* * *Ноч надыходзіць, і зорыміргаюць нам таямніча.Космас – бяздоннае мора –нырца даць завабліва кліча.Ён заклікае скарыццасамай магутнай сіле,забыцца і растварыццау вечным сусветным пыле.Няхай паўнаводная Летанясе нас на хвалі кіпучай...Ці ж гэта благая мэта –зрабіцца пылінкай бліскучай?* * *І мне таксама хочацца гармоніідушы і цела, жарсці й чысціні.Жыву ж аглушаны, у какафоніі,спакою на душы – ані.Я сам сябе караю і пакутую.Дзе
выйсце з пекла гэткага знайсці?Іду я ўпарта праз завею лютую,збіраю сілу ўсю сваю: «Не адпусці...»Праходжу ўрэшце праз заслону шэрую,І ясны голас чую: «Не адрынь...»На неба пазіраю, паўтараю: «Верую...»Амінь.* * *Ты ведаеш усе мае грахі,ты ведаеш, за што баюся кары,ты ведаеш, куды вядуць шляхімаёй таемнай запаветнай мары.Ты ведаеш, каго начамі сню,ты ведаеш, каго я днём шукаю,ты ведаеш: табе я не зманю,пакуль кахаю.* * *Каханая заснула без мяне,безабаронна-кволая такая...Трывога агарнула яе ў сне,на твары неспакой не патухае.* * *Быў ціхі вечар і задумны сад,вяла сцяжынка вузкая да саду.Мы ў ноч патрапілі, нібы ў засаду.Згубілі сцежку, каб сыйсці назад.Ноч незабыўная была...Там над сабою страцілі мы ўладу,і пад суквеццем зарападулюбіліся да першага святла.* * *Абміраю ад твайго паглядуі гару ад поціску рукі.Бачу я ў вачах тваіх прынаду,што вядзе ў нірвану нацянькі.Да крыніцы хмельнай асалодыпрыпадае мой сасмяглы рот...Маладосці грэшныя прыгодыдараваў Гасподзь нам напярод.* * *Шкада мне, што так атрымалася,я сваркі з табой не хацеў.Гарачае слова сарвалася,дакор з языка зляцеў.Цяпер мы амаль не вітаемся,а толькі махаем рукой.Адзін аднаго не пытаемся,ці ёсць на душы спакой.У нас у душы сумяціца.Не ведаем, што і рабіць.Хто першы павінаваціцца?Як пад прыгнётам жыць?* * *Давіду СімановічуБяжыць, бяжыць, амаль ляціцьна крылах духу і натхнення,і гучным водгукам трымціць,вунь там, наперадзе імгненне,калі захочацца сказаць:«Усё! Я прыручыў удачу.Я лёс свой здолеў закілзацьі свет хоць крышку перайначыў».Не, гэта, брат, не мітусня,А дзея, барацьба і мэта.Мацуецца жыццё штодняу мужным дзённіку паэта.Адважыўся ён сэнс і тло,дабро і зло як ёсць пазначыць.Ён кажа нам: «Вось так было»...Жыццё па-свойму кожны бачыць.* * *Змрочны, захмараны, шэрытуліцца дзень да дзвярэй.Я адчыняю дзверы,мне ціўкае зноў верабей.Я зразумеў, бедалажка,што ты прадказваеш мне:мне дзень будзе вытрывацьцяжка...А табе хіба –не?* * *Улукаткі іду, без маяка плыву,губляю шлях,у цот-няцот гуляю,сабе і людзям назаляю...Але жыву.* * *У кожнага сны і мроі свае,усе вар’яцеюць па-свойму.Не разумею,што мне спаць не дае,ляжу,
спавітызмрочным сувоем.Пакутны,я літасці ўсё ж не прашу,я вымавіць слова не ў стане.Поп ціхамірны мне справіць імшу,адпусціць душубез пытанняў.* * *Пра што падумаў, не скажу...Я сёння не гатовыадолець вечную мяжуміж думкаю і словам.Бо Слова, што ў Яго было,з Ім мусіць і застацца.Мне ж Неба сілы не далояк след ім скарыстацца.Бездапаможны, мармычу,нашу ў душы святое.Я выказаць яго хачу...Не тое ўсё, не тое...* * *Нічога. Аніводнага слупка.Ані радка, ні слова, ні паўслова.Хацелася магутнага рыўкада шчырасці...Ды аднялася мова.І гэты дзень безвынікова знік...Што ў ім было?Бязладдзе і бязлюддзе...Міргае мнегарэза-маладзік,ён суразмоўнікаммне сёння шчырым будзе.* * *Каля помніка А.С. ПушкінуГайдаюся,плыву на лёгкакрылай хвалі,я сёння ўцёк ад непатрэбных спраў...Здаецца мне, што мы б пасябравалі,калі б сустрэліся...Але мне Бог не даў...Высока ты, я ж кропачка малая,стаю, задраўшы ўгору галаву.Кастром нябесным геній твой палае,і, бачачы цябе, я весялей жыву.Яшчэ ўсё можа быць!На цесным раздарожжы,дзе пыл касмічны паміж зор курыць,мая душа аж захлынецца: «Божа!»Ад блізкасці з табойдашчэнту ўся згарыць...* * *Ужо цяпер мне зразумела,што год улукаткі ідзе.Супраціўляюся бядзе,але няўпэўнена, нясмела.Нясу свой крыж абавязковына звыклай да яго спіне.Мяне цяжар да долу гне...Але трымае гарт вясковы.* * *Ішоў баязліва, таропкапа вузенькай сцежцы быцця,Сусвету малое дзіця,зямная маленькая кропка.Наканаваны быў шлях,з яго я ўвесь час збіваўся,даўгі аддаваць забываўся,і гонар свой пляжыў наўзмах.Паціху брыду пад гару,пакорлівы, паслухмяны...Звалюся ў мурог духмяны,«О, Божа!» скажу.І памру.* * *Удзень не пішуцца лісты,я іх адкладваю на потым,калі настане змрок густыі апануе адзінота.Тады з глыбокіх таямніцпраб’юцца вонкі думкі, мроі,падобна да вады з крыніц,што лечыць перапад настрою.Бягуць, бягуць тады радкі,душа зліваецца са словам.Той ліст, сардэчна-трапяткі,абудзіць згаслае нанова.* * *Сяргею РублеўскамуА што сапраўдная паэзія? Не ведаю.Чытаю штосьці. Штосьці не чытаю.Я не вучоны. Слова не даследую.Калі не спіцца, зборнічкі гартаю.Бывае, што зачэпішся знянацку:чаму ж раней на вока не траплялася?Трымаеш кніжку, як малое цацку,з якой яно яшчэ не нагулялася.Смакуеш слова, чуеш пах і гукі,і так і гэтак – вось яно, сапраўднае!Не трэба тут ніякае навукі:яно адно, высокае і слаўнае!Перад табою новы свет адчынены,ты здзіўлены: як жыць было без гэтага?Уся зямля – з чужынамі, з Айчынаюёсць толькі кропка зьмесціва сусветнага.