягнік, я яму зараз-жа далажыў, што ўжо адзінаццаць гадзін, час свой я адсядзеў, і маё месца ў цялячым вагоне, альбо з вамі. А ён мяне досыць груба перапыніў, каб я ня рыпаўся і заставаўся сядзець. Сказаў, што прынамсі не зраблю вам сорама ў дарозе. — Швэйк пакутна скрывіў рот. — Хіба-ж я вам, пан паручнік, калі-небудзь нарабіў сораму?
Паручнік Лукаш уздыхнуў.
— Hi разу гэтага ня было, каб я вам зрабіў сорамна, — гаварыў далей Швэйк. — Калі што-небудзь і здарылася, то гэта была адна выпадковасьць, «воля божая», як сказаў стары Ванічак з Пельгржымава, калі яго саджалі трыццаць шосты раз у турму. Ніколі я нічога не рабіў знарок, пан паручкік. Я заўсёды стараўся, як-бы ўсё зрабіць спрытней ды ляпей. Хіба я вінават, што замест карысьці нам абодвым было ад гэтага толькі гора ды мука.
— Толькі ня плачце, Швэйк, — сказаў паручнік Лукаш мякчэй, у той час, калі абодва падышлі да штабнага вагона. Я зраблю, каб вы зноў былі ў мяне.
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, я ня плачу. Толькі вельмі ўжо мне крыўда: абодва мы самыя няшчасныя людзі ва ўсёй арміі і ва ўсім сьвеце і абодва ў гэтым не вінаваты. Які жорсткі лёс, як падумаеш, як я аб вас клапаціўся, як стараўся ўсё сваё жыцьцё…
— Супакойцеся, Швэйк.
— Слухаю, пан паручнік. Калі б ке дысцыпліна, я-б ні за што ня мог супакоіцца, але згодна вашага загаду даношу пакорна, што ўжо зусім супакоіўся.
— Дык лезьце ў вагон.
— Так точна, лезу, пан паручнік.
У вайсковым лягеры ў Мосьце панавала начная цішыня. Салдаты ў бараках трэсьліся ад холаду, у той час, як у напаленых афіцэрскіх бараках вокны былі адчынены насьцеж ад нязноснай гарачыні.
To тут, то там чуліся крокі вартавых, якія хадою разганялі сон.
Унізе над ракою сьвяціўся агнямі імпэратарскі завод мясных консэрваў. Там ішла работа ўдзень і ўночы: перарабляліся на консэрвы
ўсялякія адкіды. Вецер дакосіў у лягер смурод ад гнілых жыл, капытоў і касьцей, з якіх варыліся супавыя консэрвы.З пакінутай будкі фотографа, які да вайны здымаў салдат, што праводзілі маладыя гады на ваенным стрэльбішчы, якое знаходзілася тут недалёка, адкрываўся від на даліну Літавы і чырвоны электрычны ліхтар над уваходам у бардак «У кукурузнай шышкі», які ў 1918 годзе ў час вялікіх манэўраў у Шопроні быў ласкаў наведаць эрцгерцаг Стэфан, і дзе кожны вечар зьбіралася афіцэрская кампанія.
Гэта быў самы фэшэнэбэльны публічны дом у горадзе, куды ня мелі доступу ніжнія чыны і вольнапісаныя, якія хадзілі ў «Ружовы дом». Яго зялёныя агні таксама відаць былі з будкі фотографа. Такое разьмежаваньне па чынох захавалася і на фронце, калі монархія не магла ўжо дапамагчы свайму войску нічым іншым, апрача паходных бардакоў пры штабах брыгад, якія называліся «пуфамі». Такім чынам існавалі імпэратарскія афіцэрскія пуфы, імпэратарскія ўнтэр-афіцэрскія пуфы і імпэратарскія пуфы для радавых.
Мост на Літаве зьзяў агнямі. З другога боку Літавы зьзялі агнямі Кіраль-Хіда, Тысляйтанія і Трансляйтанія [62] . У абодвых гарадох, з якіх адзін быў вэнгерскім, а другі — аўстрыйскім, гралі цыганскія капэлі, пелі, пілі. Кафэ і рестораны былі ярка асьветлены. Мясцовая буржуазія і чыноўніцтва вадзілі з сабою ў кафэ і рэстораны сваіх жонак і дарослых дачок, і ўвесь Мост на Літаве, Bruk an der Leite, як i Кіраль-Хіда зьяўляліся ні чым іншым, як адным вялізарным бардаком.
62
Тысляйтанія — тэрыторыя на тым баку Літавы (Leite) — Аўстрыя. Трансляйтанія — на гэтым баку Літавы — Вэнгрыя.
У адным з афіцэрскіх баракаў у лягеры Швэйк чакаў свайго паручніка Лукаша, які пашоў вечарам у тэатр і да гэтага часу яшчэ не вярнуўся. Швэйк сядзеў на пасланай пасьцелі паручніка, а насупраць, на стале, сядзеў дзяншчык майора Вэнцэля.
Майор Вэнцэль вярнуўся з фронту назад у полк, пасьля таго, як у Сэрбіі, на Дрыне, бліскуча даЕёў сваю няздольнасьць. Хадзілі чуткі, што ён загадаў разабраць і зьнішчыць понтонны мост раней, чым палавіна яго батальёну перабралася на другі бок ракі. Цяпер ён быў назначан начальнікам вайсковага стрэльбішча ў Кіраль-Хідзе і апрача таго выконваў нейкія функцыі ў гаспадарцы вайсковага. лягеру. Сярод афіцэраў пагаворвалі, што цяпер майор Вэнцэль паправіць свае справы. Уваход у пакоі Лукаша і Вэнцэля быў з адных усходаў.
Дзяншчык майора Вэнцэля, Мікулашэк, нехлямяжы, зрыты воспаю хлапец, калыхаў нагамі і лаяўся:
— Што гэта можа азначаць, што стары чорт усё яшчэ ня ідзе. Цікава было-б ведаць, дзе гэта старызна цэлую ноч цягаецца. Мог-бы прынамсі пакінуць мне ключ ад кватэры. Я разлёгся-б на пасьцелі і бутэлечку адаткнуў-бы. У нас там віна чорт што.
— Ён, кажуць, крадзе, — сказаў Швэйк, насьмелую курачы папяросу свайго паручніка, бо той забараніў яму курыць у пакоі люльку. Ты-ж павінен ведаць, адкуль у яго віно…
— Куды загадае, туды і хаджу, — тонкім галаском сказаў Мікулашэк. — Напіша патрабаваньне на віно для шпіталю, а я атрымаю і дадому прынясу.
— А калі-б ён табе загадаў украсьці палкавыя грошы, ты-б таксама зрабіў? Тут то ты сьмелы, а перад ім дрыжыш, як асінавы ліст.
Мікулашэк заморгаў сваімі маленькімі вочкамі:
— Гэта-б мы яшчэ падумалі.
— Няма чаго тут думаць, сапляк ты гэтакі! — крыкнуў на яго Швэйк, але тут-жа асекся.
Адчыніліся дзьверы, і ўвайшоў паручнік Лукаш. У паручніка быў трохі ўзьняты настрой, што ня цяжка было заўважыць па яго надзетай задам наперад шапцы.