Любы крайЛюбы край, жыцця крыніца,Ружай гожаю цвіцеш.Мне табой не надзівіцца,Песняй мне душу усцеш.Любы край, званочкі кветакУрачыста ўсім звіняць.Радуеш старых і дзетак.Хочацца ўвесь свет абняць.Любы край, ты напаўняешСлодыччу маю душу.І ты, пэўна, добра знаеш,Да
каго найперш спяшу.Любы край, сваю Радзіму,Я з малых гадоў люблю.Я ў бядзе цябе не кіну,Віншаванні ў песні шлю.* * *На вольную волю, да сонцаІмкнемся душою заўжды,У свет наш, шырокі, бясконцы,Вясёлы і малады.На волі спяваецца звонкаПра луг, пра палі і лясы.А з намі спявае старонкаНа розныя галасы.У доме высокім ці ў хацеІмкнецца народ да святла,Мы чуем, як родная маці,Свой голас у песню ўпляла.І ў хоры магутным запелаПрырода і з ёю народ.І песня удаль паляцелаБез межаў і перашкод.Расслабцеся!* * *Стаўся да сябе так, як ставішся да іншых.Жудасна будзе тады застаццасам-на-сам з сабой!* * *Дэманстравала дзеўка гожасць ног.Дзед не глядзеў.А што ён мог?* * *Як гэта нясмачна, як гэта банальна.Але рагочуць дружна ўсе, павальна.* * *Адбіваюся сам ад сябе...Няма пераможцы ў той барацьбе.* * *– На тым і стаю! – упарціўся муж.– Паглядзі, куды ўлез... – кпіла жонка.* * *У цесным трамваіжанчына пайшла на мяне грудзьмі.Ніякай эротыкі.* * *Прафесар студэнтупасля вельмі сціслага адказу:«Мала, мала, мала...»Студэнт: «Іваноў даў яшчэ менш.»* * *Была прыгажуня нялёгкіх паводзін,Таму з ёй
ужыцца не мог аніводзін.* * *Схаваўся за суседаву шырокую спіну.Ударылі ззаду.* * *Ад думак замарыўся, лёг у ложак,Ды колкай прасціна была, як вожык.* * *Схапіліся ў бойцы вар‘ят і псіх.«Давай, давай!» – падзуджавалі іх,пакуль адзін нарэшце не заціх.* * *Нядбайла на хвалу начальніка купіўся,наліў яму віна, сам, як свіння, напіўся.* * *«Без мяне народ няпоўны»...Народ маўчыць, бо ёсць Галоўны.* * *Дзіка б’юць пад дыхаўку, а ён не здаецца.«Вы не замарыліся?» – з’едліва смяецца.* * *Хочацца глыбока задумацца.Толькі, пра што, не ведаю.* * *Дурань ёсць дурань.Трымайся спакойна.Не пераробіш яго пад сябе.Войнаў не трэба.Паводзься прыстойна.СорамБыць з дурнем у барацьбе.НарэшцеПад старасць болей цягне да прыроды,да траваў, дрэваў,нівы і раллі.Разгадваю затоеныя коды,як дасягнуць мнеіснасці зямлі.Ці не зачаста мы грашылі словам,не ўкладваючы ў словапачуцця?Хваліліся нябачаным «уловам»,урваўшы кус тлусцейшыу жыцця.Здавалася: ажыццявяцца мары,і мы адмолімцяжкія грахі.Гляджу на неба...Праплываюць хмары.І сонейка між іх.У сэрцы больглухі.* * *Ну восьі ўсё.На гэтымразвітаюся.Што на душы ў вас,не пытаюся...