* * *Мне раілі, як трэба жыць паэту.Ёсць людзі, кампетэнтныя ва ўсім.Не жалься, гаварылі, аніколі свету,І, лепей, меней сутыкайся з ім.Жыві адзін. Жыві сабе і мыслі.Калі ж не мысліш, думай проста так.Глянь, вунь туманы над ракой навіслі.Паслухай, хто там ціўкае ў кустах.Сплылі аблокі.Сонца добра грэе.У белы свет расчынена вакно.Старэе дзень.Паціху вечарэе...І я з прыродай зліўсяу адно.Гляджу: цвіце вясновая алея,і далятае шумны гул падзей,і на душы ў мяне цяплее...Імкліва
выбягаю да людзей.* * *Старасць мяне штурхаена шалёныя ўчынкі.За сцяной ноч глухая,б’юць у вокны дажджынкі.Ну, а мне не сядзіцца,штосьці цягне на волю.у самоце нудзіццаневыносна мне болей.А сусед мой смяецца:і чаго яму трэба?Ах, нялёгка даеццапарыванне да неба.* * *Да ночы сядзіш і чакаеш пісьма,хоць бы якога е-мэйла...Ды ў скрынцы зноў нічога няма,і віртуальнасць знямела.Не мае спраў з табой белы свет,маўчыць, смеючыся таемна.І ты супакойся, занудлівы дзед,да свету стаўся ўзаемна.* * *Ёсць імгненне паміж сном і явай,тут як тут з’яўляюцца прывіды:гарады, пустыні, піраміды,і лугі з някошанай атавай,і цягнік, які на адыходзе,ведаю, заканчвае пасадку.Голас раптам закрычыць: «Валодзя!Вып’ем на апошнюю дзесятку...»Я прымаю хуткае рашэнне:верх бярэ вясёлая распуста.Ляпаю рукамі па кішэнях,ды ў кішэнях, як заўсёды, пуста.* * *Пра суіцыд задумаўся паэт,узрадаваўся,што нарэшце –кропка.Наліў гарэлкі ў келіх нетаропка,і выпіў за праклятыбелы свет.* * *Cэнс жыцця – прыдуманыя словы,іх язык прамовіў –памяло.Дрэва вырастае – будуць дровы,чалавек памрэ і – толькі тло.Век прайшоў – і нам пакінуў атам.Менш для міру,болей для вайны.Чалавек! Не будзь такім вар’ятам,Не паддайся «праўдзе» Сатаны.* * *Спявай, хлапец, спявай, мне так прыемнадушу вясёлай песняй суцяшаць.Нам жыць лягчэй, калі сябры ўзаемнанастрой святочны ўмеюць падвышаць.Давай па чарцы вып’ем для настрою,давай вяндліны, што з дымком, куснём.Адзін за аднаго стаяць будзем гарою.А звалімся...Дык разам і заснём.* * *Ах звалілася, ах пакаціласягрукатліваялёсу падвода.Чалавецтва не спахапілася,ні слязыне ўраніла прырода.І сяброўкі-сябрыне заплакалі,і нябёсыне спахмурнелі.На выбоінах колы пратахкалі...А жыты з лёгкім шэптам рунелі.Багна прагная гучна зацмокала,бццам ў вусны пацалавала.Свет згубіў не арла і не сокала.Чалавека...А гэта – ці мала?* * *Не бойцеся праўды,панове...Вылазьце з хлуслівых бярлог...Сказана ж: Бог ёсцьу Слове,і Словам кіруе сам Бог.Вядома, вам
не даруюць,тыя, што ў праўду плююць.З вамі не пасябруюць...Магчыма, нават заб’юць.Ды праўда, што паляцелана вольную волю –жыве.Магчыма, заб’юць ваша цела.А Дух аж да Богаўсплыве.* * *Я чытаю старога паэта,ледзь не класіка, ад зямлі.Ды ж не так было... гэта... і гэта...Мы й тады не роўна жылі.Кожны свой выбіраў накірунак.Хто не ведаў, паказвалі шлях.Наравістых вучыў пастарунак.Лізунок быў у каралях.Анікога не папракаю,і нікога зусім не віню.Праўды я ад улад не чакаю,а ў паэтаў праўдзівасць цаню.* * *Прамаўчыш, калі хочацца крыкнуць.пашукаеш спагадных вачэй,і пачвары агідныя знікнуць,раптам сонца заззяе ярчэй.Ты ж прасветленым нанава зрокамсвет убачыш, які адкрыў.І адчуеш сябе прароракам,быццам з небам пагаварыў.* * *Ты кажаш злосць?Ты кажаш кпіны?Табе баліць, а ты трывай.Шапчы сабе: я вінны, вінны,і боль душэўны прыхавай.Няхай сабе яны злуюцца,што ты не гэткі, не такі.Няхай сабе мячы куюцца,куюцца для крыжа цвікі,і ладзяцца табе спакусы,спужаць, купіць, захамутаць...За ўзор сабе ты ўзяў Ісуса.Не дай святое растаптаць...* * *Я не забыўся,дзе мой родны дом,я кожны дзеньяго прыпамінаю:ці з-за стала ўстаю,ці ў ложку засынаю,і ў дождж, і ў снег,і раніцай, і днём.Маё дзяцінствамне ўваччу стаіць –і з печы блін,і баразна у полі.Як мне забыць?Я – частка горкай долі.Што я адтуль,мне проста не ўтаіць.Ніколі не вярнусяўжо туды,у гэны час,гаротны і пяшчотны.Прыжыўся ў іншым месцы я,залётны,а ўсё вяртаюсяў дзіцячыя гады.* * *Зноў вяртаюся з падарожжа,а няўпэнены быў, ці вярнуся ...Са слязамі шапчу: «Як прыгожаНа Радзіме маёй – Беларусі...»Быццам бы аніколі не бачыўнашых вёсачак, нашы палеткаў,«мерседэсаў» ля новых дачаў,і з грыбамі мурзатых падлеткаў.Гэта ж наша ўсё – і прысады,і цялё, што за студняй пасецца,і на возе малыя, што рады,як пад імі той воз трасецца.Тое ж самае ўсё – ды не тое,Беларусь мая твар свой змяняе.Хай жа боскае ў ёй, святоецень ніякі не засланяе.* * *Прабіўся я цяжка праз голад і сцюжы,праз жорсткія пасткі, што ставіў мне лёс.Не стаўся нахабны, ні вёрткі, ні дужы,праз продань нявыкруткі Бог мяне нёс.Не сумняваюся: верыць – не верыць?Вера мне моцы ў жыцці надае.А звычка свой поспех «зялёнымі» мерацьда слабай душы маёй не прыстае.Прыходжу на фініш.Ні славы, ні грошай...Я не наўчыўся дабро набываць.Затое валодаю мудрай раскошай:на беды не скардзіцца,звягітрываць.