ПытанніНе пытайся, чаму я такі,не шукай, дзе прычыныды фактары...Пераблыталіся вякіу душы маёйі ў характары.Не пытайся, хто я такі,і адкуль такая парода...Не высокага роду я...І бацькімаевыйшлі,як кажуць,з народа.Не пытайся, а як я, таківыжываюі што адчуваю...Сілу Боскай магутнай рукізведаў
яі сябе не хаваю.НадзеяСяргею МакарэвічуУ працы, у сяброўстве, у каханніне абыходзіцца зазвычай без тугі.Шчаслівы быў...і вось расчараванні...Усё сплялосяу клубок тугі.Ты волю страціў,ты не бачыш выйсця,і на падмогу аніхто не йдзе.Ты ўжо забыў,што дужы быў калісьціі мог супроцьстаяць любой бядзе.Цябе пужаюць змрочныя падзеі,і страх жыве,стаіўшыся ў грудзях.Каб не іскрынка кволае надзеі,хто вывеў бы цябена светлы шлях…Не стрымацьЯк хутка, нястрымна бяжыцьмалое дзіця за вароты!Упала,крыху паляжыць,зноў рынеццаў цемру і слоту.Кроў на каленях, лакцях...Пусціце ж яго, панове...Надзеяй завецца дзіця,імкнецца яно да Любові.Мара жанчыныЯ ведаю, як гэта ўсё бывае –Не першы дзень жыву на белым свеце, –як дождж ліе, і вецер завывае,як плачуць горка без нагляду дзеці.Зімовы шэры сум і краскі маяу хаасе і ў мітусні праходзяць.І гэта шчасце?Не прымаю.Святла не бачу.Сцены сум наводзяць.Мне выбрацца б на волю, у абшары,Каб вецер лёгка валасы кудлаціў,адчуць на целе лёгкі сверб загару,прабегчы басанож па сенажаці.І засмяяцаа ўголас, без прычыны,і радасці слязу змахнуць употай,зазнаць сябе жаданаю жанчынайусёй істотай.* * *Мінулае не апяю, не ўслаўлюі не зашклюу гожай раме.Пайду і свечачку пастаўлю,пакутніцы вялікай – маме.Яна свой век адгаравала,малую долю хто ці зведаўтаго, што маме перапалаз несправядлівасці і бедаў.Калі ж здаецца мне: валюся,нічога ў свеце больш не міла,тады я кленчу і малюся,як мама некалі рабіла.Навошта зноў...Табе здаецца: атрымалася,пачатак ёсць,канец даробіш,што толькі ў думках планаваласяцяпер жыццёва ты ўвасобіш.Надзеі, мэты – па парадкуналежна здзейсняцца.І кропка.Навошта ж зноў усё з пачаткуты выштукоўваеш таропка?СтарасцьМне старасць не падабаеца,зусім не люблю сваю.Нічога ўжо не адбываецца...Моўчкі ў натоўпе стаю.Бягуць, мітусяцца, штурхаюцца,ад ранку да ночы – штодня.Мне гэта не падабаецца...Прайграная мной гульня…* * *Жыццю я болей не супраціўляюся,няхай сабе ідзе, як Бог святы дае,працую мала, болей забаўляюся,і слухаю душу, калі яна пяе.Куды
спяшацца, да чаго імкнуцца?Чаго няма – няхай, хапае мне, што ёсць.Жаданне маю: раніцай прачнуцца,і азірнуцца – што за прыгажосць!Ці сонца ў небе, а ці дождж грукоча,ці снегавеі круцяць за вакном,мая істота існай Веры хоча,перш чым засну глыбокім вечным сном.Пара ўжо нам суцішыцца, старыя:гады прайшлі, і мы не вернем іх.Папросім Бога, хай ён нас закрыесваёй рукой ад чорных сіл сляпых.* * *Злуюся, бо не разумею...Загадкі мяне бянтэжаць.Мой розум нямее, я трачу надзею...Сумненні мой гонар карэжуць.Я ад усіх у сабе замыкаюся,бо на пытанні не знаю адказаў...З дурасцю ўласнай паціху звыкаюся.Перажываю спакойна паразу.Страчаны райБыло з прыродаю адзінства...Дзе ты, чароўны край?Не вернемся ніколі мыў дзяцінства,у блаславёны рай.* * *Сыпаўся зорны дожджчэрвеньскай ночкай з неба.Шаптала каханаму: «Большмне ў свеце нічога не трэба».Ён яе не разумеў:«А грошы, а ‘тачка’, а дача?»Каханы ўсё гэта меў.Нямеў:чаго яна плача?* * *Хачу пазбыцца слабасцяў сваіх:я нерашучы, не актыўны, кволы,з людзьмі ў размовах надыходзіць міг,калі ў адкрытасці стаю, як голы.Мо’ лішні тут? Дык як цяпер мне быць?Гляджу і шчыра з прабіўных дзіўлюся.Хачу ўсе слабасці ў сабе забіць...А кім зраблюся?* * *А было ж: з нягоднікамі біўся,не трываў я пошасці ніколі.А было ж: з малодкамі любіўсяУ пакоях, пунях і на волі.Як вірліва кроў наша кіпела,толькі вочы ў вочы – замыканне.Вельмі хуткажарсць у целах спеладля кахання.Зазіраючы малодцы ў вочы,замыкання зноў дарма чакаю.Ах, дзе тыя дні і тыя ночы?Уздыхаю.* * *Сёння я нібы ў чужой краіне,не арыентуюся ані.Крочу па няходжанай сцяжыне,спатыкаюся аб карані і пні.Не, я заблудзіўся не ў прасторы –час, куды я трапіў, мне чужы.Ведаю ж: між «сёння» і «ўчора»не было ніякае мяжы.А цяпер падзелена ўсё чыста,нават вера – на «была» і «ёсць».Той, хто камунізм хваліў квяціста,сёння у царкве найпершы госць.Той, хто дзетак навучаў «узорна»,меў за іх падзякі, медалі,сёння запаўняе рынак «порна»,каб цяклі даляры і рублі.«Белыя вароны» не ў пашане.Лепш замоўкні, дурань, і сядзі...Я й сяджу, асуджаны зарання,не чакаю літасці суддзі.* * *Аплецена ўся планетасеткай шумлівых шляхоў.Усе да адзінай мэтыімкнуцца з розных бакоў.Бягуць, лятуць, мітусяцца,побачкі і па адным,быццам вельмі баяццастраціць належнае ім.Звужаецца шлях шырокіу тонкі струмень гадзін.Свае апошнія крокіраблю,непрыкметны,адзін.