* * *Яна сядзела злева ля вакна,а ён круціўся, як з сабой ні біўся.Хлапца зусім не бачыла яна.Ён злосным неслухам рабіўся.Тры кучаравінкі каля яе вушэй...Вачэй не адрываў ад іх, нябога.У свеце анікога харашэйі разумней не ведаў ён нікога.Яшчэ і сёння вобраз той жывы...Як склаўся лёс яе?Жывецца «кучарава»?Не павярнула аніразу галавыубок яго, дурненькага, направа...* * *Вакол мяне настала ціша,як
быццам і няма мяне.Ніхто не звоніць і не піша,і проста так не зазірне.Я не прывык да адзіноты,мне сэрца ад яе баліць.Меў сябра, з жартам, анекдотам,і меў гатовага наліць.Чакаю, можа, хто заскочыць,без мэты, так, пагаманіць.Душа камунікацый хоча,яе ніяк мне не змяніць.Сяджу, нуджуся і чакаю,на двор праз шыбу глядзь-паглядзь.Вось так паволі прывыкаюз сабой, самотным, размаўляць.* * *Люблю падацца ў белы свет,у шлях нязнаны і няблізкі,купіць да пункта N білет,жыць без нагляду і прапіскі.Пакінуўшы свой родны дах,пакуль душа зноў не заные,павандраваць па гарадах,дзе ёсць музеі і піўныя.Худым, счарнелым, з барадойвярнуцца і паспавядацца…Піць роднай мовы сырадой,і ад зласліўцаў адбівацца.* * *Неба пацямнела ўжо і пайшлі дажджы,гамана цішэе ў лістоце густой.Чуецца настойлівы шэпт: «Дапамажы!»Мне чужым здаеццаўласны голас свой.Да каго звяртацца мне і каго гукаць...Неба патыхае першым халадком.Што даўно мінула, больш не адшукаць:вечнасцю засыпана,жвірам і пяском.Я іду разгублены праз глухі натоўп,сяброў не знаходжу, не бачу радні.Аб сцяну каменную разбіваю лоб.Цемра непраходная...Божа барані...* * *Гэта дзіўна – як мы давяраемсловам, што пачулі ад людзей.Бестурботныя,не правяраем,добры чалавек, ці ліхадзей.Прасцякі мы, поўныя наіву,часта зноў не пазнаём ліхіх...Не прыдатныяда супраціву,мы хутчэй любіць гатовы іх.Нам жывецца мулка і нялёгка,ды не хочам пра бяду крычаць.Коцяцца калёсы.Вельмі дрогка.Бомкі шчасця у вушах гучаць.* * *Ужо і сонейка ўставала,клі мы выйшлі з-за стала.Размова жорсткаю была.Абодвум словаў не хапала.Спрачаліся: дабро ці злодужэйшае – што пераможа,як перажыць навалы гожа,душа ёсць цемра ці святло.І ўвогуле, які ў тым сэнс,што мы ўсё лепшага чакаем,а рэчаіснасці ўнікаем,бо рэчаіснасць – гэта стрэс.І ясны дзень настаў даўно,а мы спрачаліся бясконца,гуляла колерамі сонцапраз недапітае віно.* * *Я прызнаю сваю віну,у тым, што ў свеце грэху многа,сваю таксама данінуя ўнёс, не слухаючы Бога.Паслухаўся ерэтыкоў,паверыў, што я нешта значубез
верыў боскую любоў,у найвялікшую задачу:жыць і душою не крывіць,ў няпраўдзе не шукаць карысці...Хачу жыццё я абнавіць...У дабрынішукаювыйсця.* * *Ад гучнай фразы да маленькай коскія навучыўся грамаце усёйу непрыкметнай беларускай вёскі,настаўніцы, дарадчыцы маёй.Яна мне песень ціхіх наспявала,яна мне сцежкі разаслала ў свет,бывала, што і пальцам мне ківала,калі ступаў у крываваты след.Так і жыву па простых тых уроках,якія я праходзіў кожны дзень…Мне маляўнічасць бачыцца ў аблоках…Дарма што ад святла бывае цень…* * *Ды не паеду я ў Анапу,не палячу ў гаючы Крым.Пайду, прылягу на канапу,зраблю сабе маленькі дрым.Душу паціху супакою,настроюся на дабрыню,і, лежачы ў сваім пакоі,сяброў прыпомню і радню.І задрамлю я ў сэрцы з імі,і ўбачу каляровы сон:я побач з мёртвымі й жывымііду да Бога на паклон.* * *Варта камусьці крыкнуцьі сэрца маёзадрыжыць.Ніяк не магу прывыкнуць,што можна без страхужыць...Выйду я ў чыстае полеі ў небазагалашу:«О дайце мне, дайце ж мне волю,болей нічога я непапрашу.»Ноч мяне змрокам накрые,прыспіць на ўвесь светаднаго.О Маці святая, Марыя,Дай сілу мне сынатвайго...
Песні
* * *Нястрымна і смела ляцелі арэлі,Насуперак страхам, насустрач вятрам...І тахкалі сэрцы, і шчокі гарэліІ вольнае волі хацелася нам...А сонца свяціла і мружыла вочы,Хацелася гучна крычаць і спяваць,Імкнуліся ў высі мы, у зааблочча,І вецер за намі не мог паспяваць.Ах, вольная воля, ты вабіш і клічаш,Пяшчотна ўсміхаешся людзям здаля,Ты рай абяцаеш, ты радасці зычыш,А ўнізе чакае нас маці-зямля.Мы дом павітаем, мы маму абдымем,Мы іх не забудзем, дзе б мы ні былі.Жыць будзем заўжды з незаплямленым імем,І весяліцца на роднай зямлі.* * *Ціхі вецер вее ў полі,Мякка гладзіць каласы.Песня чуецца на волі,Звонка льюцца галасы.Дзеці рушылі ў паходы,На жаданы вольны ўрок,Да прыроды, дзе прыгодыІх чакаюць, што ні крок.Разгадаюць таямніцы,Здзівяцца не раз, не два…Піць ваду будуць з крыніцы,Слухаць, як расце трава.Сонца сыйдзе за пагоркіІ на змену ноч прышле,Заміргаюць хітра зоркі,Месяц ў небе паплыве.І ніхто больш не гамоніцьУ зялёным шалашы.Толькі звон нябесны звоніцьУ прасветленай душы.